Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія памежнікі адпусьцілі Лябедзьку. Ён ляціць у Вашынгтон


Анатоль Лябедзька
Кіраўніку АГП Анатолю Лябедзьку, якога затрымалі раніцай 13 верасьня ў маскоўскім аэрапорце "Дамадзедава", дазволілі вылецець у Вашынгтон.

Лябедзька напісаў СМС-паведамленьне аднаму з кіраўнікоў АГП, што ён ідзе на пасадку ў самалёт.

"Як раней мне паведаміў сам Лябедзька па тэлефоне, яго затрымалі ў аэрапорце "Дамадзедава" супрацоўнікі памежнай службы, не патлумачыўшы прычынаў. Аднак пасьля таго як Інтэрфакс паведаміў пра гэта, спаслаўшыся на мае словы, беларускаму апазыцыйнаму палітыку дазволілі падняцца на борт самалёта. Ён вылятае ў Вашынгтон", — паведаміў старшыня расейскай партыі "Правое дело" Леанід Гозман.

"Памежная служба не прапускае тых асобаў, якім з тых ці іншых прычын уезд у Расею забаронены выканаўчым органам улады", — заявіла крыніца Інтэрфаксу.

Раней Лябедзька заяўляў, што КДБ Беларусі не аддае яму пашпарта, хоць крымінальная справа аб падзеях 19 сьнежня супраць яго спыненая.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG