Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баранавічах затрыманы каардынатар Народнага сходу Віктар Мезяк


Баранавіцкага каардынатара Народнага сходу Віктара Мезяка затрымалі ў 11.30, калі ён клеіў улёткі пра Народны сход на дошку аб’яваў.

Да Мезяка падыйшоў міліцыянт, сказаў, што ім трэба праехаць у пастарунак, і выклікаў міліцэйскую машыну.

"Зараз стаім з міліцыянтам у двары жылога мікрараёну на Паркавай і чакаем машыну. Павязуць у пастарунак за тое, што я прыклеіў аб’яву на рэклямную тумбу", — заявіў Віктар Мезяк.

Гэта ўжо трэцяе затрыманьне за Народны сход у Баранавічах. 22 верасьня на 525 тысяч аштрафавалі актывіста Сяргея Аўчыньнікава, які раздаваў улёткі непадалёк ад авіярамонтнага заводу.

А 29 верасьня за ўлёткі Народнага сходу быў затрыманы Віктар Цяпін.

Народны сход заплянаваны ў Менску і рэгіёнах на 8 кастрычніка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG