Беларускія суды правялі 14 працэсаў над апазыцыяй пасьля падзей 19 сьнежня мінулага году. Асудзілі 44 чалавекі, зь іх 30 атрымалі розныя тэрміны турэмнага зьняволеньня, ад 2 да 6 гадоў, у тым ліку — тры экс-кандыдаты на прэзыдэнта. За кратамі зь лютага 2009 году знаходзіцца ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч. З 4 жніўня ў зьняволеньні знаходзіцца праваабаронца Алесь Бяляцкі. Беларускія праваабаронцы лічаць палітвязьнямі асуджаных грамадзкіх актывістаў Ігара Аліневіча, Яўгена Васьковіча, Мікалая Дзядка, Арцём Пракапенку, Паўла Сырамалотава і Аляксандра Францкевіча. Ад 19 сьнежня 2011 за кратамі знаходзіцца віцебскі актывіст КХП БНФ Сяргей Каваленка. Беларускія і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызнаюць асуджаных вязьнямі сумленьня і патрабуюць іх неадкладнага вызваленьня.