Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Яроменак выйшаў з турмы на Акрэсьціна


Уладзімер Яроменак
Уладзімер Яроменак
1 кастрычніка на волю з турмы на завулку Акрэсьціна выйшаў маладафронтавец Уладзімер Яроменак. 19 верасьня Ўладзімера Яроменка арыштавалі на 12 сутак. Яго затрымалі разам з намесьніцай кіраўніка «Маладога фронту» Настай Палажанкай, калі яны меліся вывесіць у Менску нацыянальныя сьцягі.

Палажанку і Яроменка зьвінавацілі ў парушэньні парадку правядзеньня і арганізацыі масавага мерапрыемства. Насту Палажанку таксама арыштавалі на 11 сутак.

Сваю акцыю чальцы «Маладога фронту» прымеркавалі да 20-й гадавіны абвяшчэньня «Пагоні» і бел-чырвона-белага сьцяга дзяржаўнымі сымбалямі Беларусі.

Паводле Ўладзімера, адбываць «суткі» у міжсэзонны пэрыяд ня соладка. Дый паводзіны супрацоўнікаў ізалятару ня лепшы ўзор ветлівасьці. «Мёрз дванаццаць сутак, але выспаўся, начытаўся», — апавёў былы палітвязень.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG