Апазыцыйныя актывісты Валеры Ухналёў і Вацлаў Арэшка зьвязалі рабаўніцкі напад, ахвярамі якога яны сталі, са сваёй палітычнай дзейнасьцю. Рабаўнікі ў масках забралі ў іх мабільныя тэлефоны, ключы ад машыны, сумкі, дакумэнты, а таксама значную суму грошай.