Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьміцер Бандарэнка ўпершыню патэлефанаваў з магілёўскай калёніі


Зьміцер Бандарэнка
Зьміцер Бандарэнка
Зьміцер Бандарэнка ўпершыню патэлефанаваў з магілёўскай калёніі, распавяла ягоная жонка Вольга:

«Было першае тэлефанаваньне, і першы раз ён схадзіў у турэмную краму, «атаварыўся». Лісты даходзяць усе, але вельмі дзіўна — пачкамі. Восем дзён не было маіх лістоў, а потым адразу перадалі 5 лістоў. Ён піша: «Адчуваю, што будзе нейкая падлянка, і вось калі здарылася такое з Саньнікавым і Дашкевічам, не расслабляюся і нечага з трывогай чакаю».

З тэлефанаваньняў і лістоў Зьмітра Бандарэнкі вынікае, што вязьні добра інфармаваныя пра падзеі ў краіне і пра тое, што адбываецца зь іншымі палітзьняволенымі, сьведчыць Вольга Бандарэнка:

«Чытае „Народную волю“, „Нашу ніву“, „Белгазету“, „Беларусы і рынак“, „Советскую Белоруссию“. Тэлевізар нарэшце ў іх адрамантавалі, так што цяпер ёсьць тэлевізар. У „Камсамолцы“ Зьміцер прачытаў пра выказваньні Лукашэнкі, што ніякага крызісу ў краіне няма, даляр падае, усё добра, такое аптымістычнае інтэрвію, што нават выразалі з „Советской Белоруссии“. Інфармацыя для Зьмітра — гэта ўсё, ён заўсёды ў курсе».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG