Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Палажанка: Дзе Дашкевіч?


Зьміцер Дашкевіч
Зьміцер Дашкевіч
Бацька Насты Плажанкі вядзе пошукі лідэра Маладога Фронту Зьмітра Дашкевіча, якога ў панядзелак вывезьлі з Горацкай калёніі.

Уладзімер Палажанка: "Пакуль нам толькі вядома, што ў панядзелак Зьміцера Дашкевіча перавялі з калёніі і вывезьлі ў Магілёўскі сьледчы ізалятар для этапаваньня ў іншае месца. Сёньня - чацьвёрты дзень, і ніякай інфармацыі пра Дашкевіча няма. Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў МУС спасылаецца на тое, што іх ведамасныя інструкцыі на пэрыяд этапаваньня забараняюць даваць якую-небудзь інфармацыю. Пракуратура таксама маўчыць. І мы сур'ёзна занепакоены: дзе Зьміцер? Беларусь - краіна невялікая, тут цягам 3-4 гадзін можна чалавека перавезьці ў якую заўгодна кропку, ну хай за дзень - а тут 4 дні пра чалавека нічога не вядома. Ён проста зьнік. Мы занепакоеныя тым, што ў яго былі нацягнутыя адносіны з адміністрацыяй калёніі, што і было прычынай пераводу ў іншае завядзеньне. Мы ведаем, што ён апошнія сем дзён, да этапу, трымаў галадоўку. Ці спыніў ён яе? Ці патрэбная яму мэдычная дапамога?

Ён апошнія сем дзён, да этапу, трымаў галадоўку. Ці спыніў ён яе?
Калі Зьміцера перавозілі на этап у Жодзіна, потым у Горкі, ён перадаў нам зімовую вопратку (таму што было лета), і ў яго сёньня - толькі лёгкае летняе адзеньне. Мы спрабавалі апошнія дні, у канцы жніўня, перадаць яму цёплыя рэчы, аднак пад рознымі адгаворкамі - што ён у ізалятары, што ён будзе этапіраваны - нам адмаўлялі ў прыёме перадачы. І на сёньня мы ведаем толькі адно: адзеньне ў яго летняе, а ночы - халодныя.

Насьця сёньня таксама арыштаваная і ўтрымліваецца на Акрэсьціна. Арыштаваная па надуманай нагодзе, таму што яна знаходзілася на плошчы ў той час, як яе знаёмага затрымалі на плошчы з намерам вывесіць сьцяг. Удзел яе ня быў даказаны. Суд ніякія аргумэнты не прывняў. Зараз адвакат падрыхтавала скаргу на дзеяньні судовых ворганаў і міліцыі".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG