Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Івашкевіча ўсё яшчэ судзяць


Віктар Івашкевіч
Віктар Івашкевіч
У судзе Савецкага раёну Менску ідзе судовы працэс над адным з арганізатараў Народнага сходу, палітыкам Віктарам Івашкевічам.

Віктар Івашкевіч запатрабаваў адвод судзьдзі Кірылы Полулеха, перадае Радыё Рацыя.

Перад гэтым Віктар Івашкевіч паўторна заявіў хадайніцтва, каб яму далі магчымасьць прадставіць доказы сваёй невінаватасьці, у прыватнасьці, падпісныя аркушы, пратаколы ініцыятараў Народнага сходу. Віктар Івашкевіч патлумачыў, што гэта неабходна для таго, каб паказаць, што сход адбываўся не паводле Закону аб масавых мерапрыемствах, а паводле заканадаўства аб правядзеньні мясцовых сходаў, якія не патрабуюць дазволу ўладаў. У адказ на гэта судзьдзя Кірыл Полулех паўторна гэтае хадайніцтва не задаволіў. Таму Віктар Івашкевіч быў вымушаны выказаць недавер самому судзьдзі. Адвакат Віктара Івашкевіча Дар’я Ліпкіна ў гэтым падтрымала свайго падабароннага.

Нягледзячы на заканчэньне працоўнага дня, суд над Віктарам Івашкевічам працягваецца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG