Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мацкевіч: «Аднаўленьне СССР могуць пачаць зь Беларусі»


Уладзімер Мацкевіч
Уладзімер Мацкевіч
Палітоляг Уладзімер Мацкевіч пракамэнтаваў для «Свабоды» прапанову Ўладзімеру Пуціну балятавацца ў прэзыдэнты Расеі:

«Значыць, на найвышэйшым роўні ў Расеі вырашылі не распальваць сытуацыі, а вырашыць супрацьстаяньне ў элітах мірным шляхам. Гэтага варта было чакаць. І адбылося тое, што мела месца адбыцца.

Але як гэта паўплывае на Беларусь? Думаю, што Пуцін у трэці свой прыход да прэзыдэнцкай улады ўсё ж такі адкрые свой сапраўдны твар. І пачне рабіць адкрыта тое, што раней рабіў паціху. Гэта значыць, што будзе ўзьнятая вялікадзяржаўная, шавіністычная ідэалёгія. Будзе ўзяты кірунак на аднаўленьне Савецкага Саюзу. І магчыма, што гэтае аднаўленьне Масква вырашыць пачаць менавіта зь Беларусі. Якім чынам — лагодным, мірным альбо гвалтоўным, больш радыкальным — цяпер гэта сказаць цяжка».

Дзейны прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў прапанаваў вылучыць кандыдатуру Ўладзімера Пуціна на пасаду прэзыдэнта краіны на зьезьдзе партыі «Адзіная Расея». Прэзыдэнцкія выбары адбудуцца ў сакавіку 2012 году.

На гэтым жа форуме дзейнаму прэзыдэнту краіны прапанавалі ўзначаліць выбарчы сьпіс партыі на выбарах у Дзярждуму. Гэтыя выбары пройдуць у сьнежні 2011 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG