Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраільска-палестынскі абмен палоннымі: адзін за тысячу


Гілад Шаліт размаўляе зь сям'ёй па тэлефоне пасьля вызваленьня (фота AFP)
Рух Хамас сёньня вызваліў ізраільскага салдата Гілада Шаліта, які пяць гадоў быў у палоне ў Сэктары Газы. Шаліта перадалі эгіпецкім уладам у межах ізраільска-палестынскай дамовы аб абмене зьняволенымі, пасярэднікам у якой выступаў Эгіпет.

Адначасна Ізраіль пачаў выпускаць у Сэктар Газы сотні зьняволеных палестынцаў. Паводле дамовы, за вызваленьне Шаліта, якога захапілі ў 2006 годзе, Ізраіль сёньня мае вызваліць 477 зьняволеных палестынцаў, а да канца году яшчэ 550. Шмат хто зь іх быў асуджаны за напады на ізраільцаў на пажыцьцёвае зьняволеньне і правёў доўгія гады за кратамі.

Людзі ў ізраільскай вёсцы глядзяць па тэлевізіі інтэрвію з Шалітам пасьля вызваленьня
Людзі ў ізраільскай вёсцы глядзяць па тэлевізіі інтэрвію з Шалітам пасьля вызваленьня

Шаліт апранае ізраільскую вайсковую форму пасьля вызваленьня
Шаліт апранае ізраільскую вайсковую форму пасьля вызваленьня

Вызваленыя з ізраільскай турмы палестынцы ўязжджаюць у Сэктар Газы
Вызваленыя з ізраільскай турмы палестынцы ўязжджаюць у Сэктар Газы

Палестынцы ў Сэктары Газы чакаюць каля памежнага пераходу вызваленых з ізраільскіх турмаў
Палестынцы ў Сэктары Газы чакаюць каля памежнага пераходу вызваленых з ізраільскіх турмаў
XS
SM
MD
LG