Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віктара Мезяка адпусьцілі з пастарунку ў Баранавічах


Затрыманага баранавіцкага каардынатара Народнага сходу Віктара Мезяка адпусьцілі з пастарунку, склаўшы два пратаколы.

Адзін пратакол — за парушэньне правілаў правядзеньня масавага мерапрыемства або пікетаваньня, а другі — на канфіскацыю ўлётак пра Народны сход.

Актывіст прабыў у пастарунку некалькі гадзін, пасьля таго як яго затрымалі падчас расклейваньня ўлётак пра Народны сход на дошцы аб’яваў.

«Сказалі, што па пошце прышлюць позву ў суд. Але нічога, гэтым затрыманьнем мяне не зьбянтэжаць. Тым больш я ж сам бачу, што нават гэтыя ж міліцыянты ўспрымаюць усё нармальна. Таму што, як адзін зь іх падлічыў, у іх зарплата стала дзьвесьце даляраў, а была пяцьсот. У міліцыянтаў засталіся 174 улёткі, то няхай разьбіраюць і ўспрымаюць гэта як запрашэньне на Народны сход.
Улётак ім на ўсіх хопіць, на ўвесь гарадзкі аддзел.
Улётак ім на ўсіх хопіць, на ўвесь гарадзкі аддзел. А што вы думаеце? Міліцыянты ж таксама многія маладыя, у іх ёсьць жонкі, якія сядзяць у дэкрэце, таму я ўпэўнены, што яны таксама адчуваюць праблемы. Ну то няхай і прыходзяць на сход, як цывільныя людзі», — распавёў Віктар Мезяк, выйшаўшы з пастарунку.

Гэта ўжо трэцяе затрыманьне за Народны сход у Баранавічах. 22 верасьня на 525 тысяч рублёў аштрафавалі актывіста Сяргея Аўчыньнікава, які раздаваў улёткі непадалёк ад авіярамонтнага заводу. А 29 верасьня за ўлёткі Народнага сходу затрымалі Віктара Цяпіна, судзіць якога будуць 6 кастрычніка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG