Каля 35 чалавек узялі ўдзел у акцыі салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі, якая адбылася ў Варшаве.
Зьміцер Бандарэнка застаецца у турэмным шпіталі, у яго пагоршылася здароўе. Андрэй Саньнікаў абураны далейшым утрыманьнем за кратамі Зьмітра Бандарэнкі. Андрэя Саньнікава і Міколу Статкевіча прымушаюць пісаць зварот аб памілаваньні. Дзьмітрыя Вуса абмяжоўваюць у тэлефанаваньнях. Зьміцер Дашкевіч працягвае галадоўку пратэсту.
Пра гэта заявіў польскі эўрапарлямэнтар Кшыштаф Лісэк, камэнтуючы прынятую 15 верасьня ў Страсбуры рэзалюцыю па Беларусі.
Міністар замежных справаў Швэцыі Карл Більт спаткаўся ў пятніцу ў Стакгольме з прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасьці, паведамляе “Хартыя’97”.
Менавіта так ацэньваюць становішча ў Беларусі Аляксандар Атрошчанкаў, Павал Вінаградаў і Мікіта Ліхавід. Свае погляды на гэта яны выказалі сёньня на адмысловай прэсавай канфэрэнцыі.
Беларуская вайсковая пракуратура адмовіла праваабарончай арганізацыі "Беларускі Хэльсынскі камітэт" у тым, каб завесьці крымінальную справу з нагоды заяваў Андрэя Саньнікава.
Праваахоўныя органы Кіргізстану маюць намер адправіць новы запыт на выдачу былога прэзыдэнта Курманбека Бакіева, заявіў у пятніцу намесьнік міністра ўнутраных спраў гэтай краіны Мэліс Турганбаеў.
Чаму Лукашэнка вызваліў яшчэ 11 палітычных вязьняў? Наколькі імаверна, што вызваляць усіх? Ці дасьць Міжнародны валютны фонд доўгачаканы крэдыт? Якой будзе палітыка Захаду пасьля вызваленьня палітвязьняў?
Лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі сустрэўся ў Вашынгтоне зь сьпікерам Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Джонам Бэйнэрам.
Пра зьмену сьледчага актывістам Партыі БНФ Сяржуку Семенюку, Алесю Каліту і Максіму Губарэвічу, на якіх заведзена крымінальная справа за «хуліганства, учыненае групай асобаў», паведамілі адначасна з выклікам на вочную стаўку.
Пра гэта заявіў намесьнік памочніка дзяржсакратара ў пытаньнях дэмакратыі і правоў чалавека Томас Мэлія.
15 верасьня Эўрапарлямэнт у Страсбуры прыняў рэзалюцыю, у якой асудзіў рэпрэсіі супраць апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі.
У Менску абвяргаюць вінавачаньні ў тым, што Беларусь дапамагае Ірану абыходзіць санкцыі і выступае пасярэднікам пры закупе расейскіх тэхналёгій двайнога прызначэньня для Ірану ў абыход санкцыяў ААН. Такія падазрэньні былі выказаныя ў публікацыі Reuters са спасылкай на заходніх дыпляматаў.
Эўразьвяз ня можа пачаць перамоваў зь беларускім кіраўніцтвам пакуль ня вызваленыя і не рэабілітаваныя ўсе палітзьняволеныя. Такую заяву ад імя фракцыі "Саюз 90/Зялёныя" зрабіла дэпутатка нямецкага Бундэстагу Марылюіза Бэк.
Многія беларускія палітыкі і праваабаронцы лічаць, што галоўным у вызваленьні палітвязьняў стаў эканамічны чыньнік: беларускай уладзе патрэбныя крэдыты з Захаду.
Лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька 15 верасьня ў Вашынгтоне будзе прыняты сьпікерам Палаты прадстаўнікоў кангрэсу Злучаных Штатаў Амэрыкі Джонам Бэйнэрам.
Дачка зьняволенага былога кандыдата ў прэзыдэнты Мікалая Статкевіча кажа, што яе бацька ўпершыню за час свайго зьняволеньня ад 19 сьнежня мінулага году здолеў пагутарыць зь ёй.
Прыкладна а 20-й гадзіне вечара з магілёўскага вакзалу ў Менск выправіліся чацьвёра былых ужо палітзьняволеных — Алег Федаркевіч, Ільля Васілевіч, Аляксандар Малчанаў і Зьміцер Буланаў. Першыя інтэрвію на волі яны далі карэспандэнтам Радыё Свабода.
Дакладна вядомыя усе 11 прозьвішчаў палітвязьняў, якіх памілаваў Аляксандр Лукашэнка. З палітвязьнямі Паўлам Вінаградавым, Фёдарам Мірзаянавым і Алесем Атрошчанкавым праз тэлефон ужо пагаварыў наш карэспандэнт.
Берасьцейскі актывіст Аб'яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімер Вуек. правёў паўтары гадзіны ў пастарунку. Спачатку міліцыянты сказалі, што ён падобны да рабаўніка, але ў пратаколе напісалі, што затрымлівалі з-за падаўрэньня, што той п'яны.
Грамадзкія актывісты Васіль Палякоў і Анатоль Паплаўны з Гомеля накіравалі скаргі ў Камітэт ААН па правах чалавека. Яны просяць абароны ад мясцовых уладаў.
Аляксандра Атрошчанкава па вызваленьні вывезьлі з калёніі «Віцьба» на віцебскі чыгуначны вакзал. Пазьней па Аляксандра Атрошчанкава зь Менску прыехаў ягоны бацька спадар Сяргей.
Экс-кандыдат у прэзыдэнты Віталь Рымашэўскі выказаў меркаваньне, што кандыдатаў у прэзыдэнты улада ня выпусьціць да даты правядзеньня Народных сходаў.
«Мне вельмі прыемна, што чарговыя палітычныя вязьні выйдуць на свабоду. Зь іншага боку, абсалютна ўпэўнены, што гандаль працягваецца».
Экс-кандыдат у прэзыдэнты Уладзімер Някляеў камэнтуе вызваленьне зь беларускіх турмаў 11 палітвязьняў.
Памілаваныя Аляксандар Атрошчанкаў, Дзьмітрый Буланаў, Ільля Васілевіч, Павал Вінаградаў, Аляксандар Класкоўскі, Мікіта Ліхавід, Уладзімер Лобан, Аляксандар Малчанаў, Фёдар Мірзаянаў, Дзьмітрый Новік, Алег Федаркевіч.
Эстонія занепакоеная парушэньнем правоў чалавека, заціскам дэмакратыі, а таксама праблемамі з рэалізацыяй прынцыпаў прававой дзяржавы ў Беларусі, заявіў міністар замежных спраў Эстоніі Урмас Паэт.
"Прэзыдэнтцы чужое хоць нейкае спачуваньне да людзей, з чыіх натуральных правоў і свабодаў ужо паўтара дзесяцігодзьдзя зьдзекуецца дзяржаўная машына беларускага дыктатара", -- піша галоўны рэдактар Lietuvos rytas Рымвідас Валатка.
Крытычныя выказваньні прэзыдэнта Літвы на адрас беларускай апазыцыі камэнтуюць палітыкі з Польшчы, Літвы, Расеі. Д.Грыбаўскайце заявіла, што апазыцыю больш цікавяць грошы, а не незалежнасьць, і раскрытыкавала яе нібыта прарасейскую накіраванасьць.
Генэральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч лічыць, што на ўзроўні Арганізацыі Аб'яднаных Нацый неабходна распрацаваць адзіныя правілы карыстаньня інтэрнэтам і сацыяльнымі сеткамі.
Калі праваабаронцаў перасьледуюць урады іх краін, яны маюць патрэбу ў салідарнасьці ўсёй Эўропы. Пра гэта заявіў Камісар па правах чалавека Рады Эўропы Томас Гамарбэрг.
13 верасьня гомельскі праваабаронца Анатоль Паплаўны даў тлумачэньні старшаму сьледчаму пракуратуры Цэнтральнага раёну Гомелю Сяргею Кузьмянкову з прычыны звароту ў Генэральную пракуратуру.
13 верасьня ў Брусэлі адбылася адмысловая прэс-канфэрэнцыя ў межах шэрагу мерапрыемстваў дзеля вызваленьня палітвязьняў у Беларусі.
Экс-кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі, лідэра грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» паэта Ўладзімера Някляева, якому прысудзілі начаваць дома, кожны вечар наведваюць супрацоўнікі міліцыі.
Пагрозы «пазнаёміць з карцэрам» ды «пазбавіць спатканьняў са сваякамі» пачулі палітвязьні Івацэвіцкай калёніі «Ваўчыныя норы» пасьля адмовы падпісаць прашэньні аб памілаваньні на імя Аляксандра Лукашэнкі.
Месяц таму Аляксандар Лукашэнка памілаваў першых дзевяць палітвязьняў, якія былі зьняволеныя за падзеі 19 сьнежня на плошчы Незалежнасьці. Як правялі яны гэты першы месяц на свабодзе, ці адаптаваліся, ці ўладкаваліся на працу?
Зьміцер Дашкевіч паведаміў адвакату, што з 13 верасьня распачынае галадоўку, якая будзе цягнуцца, пакуль адміністрацыя калёніі ня выканае шэраг ягоных патрабаваньняў.
На 24 верасьня прызначаны сход Менскай калегіі адвакатаў, на якім будзе абраны новы кіраўнік калегіі замест Аляксандра Пыльчанкі, які напісаў заяву, што складае зь сябе паўнамоцтвы старшыні. Некаторыя абаронцы кажуць пра ціск на Пыльчанку ў сувязі са справамі 19 сьнежня.
Лукашэнка падпісаў указ аб стварэньні Сьледчага камітэту, які будзе мець статус дзяржаўнага праваахоўнага органа і органа папярэдняга сьледзтва, падпарадкаванага непасрэдна прэзыдэнту. Чаго чакаць ад новага органа?
Кіраўніку АГП Анатолю Лябедзьку, якога затрымалі раніцай 13 верасьня ў маскоўскім аэрапорце "Дамадзедава", дазволілі вылецець у Вашынгтон.
Частка прадстаўнікоў беларускай апазыцыі амаль ня кажуць пра незалежнасьць краіны, а проста "імкнуцца атрымаць больш грошай", кажа кіраўніца Літоўскай дзяржавы. <b>Камэнтары прадстаўнікоў апазыцыі.</b>
Беларусі патрэбны неадкладныя і радыкальныя эканамічныя рэформы, піша Пётар Касьцінскі ў сёньняшнім выданьні польскай газэты Rzeczpospolita ў матэрыяле аб праблемах з курсамі і набыцьцём валюты ў Менску.
Беларускія суды правялі 14 працэсаў над апазыцыяй пасьля падзей 19 сьнежня мінулага году. Асудзілі 44 чалавекі, зь іх 30 атрымалі розныя тэрміны турэмнага зьняволеньня, ад 2 да 6 гадоў, у тым ліку — тры экс-кандыдаты на прэзыдэнта. За кратамі зь лютага 2009 году знаходзіцца ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч. З 4 жніўня ў зьняволеньні знаходзіцца праваабаронца Алесь Бяляцкі. Беларускія праваабаронцы лічаць палітвязьнямі асуджаных грамадзкіх актывістаў Ігара Аліневіча, Яўгена Васьковіча, Мікалая Дзядка, Арцём Пракапенку, Паўла Сырамалотава і Аляксандра Францкевіча. Ад 19 сьнежня 2011 за кратамі знаходзіцца віцебскі актывіст КХП БНФ Сяргей Каваленка. Беларускія і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызнаюць асуджаных вязьнямі сумленьня і патрабуюць іх неадкладнага вызваленьня.
Горацкі суд пацьвердзіў адвакатцы зьняволенага старшыні "Маладога фронту", што разгляду справы супраць Дашкевіча 13 верасьня ня будзе.
"Ён мне патэлефанаваў сам і паведаміў, што памежная служба ў аэрапорце "Дамадзедава" затрымала яго, не паведаміўшы прычыны", – расказаў старшыня расейскай партыі "Правое дело" Леанід Гозман.
Падчас панядзелкавых перамоваў прэм’ера Вялікай Брытаніі Дэйвіда Кэмэрана з прэзыдэнтам Расеі Дзьмітрыем Мядзьведзевым была дасягнутая дамоўленасьць аб партнэрстве ў сфэры гандлю і інвэстыцыяў, аднак пазыцыі бакоў у справе Аляксандра Літвіненкі ня зблізіліся.
13 верасьня ў Горацкай папраўчай калёніі № 9 павіне быў адбыцца суд над лідэрам «Маладога фронту» Зьмітром Дашкевічам. Яго вінавацяць у «злосным парушэньні рэжыму ўтрыманьня». Аднак раніцай 13 верасьня намесьніца кіраўніка МФ Наста Палажанка паведаміла, што суд адкладзены. Палажанка паабяцала высьветліць акалічнасьці цягам бліжэйшых некалькіх гадзінаў.
Сьледчы камітэт будзе мець статус дзяржаўнага праваахоўчага органу і органу папярэдняга сьледзтва, падпарадкаванага прэзыдэнту Рэспублікі Беларусь.
Неяк у канцы жніўня 91-га былы першы сакратар ЦК КПБ Яфрэм Яўсеевіч Сакалоў, які толькі што вярнуўся з адпачынку ў Менск, выклікаў замацаваную за ім “Волгу”, каб прыехаць у ЦК – гісторыя не ўдакладняе, зь якой мэтай (можа быць, заплаціць партыйныя ўзносы). Аўтамабіль спыніўся на пляцоўцы перад цэнтральным уваходам (той самай, дзе праз дваццаць гадоў Лукашэнка будзе сустракаць Берлюсконі і Грыбаўскайце). Сакалоў выйшаў і – апынуўся перад труной.
Загрузіць яшчэ