Сустаршыня «Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі» Павал Севярынец атрымаў першы ліст ад зьняволенага бабруйскага актывіста БХД Яўгена Васьковіча. У лісьце той паведамляе, што шэсьць разоў быў у карцэры, правёў там агулам 41 дзень «за Біблію і адмову ад маршаваньня».
У офісе Бабруйскай гарадзкой арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі канфіскавалі агітацыйныя матэрыялы па правядзеньні ў Бабруйску «Народнага сходу».
27 верасьня «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» сумесна з «Маладым фронтам» і «Маладой Беларусьсю» прынялі сумесную заяву з патрабаваньнем спыніць катаваньні лідэра «Маладога фронту» і сябра БХД Зьмітра Дашкевіча.
27 верасьня ў сьледчым ізалятары № 4 экс-кандыдат на прэзыдэнцтва Андрэй Саньнікаў сустрэўся з адвакатам. Як заявіла журналістам абаронца інтарэсаў зьняволенага палітыка, ён мае патрэбу ў адвакаце штодня.
Двум выкладчыкам Беларускага інстытуту правазнаўства — Андрэю Завадзкаму і Натальлі Васілевіч — не працягнулі кантрактаў. Самі выкладчыкі зьвязваюць гэта са сваёй актыўнай грамадзянскай пазыцыяй.
Брытанская юрыдычная фірма McCue and Partners падрыхтавала судовы пазоў супраць Аляксандра Лукашэнкі, абвінавачваючы яго ў катаваньнях і захопе закладнікаў. Новае ў цяперашняй ініцыятыве брытанскіх юрыстаў — гэта магчымасьць узбудзіць справу супраць Аляксандра Лукашэнкі амаль у любой краіне сьвету.
Улады Беларусі прысьпешваюць стварэньне падкантрольнай партыі "Белая Русь". Усьлед за Шкловам гэтую ініцыятыву падтрымалі ў Добрушы. Упершыню ідэю ператварэньня "Белай Русі" ў партыю агучыў старшыня Савету рэспублікі Анатоль Рубінаў у паездцы па Магілёўшчыне.
Міністар замежных справаў Чэхіі Карэл Шварцэнбэрг на гэтым тыдні возьме ўдзел у перадачы «Зона Свабоды», якую нашае радыё робіць супольна зь незалежным тэлеканалам Белсат.
Другі тыдзень палітвязьня Андрэя Саньнікава вязуць па этапу з Наваполацкай калёніі ў Бабруйскую. Цяпер былы кандыдат на прэзыдэнта знаходзіцца ў транзытнай камэры Магілёўскага сьледчага ізалятара. Учора яго наведаў адвакат Андрэй Варвашэвіч.
Былы кандыдат на прэзыдэнта Андрэй Саньнікаў здаровы, яго абсьледавалі лекары, ціск нармальны, агульны стан задавальняючы, цялесных пашкоджаньняў няма, ён нават памыўся ў лазьні.
Сустаршыня аргкамітэту стваранай партыі БХД, палітвязень Павал Севярынец кажа, што яму толькі намякалі, кааб напісаў прашэньне аб памілаваньні.
Брытанская юрыдычная фірма McCue and Partners падрыхтавала публічна даступны судовы пазоў супраць Аляксандра Лукашэнкі, абвінавачваючы яго ў катаваньнях і захопе закладнікаў.
Былы прэзыдэнт Польшчы Лех Валенса лічыць, што ў кароткатэрміновай пэрспэктыве Захад павінен прытрымлівацца жорсткай палітыкі ў дачыненьні да Беларусі.
Выступаючы на нарадзе па чалавечым вымярэньні ў Варшаве 26 верасьня, кіраўнік камітэту ў справах дэмакратыі, правоў чалавека і гуманітарных пытаньнях Парлямэнцкай асамблеі (ПА) АБСЭ Матэа Мэкачы заклікаў афіцыйны Менск вызваліць усіх вязьняў сумленьня.
Другі тыдзень Андрэя Саньнікава вязуць па этапу з Наваполацкай калёніі ў Бабруйскую. Цяпер палітвязень знаходзіцца ў транзытнай камэры Магілёўскай турмы.
Былы прэзыдэнт Польшчы і лідэр "Салідарнасьці" Лех Валенса наведаў у шпіталі былога камуністычнага кіраўніка краіны генэрала Войцэха Ярузэльскага, які ў 1981 годзе абвясьціў вайсковае становішча.
У гомельскім ізалятары часовага ўтрыманьня галадаюць Канстанцін Жукоўскі, Андрэй Цянюта і грамадзкі актывіст Зьміцер Шаўчэнка. Пра гэта БелаПАН паведаміў былы сукамэрнік аднаго з арыштаваных, які сёньня вызваліўся з ізалятара.
Беларускі дом, паводле ініцыятараў яго стварэньня Алеся Зарамбюка і Зьмітра Бародкі, мае быць “месцам спатканьняў, дыскусіяў ды кансалідацыі захадаў усіх тых, каму дарагая ідэя вольнай і дэмакратычнай Беларусі”.
Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў падпісаў указ аб адстаўцы віцэ-прэм’ера, міністра фінансаў Аляксея Кудрына. Раней Мядзьведзеў прапанаваў Кудрыну цягам дня прыняць рашэньне аб адстаўцы.
8 кастрычніка ў Менску, а таксама яшчэ ў амаль 30 гарадах і пасёлках Беларусі плянуецца правесьці Народныя сходы, на якіх будуць абмяркоўвацца пераважна сацыяльна-эканамічныя праблемы. Сярод палітычных патрабаваньняў — вызваленьне ўсіх палітвязьняў.
З тэлефанаваньняў і лістоў Зьмітра Бандарэнкі вынікае, што вязьні добра інфармаваныя пра падзеі ў краіне і пра тое, што адбываецца зь іншымі палітзьняволенымі.
Мікола Статкевіч 25 верасьня павінен быў патэлефанаваць са Шклоўскай калёніі бацьку. Пра гэта ён казаў, калі тэлефанаваў мінулым разам 19-га. Але званка не было.
Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў прапанаваў віцэ-прэм'еру і міністру фінансаў Аляксею Кудрыну на працягу дня прыняць рашэньне аб адстаўцы.
На зьезьдзе партыі "Адзіная Расея" Дзьмітрый Мядзьведзеў прапанаваў Уладзімера Пуціна на пасаду кандыдата ў прэзыдэнты Расеі. Якія гэта будзе мець наступствы для Беларусі?
Баранавіцкі праваабаронца Рыгор Грык падаў заяўку ў гарвыканкам на правядзеньне пікету салідарнасьці з былой прэм’ер-міністаркай Украіны Юліяй Цімашэнкай.
Былы кандыдат на прэзыдэнцтва Андрэй Саньнікаў знаходзіцца ў Магілёўскім сьледчым ізалятары № 4. Пра гэта паведаміў праваабаронцы з грамадзянскай кампаніі "Наш дом" Крысьціне Шацікавай дзяжурны ізалятара.
Новым этапам антыпольскай прапагандысцкай кампаніі на галоўных беларускіх тэлеканалах сталі амаль паўгадзінныя блёкі, прысьвечаныя гэтай тэматыцы ў тыднёвых вечаровых праграмах у нядзелю 25 верасьня.
Ад яго прыйшоў ліст на імя Насты Палажанкі. Паколькі Наста цяпер адбывае 11 сутак арышту, ліст ад зьняволенага лідэра "Маладога фронту" Зьмітра Дашкевіча атрымаў яе бацька, Уладзімер Палажанка.
Кіраўнік праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі пачаў знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы супраць яго. Ужо ў другой палове кастрычніка можа пачацца працэс над Бяляцкім, праваабаронцы не выключаюць, што ён можа быць закрытым.
У Дэпартамэнце выкананьня пакараньняў МУС Ірыне Халіп паведамілі, што яе муж, былы кандыдат на прэзыдэнта Андрэй Саньнікаў знаходзіцца ў Магілеўскім СІЗА.
26 верасьня напярэдадні саміту "Ўсходняга партнэрства" ў Варшаве амбасадар Майра Мора, кіраўніца прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі, сустрэлася зь беларускімі ўдзельнікамі нацыянальнай плятформы Форуму грамадзянскай супольнасьці "Ўсходняга партнэрства".
Вяртаньне Пуціна ў прэзыдэнцкае крэсла ў шматлікіх экспэртаў выклікае асацыяцыі з часамі застою ў СССР. Пра падобную небясьпеку згадаў у інтэрвію Свабодзе рэдактар брытанскага тыднёвіка The Economist Эдвард Лукас.
Прэзыдэнт Кіргізстану Роза Атунбаева спадзяецца, што былы кіраўнік гэтай краіны Курманбек Бакіеў, а таксам асобы зь ягонага атачэньня, якіх вінавацяць у цяжкіх злачынствах, будуць экстрадаваныя на радзіму.
26 верасьня журналістцы Ірыне Халіп у бабруйскай калёніі паведамілі, што там няма яе мужа Андрэя Саньнікава.
Канфіскаваную падчас ператрусаў аргтэхніку, якую праваабаронцам вярнулі з КДБ, яны перадаюць у дзіцячыя дамы. «Мы ня ведаем, чаго туды маглі напхаць» -- кажа праваабаронца Тацяна Равяка.
Гэта адбылося пасьля акцыі салідарнасьці з Алесем Бяляцкім, які сёньня адзначае свой дзень нараджэньня ў турме на вуліцы Валадарскага.
У Вашынгтоне адбылася прэзэнтацыя дакладу “Democratic Change in Belarus: A Framework for Action” (“Дэмакратычныя зьмены ў Беларусі: Рамкавая праграма дзеяньня”).
У Гомелі мясцовыя ўлады перасьледуюць грамадзкіх актывістаў, якія займаюцца падрыхтоўкай Народнага сходу. У іх забіраюць інфармацыйныя матэрыялы пра сход, запалохваюць, штрафуюць. Дваіх актывістаў пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі.
У Дэпартамэнце выкананьня пакараньняў МУС сказалі, што Саньнікава вязуць у Бабруйск. Бандарэнку ўпершыню дазволілі пазваніць дамоў. Ад Статкевіча няма вестак.
Дацэнт Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных дачыненьняў Кірыла Коктыш камэнтуе для «Свабоды» прапанову Ўладзімеру Пуціну балятавацца ў прэзыдэнты Расеі.
Уладзімер Някляеў камэнтуе для «Свабоды» прапанову Ўладзімеру Пуціну балятавацца ў прэзыдэнты Расеі.
Палітоляг Уладзімер Мацкевіч пракамэнтаваў для «Свабоды» прапанову Ўладзімеру Пуціну балятавацца ў прэзыдэнты Расеі.
Старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі XII скліканьня Станіслаў Шушкевіч пракамэнтаваў для «Свабоды» прапанову Дзьмітрыя Мядзьведзева Ўладзімеру Пуціну балятавацца ў прэзыдэнты Расеі.
Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў прапанаваў вылучыць кандыдатуру Ўладзімера Пуціна на пасаду прэзыдэнта краіны. Пуцін пагадзіўся і прапанаваў Мядзьведзеву пост прэм’ер-міністра.
Карэспандэнтка Радыё Свабода ў Вашынгтоне Ірэна Халупа гутарыць з старшым аналітыкам Цэнтру аналізу эўрапейскай палітыкі Пітэрам Доранам – ён кіруе прэзэнтаваным у Вашынгтоне праектам “Дэмакратычныя зьмены ў Беларусі”.
«Газпром» можа ўзяць удзел у куплі акцыяў ня толькі «Белтрансгазу», але і іншых беларускіх прадпрыемстваў на ўмовах Беларусі, заявіў Аляксандар Лукашэнка 23 верасьня на сустрэчы ў Менску са старшынём праўленьня «Газпрому» Аляксеем Мілерам.
Пра гэта гаворыцца ў заяве пасольства ЗША, распаўсюджаным у пятніцу. Раней прэс-сакратар МЗС Беларусі заявіў, што Ермакова не змагла паехаць, бо амэрыканскую візу ёй выдалі са спазьненьнем.
Экс-кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава 20 верасьня накіравалі этапам з Наваполацкай калёніі ў Бабруйскую. Да абеду 23 верасьня інфармацыі пра тое, што палітвязьня давезьлі да новага месца прызначэньня, няма.
Гомельскія чальцы аргкамітэту дзеля правядзеньня Народнага сходу Ўладзімер Кацора і Васіль Палякоў накіравалі заяву пракурору Чыгуначнага раёну Гомеля з нагоды пакараньня адміністрацыйным арыштам і штрафам Андрэя Цянюты й Васіля Такарэнкі — распаўсюднікаў запрашэньняў на Народны сход.
У панядзелак, 26 верасьня, у польскай сталіцы адбудзецца ўрачыстае адкрыцьцё Беларускага дому.
Загрузіць яшчэ