Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Някляеў: Вызваляе не Лукашэнка, вызваляе сытуацыя


Экс-кандыдат у прэзыдэнты Уладзімер Някляеў камэнтуе вызваленьне зь беларускіх турмаў 11 палітвязьняў.

Някляеў: «Тое, што Лукашэнка вызваляе палітвязьняў, гэта ніякае ня дзіва, бо вызваляе, па сутнасьці, ня ён, сытуацыя. Сытуацыя міжнароднай ізаляцыі, сытуацыя крызысу, кепскае фінансавае і эканамічнае становішча краіны - вось што дыктуе Лукашэнку тыя крокі, якія ён робіць.

Ён, зноў жа, павінен быў бы дзеля таго, каб спрацавала ўсё эфэктыўна, ня цыркацца, як з крэдытамі Расея ў адносінах да Беларусі цыркаецца, па мільярду на зарплату штомесяц даючы -- а адразу вызваліць усіх палітзьняволеных. Гэта дазволіла б яму зрабіць рашучы крок да дыялёгу з Эўразьвязам і, магчыма, вывела б беларускую афіцыйную дэлегацыю на ўдзел у саміце Усходняга партнэрства, адчыніла б шлях да інвэстыцыяў МВФ і гэтак далей.

Але вось ёсьць жа такая шклоўская лукашэнкаўская прынцыповасьць, "я
Саньнікаў, Статкевіч і Вус будуць апошнімі ў гэтым сьпісе.

сказаў, што яны злачынцы, пакараў", і вось цяпер, каб захаваць твар, зрабіць выгляд, што ён вызваляе злачынцаў -- паступова гэта робіць. Я нічога іншага не чакаў, мы прагназавалі, што менавіта так будуць вызваляцца палітзьняволеныя.

І вызваліць ён урэшце усіх, уключна з асноўнымі фігурантамі. Але канечне, Саньнікаў, Статкевіч і Вус будуць апошнімі ў гэтым сьпісе. Адносінаў маіх да рэжыму і да Лукашэнкі гэта ніяк не мяняе, таму што ён не дэманструе разуменьня катастрафічнага стану Беларусі, а дэманструе толькі хітрыкі свае бясконцыя, напаўмеры, напаўкрокі, якімі ён увесь час карыстаецца».

Глядзець камэнтары (8)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG