Навошта Аляксандар Лукашэнка выступіў у «Известиях» з артыкулам на тэму постсавецкай інтэграцыі, які стаў адказам на праграмны артыкул Уладзімера Пуціна, што зьявіўся ў той самай газэце раней?
Гомельскі грамадзкі актывіст Кастусь Жукоўскі атрымаў адказ на сваю скаргу пра супрацьпраўныя дзеянні супрацоўнікаў міліцыі спэцыяльнага прызначэньня.
Сёньня судзьдзя Цэнтральнага раёну Гомеля Марына Дамненка аштрафавала грамадзкага актывіста, пэнсіянэра МУС Уладзімера Няпомняшчых на 105 тысяч рублёў за лаянку.
18 кастрычніка дэлегаты 2-га зьезду праўладнага Саюзу пісьменьнікаў Беларусі пераабралі на новы тэрмін старшынём арганізацыі Мікалая Чаргінца. За яго кандыдатуру прагаласаваў 461 дэлегат, супраць — адзін, тры ўстрымаліся.
У Вярхоўным судзе пачаўся працэс паводле пазову грамадзкага аб’яднаньня «Гавары праўду» да Міністэрства юстыцыі аб адмове ў рэгістрацыі. Прадстаўляць інтарэсы арганізацыі ў судовую залю прыйшлі былыя палітвязьні Ўладзімер Някляеў і Сяргей Вазьняк.
Нямецкае таварыства «Правы чалавека ў Беларусі» абнародавала дакумэнт, у якім выклала сваё бачаньне эўрапейскай палітыкі адносна Беларусі. Кіраўніком таварыства зьяўляецца вэтэран нямецкай дыпляматыі, былы кіраўнік місіі АБСЭ ў Беларусі Ганс-Георг Вік.
Бізнэсовец Уладзімер Пефціеў накіраваў у Эўрапейскі суд пазоў супраць рашэньня Рады Эўразьвязу ўвесьці санкцыі супраць яго і зьвязаных зь ім кампаніяў. Напрыканцы сакавіка падаваў скаргу на санкцыі Эўразьвязу ў Эўрапейскі суд па правах чалавека Вадзім Гігін.
Расейскія ўлады чарговы раз абвінавацілі Беларусь у кантрабандзе на сваю тэрыторыю грузінскай і малдаўскай алькагольнай прадукцыі. Масква абяцае жорсткія захады супраць кантрабанды.
Грамадзка-палітычная сытуацыя ў Беларусі пагаршаецца літаральна з кожным днём. Пра гэта сказана ў заяве Расейскага ПЭН-цэнтру пра сытуацыю ў Беларусі.
Дэманстрацыі кампаніі «Займайце Ўол-стрыт» пракаціліся па ўсёй Амэрыцы і перакінуліся на Эўропу. Гэтыя дэманстрацыі ў ЗША сутыкнуліся з жорсткім супрацьдзеяньнем паліцыі.
Аўтары ліста выказваюць "глыбокую занепакоенасьць утрыманьнем пад вартай беларускіх грамадзянаў". "Мы ведаем, што беларусы адданыя прынцыпам і ідэям дэмакратыі", — напісана ў лісьце.
Рух Хамас сёньня вызваліў ізраільскага салдата Гілада Шаліта, які пяць гадоў быў у палоне ў Сэктары Газы. Шаліта перадалі эгіпецкім уладам у межах ізраільска-палестынскай дамовы аб абмене зьняволенымі, пасярэднікам у якой выступаў Эгіпет.
Законапраекты, якія ўзмацняюць жорсткасьць умоваў грамадзка-палітычнай дзейнасьці і якія атрымалі вялікі грамадзкі рэзананс, будуць разгледжаныя 21 кастрычніка на другім пленарным пасяджэньні восеньскай сэсіі Савету Рэспублікі.
Беларускі бізнэсовец Уладзімер Пефціеў накіраваў у Эўрапейскі суд пазоў, у якім аспрэчвае рашэньне Рады ЭЗ увесьці санкцыі супраць яго і падкантрольных яму кампаніяў. Інтарэсы Пефціева абараняюць адвакаты фірмы, якая зьвязаная зь дзейнай прэзыдэнткай Даляй Грыбаўскайце.
Эўрапейскі Зьвяз адмяніў заплянаваны візыт ўкраінскага прэзыдэнта Віктара Януковіча пасьля заключэньня ў турму былога прэм'ер-міністра Юліі Цімашэнкі.
Траціна жыхароў Літвы лічаць, што з-за скандалу зь перадачай дадзеных Беларусі міністры юстыцыі і замежных справаў Рэмігіюс Шымашус і Аўдронюс Ажубаліс павінны сысьці ў адстаўку. Пра гэта сьведчаць вынікі сацыялягічнага апытаньня.
Вялікая Брытанія і Беларусь адмовіліся выдаваць былога прэзыдэнта Кіргізстану Курманбека Бакіева і членаў яго сям'і на радзіму. З такой заявай выступіў сёньня старшыня камітэту дзяржаўнай бясьпекі Кіргізстану Кенешбек Душабаеў.
«Спатканьне было доўгатэрміновым, такім чынам, быў час пагаварыць. Сын расказаў, што вязьні калёніі ўхваляюць ягоную адмову пісаць прашэньне аб памілаваньні. «Калі не вінаваты, то ў чым каяцца?» — кажуць яны».
Адміністрацыя магілёўскай калёніі выяўляе падвышаную ўвагу да здароўя Зьмітра Бандарэнкі. Міколу Статкевічу на асабісты рахунак у шклоўскай турме не дайшлі дзьве пэнсіі. Эдуард Лобаў сустрэўся з маці ў турме «Ваўчыныя норы». Андрэй Саньнікаў і Зьміцер Дашкевіч працягваюць адбываць карантын у турмах Бабруйску і Глыбокага.
Крымінальнай справы супраць лідэра гурту «Ляпіс Трубяцкой» Сяргея Міхалка не заводзілі. Музыку выклікалі ў пракуратуру «для праверкі выказваньняў на адрас уладаў Беларусі».
Аляксандар Лукашэнка надрукаваў артыкул у маскоўскіх "Известиях", у якім падтрымаў ідэю стварэньня Эўразійскага саюза, выказаную Уладзімерам Пуціным.
Пра гэта гаворыцца ў лісьце прэзыдэнта Францыі Нікаля Сарказі да старшыні руху "За свабоду" Аляксандра Мілінкевіча.
Папраўкі ў законы аб палітычных партыях і грамадзкіх аб’яднаньнях, а таксама прапанаваныя папраўкі ў Закон аб КДБ многія экспэрты называюць недэмакратычнымі і "антырэвалюцыйнымі".
У Гаазе (Нідэрлянды) адбылася акцыя салідарнасьці з беларускімі палітычнымі вязьнямі і гвалтоўна зьніклых беларусаў Дзень салідарнасьці.
Лідэры Партыі БНФ Аляксей Янукевіч і Рыгор Кастусёў разам з двума членамі ўправы партыі наведалі сустаршыню аргкамітэту партыі "Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя" Паўла Севярынца, які адбывае пакараньне абмежаваньнем волі ў спэцкамэндатуры ў вёсцы Куплін Пружанскага раёну.
ЭЗ павінен весьці актыўную палітыку ў дачыненьні да Беларусі, -- заявіў былы прэзыдэнт Польшчы Аляксандар Квасьнеўскі.
Праваабаронца Алесь Бяляцкі, які з падачы літоўскага міністэрства юстыцыі знаходзіцца ў турме, можа быць намінаваны на літоўскую Прэмію свабоды.
Супрацоўнікі спэцслужбаў тры гадзіны пратрымалі ў пастарунку актывіста Маладога фронту Зьмітра Крамянецкага. Яго затрымалі вечарам 14 кастрычніка ля менскага аўтавакзалу «Ўсходні», калі юнак забіраў перададзеныя з Горадні лялькі. Лялькі зрабілі ўласнымі рукамі гарадзенскія маладафронтаўцы, каб падараваць іх матулям і родным палітзьняволеных.
Старшы сьледчы Гомельскай абласной пракуратуры Сяргей Кузьмянкоў адмовіўся распачынаць крымінальную справу ў дачыненьні да судзьдзі Цэнтральнага раёну Алены Цалковай на заяву праваабаронцы Анатоля Паплаўнага.
Паўлу Севярынцу прапаноўвалі «хімію» па месцы жыхарства ўзамен на падпісаньне заявы з прызнаньнем сваёй віны. Андрэя Саньнікава трымаюць у адзіночцы і на волю прапускаюць ад яго толькі казкі для сына. Мікалаю Статкевічу далі нары на ніжнім ярусе. Зьмітру Дашкевічу перадалі харчы і цёплыя рэчы.
Папраўкі ў законы, якія тычацца замежнага фінансаваньня грамадзкіх арганізацый, правядзеньня масавых мерапрыемстваў, а таксама прапанаваныя папраўкі ў Закон аб КДБ выклікалі рэзкую крытыку ў грамадзтве.
13 кастрычніка Сяргей Міхалок мусіў зьявіцца на «гутарку» ў пракуратуру Цэнтральнага раёну Менску.
Аляксандар Лукашэнка неўзабаве наведае Расею, паведаміў расейскі прэзыдэнт Дзьмітрый Мядзьведзеў.
З гэткімі словамі дэпутатка Бундэстагу Марылюіза Бэк зьвярнулася да Міжнароднай фэдэрацыі па хакеі з шайбай(IIHF).
Намесьнік старшыні Берасьцейскай гарадзкой арганізацыі партыі левых «Справядлівы сьвет» Лявонцій Чыпурных абскарджвае ў абласным судзе вырак Маскоўскага суду Берасьця.
Мікола Статкевіч сустрэўся з бацькам. Доўгатэрміновае спатканьне з роднымі ад сёньня — у Эдуарда Лобава. Зьміцер Дашкевіч і Зьміцер Бандарэнка перадаюць падзякі ўсім, хто іх падтрымлівае лістамі і паштоўкамі. Андрэй Саньнікаў чакае сустрэчы з адвакатам.
Звароты да грамадзянаў, распаўсюджаныя ў зьвязку з правядзеньнем гей-фэстывалю, — фальшыўка. Пра гэта карэспандэнту “Свабоды“ паведамілі ў аддзеле ідэалягічнай працы адміністрацыі Ленінскага раёну Менску.
Дакладчык Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы па Беларусі, эстонскі дэпутат Андрэс Хэркель пракамэнтаваў для Радыё Свабода зьмены ў беларускім заканадаўстве, зьвязаныя з замежным фінансаваньнем партыяў і грамадзкіх арганізацыяў, правядзеньнем масавых мерапрыемстваў і пашырэньнем паўнамоцтваў КДБ.
Берасьцейскі гарвыканкам адмовіў праваабаронцу Раману Кісьляку ў правядзеньні 16 кастрычніка шэсьця супраць незаконнага ўтрыманьня пад вартай Алеся Бяляцкага. Аднак праваабаронца заявіў, што ня лічыць гэты адказ з гарвыканкаму забаронай шэсьця.
Дэпутат Эўрапарлямэнту і член дэлегацыі Эўрапарлямэнту ў справах Беларусі Юстас Палацкіс нэгатыўна ацаніў плянаванае пашырэньне паўнамоцтваў КДБ.
Рычард Фрыдман, прэсавы сакратар старшыні Эўрапарлямэнту Ежы Бузэка, пракамэнтаваў для Радыё Свабода зьмены ў беларускім заканадаўстве, зьвязаныя з замежным фінансаваньнем партыяў і грамадзкіх арганізацыяў, і пашырэньнем паўнамоцтваў КДБ.
Cустаршыню аргкамітэту Народнага сходу Віктара Івашкевіча асудзілі за акцыю 8 кастрычніка паводле абвінавачаньня ў парушэньні закону аб масавых мерапрыемствах. Якой будзе стратэгія арганізатараў кампаніі ва ўмовах рэпрэсіяў?
На сябра аргкамітэту Народнага сходу Віктара Бузінаева склалі пратакол за парушэньне закону пра масавыя мерапрыемствы. Дата суду пакуль невядомая. Міліцыянты сказалі Бузінаеву, каб чакаў позвы.
"Мы заклікаем Беларусь ня ўводзіць у дзеяньне гэтыя тры законапраекты, бо яны былі б сур'ёзным крокам назад у сфэры правоў чалавека і вяршэнства закону ў Беларусі", – заявіла прэс-сакратарка Эўракамісара Кэтрын Эштан.
Тэлефонная размова кіраўнікоў Расеі і Беларусі Дзьмітрыя Мядзьведзева і Аляксандра Лукашэнкі адбылася ў пятніцу.
У судзе Савецкага раёну Менску прайшоў судовы працэс над адным з арганізатараў Народнага сходу, палітыкам Віктарам Івашкевічам. Суд доўжыўся амаль да начы.
Аляксандар Лукашэнка ўхваліў у якасьці асновы для правядзеньня перамоваў праект пагадненьня паміж урадамі Беларусі і Турэччыны аб ўзаемнай адмене візаў, паведамляе прэсавая служба прэзыдэнта.
У судзе Савецкага раёну Менску ідзе судовы працэс над адным з арганізатараў Народнага сходу, палітыкам Віктарам Івашкевічам.
Загрузіць яшчэ