Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Народны сход пачнецца 8 кастрычніка а 13 гадзіне


Віктар Івашкевіч
Віктар Івашкевіч
Народны сход пройдзе 8 кастрычніка ў шэрагу рэгіёнаў Беларусі. Ва ўсіх месцах ён пачнецца ў адзін і той жа час — а 13 гадзіне.

Пра гэта 8 верасьня на прэсавай канфэрэнцыі паведаміў сустаршыня аргкамітэту па правядзеньні Народнага сходу Віктар Івашкевіч.

Ён сказаў, што на дадзены момант з боку ўладаў пакуль няма юрыдычных альбо адміністратыўных прэтэнзіяў да рэгіянальных аргкамітэтаў. Ёсьць толькі адзінкавыя выпадкі, калі затрымліваюць распаўсюднікаў улётак з інфармацыяй пра сход.

Яшчэ адзін сустаршыня аргкамітэту, Генадзь Фядыніч, назваў маючы адбыцца сход "першым крокам да адкрытага дыялёгу з уладай. Мы да яго гатовыя, — сказаў Фядыніч. — Паглядзім, як адрэагуюць улады".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG