У Вашынгтоне адбылася прэзэнтацыя дакладу “Democratic Change in Belarus: A Framework for Action” (“Дэмакратычныя зьмены ў Беларусі: Рамкавая праграма дзеяньня”).
У Гомелі мясцовыя ўлады перасьледуюць грамадзкіх актывістаў, якія займаюцца падрыхтоўкай Народнага сходу. У іх забіраюць інфармацыйныя матэрыялы пра сход, запалохваюць, штрафуюць. Дваіх актывістаў пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі.
У Дэпартамэнце выкананьня пакараньняў МУС сказалі, што Саньнікава вязуць у Бабруйск. Бандарэнку ўпершыню дазволілі пазваніць дамоў. Ад Статкевіча няма вестак.
Дацэнт Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных дачыненьняў Кірыла Коктыш камэнтуе для «Свабоды» прапанову Ўладзімеру Пуціну балятавацца ў прэзыдэнты Расеі.
Уладзімер Някляеў камэнтуе для «Свабоды» прапанову Ўладзімеру Пуціну балятавацца ў прэзыдэнты Расеі.
Палітоляг Уладзімер Мацкевіч пракамэнтаваў для «Свабоды» прапанову Ўладзімеру Пуціну балятавацца ў прэзыдэнты Расеі.
Старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі XII скліканьня Станіслаў Шушкевіч пракамэнтаваў для «Свабоды» прапанову Дзьмітрыя Мядзьведзева Ўладзімеру Пуціну балятавацца ў прэзыдэнты Расеі.
Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў прапанаваў вылучыць кандыдатуру Ўладзімера Пуціна на пасаду прэзыдэнта краіны. Пуцін пагадзіўся і прапанаваў Мядзьведзеву пост прэм’ер-міністра.
Карэспандэнтка Радыё Свабода ў Вашынгтоне Ірэна Халупа гутарыць з старшым аналітыкам Цэнтру аналізу эўрапейскай палітыкі Пітэрам Доранам – ён кіруе прэзэнтаваным у Вашынгтоне праектам “Дэмакратычныя зьмены ў Беларусі”.
«Газпром» можа ўзяць удзел у куплі акцыяў ня толькі «Белтрансгазу», але і іншых беларускіх прадпрыемстваў на ўмовах Беларусі, заявіў Аляксандар Лукашэнка 23 верасьня на сустрэчы ў Менску са старшынём праўленьня «Газпрому» Аляксеем Мілерам.
Пра гэта гаворыцца ў заяве пасольства ЗША, распаўсюджаным у пятніцу. Раней прэс-сакратар МЗС Беларусі заявіў, што Ермакова не змагла паехаць, бо амэрыканскую візу ёй выдалі са спазьненьнем.
Экс-кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава 20 верасьня накіравалі этапам з Наваполацкай калёніі ў Бабруйскую. Да абеду 23 верасьня інфармацыі пра тое, што палітвязьня давезьлі да новага месца прызначэньня, няма.
Гомельскія чальцы аргкамітэту дзеля правядзеньня Народнага сходу Ўладзімер Кацора і Васіль Палякоў накіравалі заяву пракурору Чыгуначнага раёну Гомеля з нагоды пакараньня адміністрацыйным арыштам і штрафам Андрэя Цянюты й Васіля Такарэнкі — распаўсюднікаў запрашэньняў на Народны сход.
У панядзелак, 26 верасьня, у польскай сталіцы адбудзецца ўрачыстае адкрыцьцё Беларускага дому.
Аргкамітэт кампаніі народных сходаў, якія заплянаваныя на 8 кастрычніка, абвінаваціў беларускія ўлады ў няведаньні заканадаўства, у прыватнасьці, ухваленага ў 2000-м годзе закону "Аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах".
Кіраўнік "Газпрому" Аляксей Мілер і кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка плянуюць 23 верасьня правесьці перамовы ў Менску.
Дырэктар грузінскага Цэнтру эўрапейскіх дасьледаваньняў Каха Гагалашвілі лічыць, што крытыка Саакашвілі беларускай апазыцыі абумоўленая ў значнай ступені нявызначанасьцю ў прызнаньні Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.
Народныя сходы 8 кастрычніка пройдуць у 28 гарадах Беларусі. Празь месяц пасьля іх плянуецца абмеркаваць рэакцыю ўладаў на рэзалюцыі, якія будуць ухваленыя на сходах.
Пасьля сустрэчы міністар замежных справаў Польшчы расказаў, што Пачобут быў вызвалены ў тым ліку і дзякуючы высілкам польскага МЗС, і падкрэсьліў, што вызваленьне ўсіх палітвязьняў зрабіла б магчымай эканамічную дапамогу Беларусі.
Паводле сябра рады, старшыні БХК Алега Гулака, такія структуры, як грамадзка-кансультатыўная рада пры адміністрацыі прэзыдэнта, павінны былі б існаваць.
Кіраўнік моладзевага крыла Аб'яднанай грамадзянскай партыі Алег Корбан, які сёньня ехаў у Літву, быў зьняты з транспарту на беларускай мяжы. Памежнікі патлумачылі апазыцыйнаму палітыку, што адносна яго дзейнічае забарона на выезд за межы Беларусі.
Сябра грамадзка-кансультатыўнай рады Станіслаў Багданкевіч вітаў рашэньне кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімера Макея распусьціць Раду, але ня згодны з матывацыяй.
Улады Беларусі рэкамэндуюць Эўразьвязу ня ўмешвацца ў палітычную барацьбу ў іншых краінах. З такой заявай выступіў 22 верасьня прадстаўнік Беларусі пры аддзяленьні ААН у Жэнэве Міхаіл Хвастоў.
Кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Ўладзімер Макей распусьціў грамадзка-кансультатыўную раду, каб яе сяброў не абвінавачвалі ў супрацоўніцтве з уладамі.
Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі, які ў чацьвер сустрэўся з прэзыдэнткай Літвы Далёй Грыбаўскайце, пахваліў яе крытычныя заўвагі наконт беларускай апазыцыі.
Сёньня быў агучаны даклад пад назвай «Democratic Change in Belarus: A Framework for Action» («Дэмакратычныя зьмены ў Беларусі: Рамачная праграма дзеяньня»), які падрыхтавалі супольна экспэрты Цэнтру аналізу эўрапейскай палітыкі і Freedom House.
"Я прымаю адказнасьць за тое, што зрабіў", — заявіў былы кандыдат у прэзыдэнты Яраслаў Раманчук, тлумачачы прычыны свайго рашэньня выйсьці з Аб'яднанай грамадзянскай партыі.
Для удзелу ў саміце «Ўсходняга партнэрства», які адбудзецца ў Варшаве 29-30 верасьня, польскі бок запрасіў «прадстаўніка Беларусі на узроўні МЗС». Пра гэта паведаміў журналістам прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск.
Праект дамовы куплі-продажу 50% акцый "Белтрансгазу" знаходзіцца ў высокай ступені гатовасьці, паведамілі агенцтву Інтэрфакс-Захад у апараце Саўміну пасьля сустрэчы прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясьніковіча з кіраўніком "Газпраму" Аляксеем Мілерам.
Кіраўніка гарадзкой арганізацыі БНФ Вадзіма Саранчукова пратрымалі ў КДБ больш за гадзіну і дапытваліся, якія стасункі ён мае з замежнымі фондамі.
Судзьдзя Цэнтральнага раёну Гомеля Марына Дамненка пакарала грамадзкага актывіста, сябра гарадзкога аргкамітэту за правядзеньне Народнага сходу Кастуся Жукоўскага 15 суткамі арышту: 7 — нібыта за лаянку на вуліцы, 8 — за супраціў міліцыі.
«Калі б Ермакова разьлічвала на посьпех сваіх перамоў у Вашынгтоне, то яна б туды паляцела, нават са спазьненьнем», — такую думку выказаў «Свабодзе» эканаміст Леў Марголін.
Актывіст Сяргей Аўчыньнікаў аштрафаваны судзьдзёй баранавіцкага суду Сьняжко на 15 базавых велічыняў за тое, што распаўсюджваў улёткі з інфармацыяй пра Народны сход.
Бацька Насты Плажанкі вядзе пошукі лідэра Маладога Фронту Зьмітра Дашкевіча, якога ў панядзелак вывезьлі з Горацкай калёніі.
Міжнародная канфэрэнцыя "Менскі форум" у традыцыйным фармаце ў лістападзе 2011 году не адбудзецца "з прычыны ўнутрыпалітычных працэсаў у Беларусі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2011 году".
Сёньня лідэр АГП Анатоль Лябедзька і бацькі зьняволеных беларускіх анархістаў заявілі пра пачатак кампаніі, якая мае на мэце прызнаньне асуджаных сёлета актывістаў анархісцкага руху палітвязьнямі і вызваленьне іх з турмаў.
Палітыкі і палітолягі мяркуюць, што выхад Яраслава Раманчука з АГП прадыктаваны палітычнымі падзеямі, якія адбыліся падчас ягонага ўдзелу ў выбарчай кампаніі ў якасьці кандыдата на прэзыдэнта.
З ініцыятывы літоўскага МЗС 18 беларускіх чыноўнікаў, зьвязаных зь перасьледам праваабарончага цэнтру "Вясна" і яго кіраўнікоў, будуць унесеныя ў нацыянальны сьпіс асобаў, якім забаронены ўезд у Літву.
Сустаршыні праваабарончага грамадзкага аб’яднаньня "За справядлівыя выбары" Сяргей Калякін і Віктар Карняенка 22 верасьня пачалі рыхтаваць касацыйную скаргу на рашэньне Вярхоўнага суду.
Зь нядзелі з распараджэньня кіргіскіх уладаў маюць быць адключаныя ўсе рэтрансьляваныя расейскія каналы, а таксама Бі-Бі-Сі, Сі-Эн-Эн і “Эўраньюз”.
Прэсавы сакратар МЗС Андрэй Савіных на просьбу "Свабоды" пракамэнтаваў той факт, што старшыня Нацыянальнага банку Надзея Ермакова не паляцела ў ЗША на паседжаньне кіраўніцтва Міжнароднага валютнага фонду і Ўсясьветнага банку.
Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе АГП, свой выхад з партыі Раманчук патлумачыў неабходнасьцю больш часу аддаваць экспэртнай працы. Рашэньне па заяве яшчэ не прынятае, падкрэсьлілі ў партыі. У сераду ўвечары Раманчук знаходзіўся за межамі Беларусі – нашаму карэспандэнту не ўдалося зь ім зьвязацца.
Больш як ў 30 гарадах беларускіх рэгіёнаў група «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» плянавала правесьці «маўклівыя акцыі». Арганізатары заклікалі грамадзкіх актывістаў і сяброў апазыцыі зьбірацца ў 19 гадзінаў на плошчах.
21 верасьня ў цэнтры Менску адбылася маўклівая акцыя пратэсту, у якой узялі ўдзел дзясяткі чалавек. Плясканьне ў ладкі скончылася без затрыманьняў.
Ці варта ініцыятарам з групы «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» працягваць заклікаць беларусаў выходзіць кожную сераду на галоўныя вуліцы сваіх гарадоў?
Вызваленьне і рэабілітацыя ўсіх палітвязьняў — гэта ўмова, якую Эўразьвяз ставіць, каб вярнуцца да дыялёгу. Пра гэта заявіла ў Менску на першай прэс-канфэрэнцыі кіраўніца прадстаўніцтва Эўрапейскага Зьвязу ў Беларусі, амбасадар Майра Мора.
Кіраўнік беларускага ўраду даў даручэньне актывізаваць перамовы зь Міжнародным валютным фондам, паведаміў на прэс-канфэрэнцыі ў Менску віцэ-прэм’ер Сяргей Румас.
Судзьдзя Чыгуначнага раёну Гомеля Ільля Сьвірыдаў пакараў грамадзкіх актывістаў: Андруся Цянюту — адміністрацыйным арыштам на 10 сутак, Васіля Такарэнку — 350-тысячным штрафам.
Як сьцьвярджае Аляксандар Сілкоў, там яму заявілі, што ў Берасьці затрымалі грамадзяніна Польшчы і знайшлі ў яго заяўку на грант. А заяўнік — нібыта ён, Сілкоў.
Старыя знаёмцы ды ідэйныя апанэнты Саўка ды Грышка з супрацьлеглых бакоў глядзяць на маўклівую акцыю пратэсту, абвешчаную ў Менску і ў рэгіёнах Беларусі.
Загрузіць яшчэ