Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пефціева бароняць найлепшыя адвакаты Літвы


Уладзімер Пефціеў
Уладзімер Пефціеў
Беларускі бізнэсовец Уладзімер Пефціеў накіраваў у Эўрапейскі суд пазоў, у якім аспрэчвае рашэньне Рады ЭЗ увесьці санкцыі супраць яго і падкантрольных яму кампаніяў. Інтарэсы Пефціева абараняюць адвакаты фірмы, якая зьвязаная зь дзейнай прэзыдэнткай Даляй Грыбаўскайце.

Паведамленьне пра гэта зьмешчанае ў афіцыйным часопісе Эўразьвязу.

У суд накіраваныя 4 пазовы: ад Уладзімера Пефціева і трох кампаніяў — "Белтэхэкспарт", "БТ Тэлекамунікацыі" і "Спорт-пары", у якіх ён выступае як уладальнік або акцыянэр.

Інтарэсы пазоўнікаў прадстаўляюць юрысты літоўскай кампаніі LAWIN.

Ад Рады Эўразьвязу ў пазовах патрабуецца скасаваць рашэньне ад 20 чэрвеня 2011 году, паводле якога былі ўведзеныя абмежавальныя захады супраць беларускіх чыноўнікаў і бізнэсоўцаў, а таксама сплаціць кампэнсацыю.

Часопіс Эўразьвязу не паведамляе пра дату разгляду справы.

20 чэрвеня 2011 году Рада Эўразьвязу ўвяла санкцыі супраць Пефціева — як "асобы, зьвязанай з прэзыдэнтам Лукашэнкам і ягонай сям'ёй". У пастанове напісана, што Пефціеў — "галоўны эканамічны дарадца прэзыдэнта і асноўны фундатар рэжыму Лукашэнкі". Адначасова Рада Эўразьвязу ўвяла санкцыі супраць "Белтэхэкспарту", а таксама прадпрыемстваў "БТ-Тэлекамунікацыі" і "Спорт-пары", піша Інтэрфакс.

LAWIN у рэйтынгу найлепшых юрыдычных кампанія свету IFLR1000 заняла першыя месцы ў Літве і Латвіі і другое ў Эстоніі.

LAWIN цяпер кансультуе ўрад Літвы ў праекце па будаўніцтве новай АЭС і спадарожнай інфраструктуры. У 2011 годзе менавіта яна ўдзельнічала ў найбуйнейшай у Літве угодзе M&A па набыцці Geonafta групы кампаній ЗАТ Lotos Baltija і Lotos Petrobaltic, піша Наша ніва.

У LAWIN некалі працаваў Вітас Васіляўскас, які пазьней кіраваў перадвыбарчай кампаніяй цяперашняй прэзыдэнткі Далі Грыбаўскайце.

Вітас Васіляўскас

У 1995—1998 гадах працаваў у Дзяржаўнай падатковай інспэкцыі пры Міністэрстве фінансаў;

1998—2001 — у падатковым дэпартамэнце Міністэрства фінансаў;

2000—2004 — сябра працоўнай групы Міністэрства фінансаў на перамовах з Эўрапейскім зьвязам па пытаньнях падаткаў;

2001—2004 — віцэ-міністар Міністэрства фінансаў;

2004—2011 — юрыдычныя фірма "Lideika, Petrauskas, Valiūnas ir partneriai LAWIN".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG