Жыхары Нью-Ёрку хвілінай маўчаньня ўшанавалі памяць загінулых пры тэракце 11 верасьня 2001 году.
Паводле пераабранага ў суботу старшыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча, гэтымі ўмовамі будуць вызваленьне палітычных вязьняў, зьмены ў выбарчым заканадаўстве і доступ незалежных сродкаў масавай інфармацыі да ўсіх каналаў распаўсюду.
У палацы культуры менскага трактарнага заводу працягвае працу чарговы зьезд Партыі БНФ. Што азначае безальтэрнатыўнае вылучэньне на пасаду старшыні партыі Аляксея Янукевіча? Ці будзе Партыя БНФ браць удзел у парлямэнцкіх выбарах? Як павялічыць уплыў партыі на грамадзтва?
Статкевіч пераведзены ў атрад, але вызвалены ад працы. Класкоўскі зноў адмовіўся падпісваць прашэньне аб памілаваньні. Дашкевіча пасьля ПКТ зноў будуць судзіць.Новік пазваніў дамоў пасьля амаль месяца маўчаньня. У Саньнікава было сапраўднае за 9 месяцаў спатканьне з жонкай.
10 верасьня ў Менску прайшоў зьезд Партыі БНФ.
Уладзімер Целяпун: «Выканкам упарта працягвае адмаўляць мне ў правядзеньні пікетаў у падтрымку кіраўніка праваабарончага цэнтру “Вясна”, віцэ-прэзідэнта Міжнароднай фэдэрацыі за правы чалавека Алеся Бяляцкага і ўсіх палітычна рэпрасаваных на Беларусі».
Выступаючы сёньня ў Нью-Ёрку, дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан пацьвердзіла, што амэрыканскія ўлады зрабілі захады, каб прадухіліць пагрозу тэракту ў Нью-Ёрку, аб якой было афіцыйна заяўлена ўчора.
Былы кандыдат на прэзыдэнта Андрэй Саньнікаў не прызнае патрабаваньні Эўразьвязу аб вызваленьні палітвязьняў дзеля далейшых перамоў з Аляксандрам Лукашэнкам. Яшчэ адзін экс-кандыдат на пасаду прэзыдэнта Дзьмітрый Вус чакае з боку Эўразьвязу эканамічных санкцыяў на адрас Беларусі.
Заяву Аляксандра Лукашэнкі пракамэнтавала прадстаўніца прэсавай службы Фонду.
Такое рашэньне прыняла рада «Правага альянсу» на адмысловым паседжаньні 7 верасьня. Вырашана спыніць палітычную дзейнасьць і ў аднабаковым парадку разарваць дамовы аб супрацоўніцтве з палітычнымі арганізацыямі-партнэрамі.
9 верасьня адвакату Дашкевіча прыйшло паведамленьне, у якім пазначана, што 13 верасьня ўнутры калёніі адбудзецца судовае паседжаньне.
Браян Майкл Джэнкінс, амэрыканскі экспэрт ў пытаньнях тэрарызму і бясьпекі на транспарце, крытыкуе пяць з «найбольш устойлівых мітаў» аб трагедыі дзесяцігадовай даўніны.
Хто найбольш выйграў і найбольш прайграў у выніку тэрарыстычных нападаў на Нью-Ёрк і Вашынгтон у 2001 годзе?
Тры чалавекі, якіх непасрэдна закранула трагедыя 2001 году, падзяліліся сваімі думкамі са «Свабодай».
Сьвет моцна зьмяніўся за 10 гадоў, якія мінулі пасьля тэрарыстычных атакаў на ЗША 11 верасьня 2001 году. Крыстыян Кэрыл, шэф вашынгтонскага бюро Радыё Свабода, спрабуе адказаць, у які бок пайшлі гэтыя зьмены.
«Свабода» будзе сачыць за падзеямі ў рэжыме рэальнага часу: апэратыўныя паведамленьні і камэнтары, фота, відэа.
Джон О’Саліван, галоўны рэдактар Радыё Свабода, у тэлепраграме «Зона Свабоды» прыгадвае падзеі 2001 году і разважае пра тое, як яны паўплывалі на апошняе дзесяцігодзьдзе.
Міжнародная фэдэрацыя правоў чалавека (FIDH) плянуе шэраг захадаў дзеля вызваленьня свайго віцэ-прэзыдэнта, кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага.
Выказваньні Аляксандра Лукашэнкі на адрас беларускай апазыцыі, Захаду і МВФ камэнтуе былы кандыдат на прэзыдэнта Віталь Рымашэўскі.
Магілёўскія праваабаронцы Крысьціна Шацікава й Барыс Бухель намагаюцца трапіць на прыём да начальніка Шклоўскай калёніі № 17.
Намесьніка кіраўніка руху "За свабоду" Юрася Губарэвіча сёньняшняя заява Аляксандра Лукашэнкі пра нежаданьне весьці перамовы з апазыцыяй не зьдзівіла.
Лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька так пракамэнтаваў "Свабодзе" выказваньні Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ён ня будзе весьці перамоваў з апазыцыяй, а прапануе правядзеньне "круглага стала" і перамоваў паміж усімі палітычнымі сіламі краіны.
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ня будзе весьці перамоваў з апазыцыяй. Пра МВФ: "Ня хочуць дапамагаць — няхай мазгі нам ня пудраць".
Амбасадар Беларусі ў Туркмэністане Юры Малумаў вяртаецца ў Менск. Калісьці Малумаў быў у блізкім атачэньні Аляксандра Лукашэнкі, але перад прызначэньнем на пасаду амбасадара Лукашэнка публічна абвінаваціў яго ў махінацыях.
За некалькі дзён да 10-й гадавіны тэрактаў 11 верасьня, амэрыканскія антытэрарыстычныя службы заявілі пра магчымыя пагрозы новых атакаў Аль-Каіды -- узарваць начынены выбухоўкай аўтамабіль на мосьце альбо ў тунэлі ў Нью-Ёрку ці Вашынгтоне.
Суд забараніў Някляеву пакідаць межы Менску, наведваць сходы і мітынгі.
Хацелася б уключыцца ў абмеркаваньне тэмы выкарыстаньня АДКБ дзеля супрацьдзеяньня рэвалюцыям. На фоне “Арабскай вясны” пытаньне гэтае для аўтарытарных постсавецкіх рэжымаў вельмі актуальнае. Яму адмыслова быў прысьвечаны нядаўні нефармальны саміт АДКБ у Астане.
Дэпутат нямецкага парлямэнту Рэнэ Рошпель, які апякуецца палітвязьнем Фёдарам Мірзаянавым, даслаў яму ліст са словамі падтрымкі. «Свабодзе» тэкст ліста пераслалі бацькі палітвязьня.
У Ленінскім судзе Берасьця адбылося судовае паседжаньне па скарзе актывістаў і праваабаронцаў у дачыненьні намесьніка старшыні гарвыканкаму Вячаслава Хафізава.
Праваабаронцам «Вясны» сьледчыя вярнулі 15 сыстэмных блёкаў, 5 ноўтбукаў, 2 нэтбукі і некалькі носьбітаў інфармацыі. Тэхніка была забраная падчас ператрусу ў офісе «Вясны», які прайшоў уначы 20 сьнежня 2010 году.
Народныя сходы 8 кастрычніка плянуюцца ў многіх гарадах і пасёлках Беларусі. Аргкамітэты і групы падтрымкі вядуць падрыхтоўку да сходу: спрабуюць ладзіць пікеты, раздаваць інфармацыйныя матэрыялы. Але нярэдка сутыкаюцца з перасьледам з боку ўлады.
Народны сход, які плянуюць правесьці ў шэрагу рэгіёнаў Беларусі 8 кастрычніка, можа стаць першым крокам да адкрытага дыялёгу грамадзтва з уладамі. Менавіта на гэта спадзяюцца яго арганізатары.
Дэпартамэнт у справах міграцыі Літоўскай Рэспублікі вырашыў даць палітычны прытулак рэдактарцы сайту charter97.org Натальлі Радзінай.
9 верасьня былога кандыдата ў прэзыдэнты выклікаюць у суд Ленінскага раёну Менску. "У судовай позьве сказана, што я павінен зьявіцца ў суд для "ўстанаўленьня дадатковых абмежаваньняў", — кажа палітык.
"Апошняя магчымая дата парлямэнцкіх выбараў, у першую чаргу ў Палату прадстаўнікоў, — 23 верасьня 2012 году", — заявіла старшыня ЦВК.
Народны сход пройдзе 8 кастрычніка ў шэрагу рэгіёнаў Беларусі. Ва ўсіх месцах ён пачнецца ў адзін і той жа час — а 13 гадзіне.
Скандал з заявамі пра тое, што Масква не зьбіраецца дапамагаць Лукашэнку здушваць народныя паўстаньні, сапраўды вельмі важны і паказальны. Толькі яго важнасьць і паказальнасьць – зусім ня ў тым, у чым яны бачацца на першы погляд.
Расея і Беларусь маюць адзіную думку адносна магчымасьці выкарыстаньня патэнцыялу АДКБ для прадухіленьня спробаў зьвяржэньня канстытуцыйнай улады – заявіў памочнік прэзыдэнта Расеі.
Баранавіцкі праваабаронца Сяргей Гоўша другі раз атрымаў адмову з гарвыканкаму на правядзеньне пікету за вызваленьне арыштаванага кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага.
Менскі гарадзкі суд пакінуў бязь зьмены прысуд Алене Ліхавід, маці палітвязьня Мікіты Ліхавіда. Жанчына была асуджаная на 10 сутак адміністрацыйнага арышту за удзел у несанкцыянаванай акцыі 20 ліпеня.
Гомельскі праваабаронца, лякальшчык Анатоль Паплаўны быў выкліканы ў працоўны час з прадпрыемства ў Цэнтральны райаддзел міліцыі.
Брусэль скарэктаваў сваю палітыку ў дачыненьні да Беларусі. Калі яшчэ нядаўна эўрапейскія чыноўнікі гатовыя былі весьці дыялёг зь беларускімі ўладамі без удзелу апазыцыі, то цяпер яны выступаюць за прамыя перамовы ўладаў і апазыцыі з удзелам міжнародных структураў у якасьці пасярэднікаў.
Актывіста зарэгістраванай у Чэхіі грамадзкай арганізацыі «Малады фронт» Івана Шылу Горацкі раённы суд пакараў адміністрацыйным арыштам на 20 сутак. Маладафронтавец прызнаны вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікеце ля адміністрацыйнага будынка горацкай папраўчай калёніі № 9. Акрамя таго, ён, паводле выраку, аказаў супраціў міліцыі пры затрыманьні.
У Маскве заяўляюць, што Лукашэнка выкарыстаў у сваіх мэтах ідэю дапамогі з боку АДКБ. А падзеі 19 сьнежня ў Менску — унутраная справа Беларусі. Што хаваецца за гэтымі заявамі?
Былы кандыдат на прэзыдэнта Мікола Статкевіч падчас працы на лесапілцы атрымаў траўму рукі і цяпер знаходзіцца ў турэмным шпіталі.
Эўразьвяз выступае за поўную рэабілітацыю асуджаных па справе 19 сьнежня, што дазволіць ім удзельнічаць у палітычным жыцьці Беларусі.
Жонка палітыка Марына Адамовіч паведаміла, што былы кандыдат у прэзыдэнты Мікола Статкевіч знаходзіцца ў мэдсанчасьці шклоўскай калёніі.
Жонка палітвязьня, экс-кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава Ірына Халіп прабудзе ў Наваполацкай калёніі з мужам да 9 верасьня.
У Маскве ня згодныя з заявамі Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што дзяржавы АДКБ дамовіліся аб прымяненьні Калектыўных сіл апэратыўнага рэагаваньня для прадухіленьня дзяржаўных пераваротаў, заяўляюць у Крамлі.
6 верасьня на працу да гомельскага праваабаронцы Анатоля Паплаўнага завітаў маёр Цэнтральнага райаддзелу міліцыі Ўладзіслаў Шукель. Паплаўнага выклікалі на прахадную, дзе маёр уручыў яму позву — зьявіцца 7 верасьня ў аддзел дзеля «дапрацоўкі пратаколу».
Загрузіць яшчэ