Ад экс-кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава дайшоў ліст з карантыну, адрасаваны жонцы Ірыне Халіп. Павал Севярынец, які з "хіміі" лістуецца з іншымі палітвязьнямі, тлумачыць зьнікненьне Яўгена Васьковіча доўгім турэмным этапам.
Назіральная місія Камітэту міжнароднага кантролю за сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі адрэагавала на апошнія заканадаўчыя ініцыятывы ў Рэспубліцы Беларусь, якія абмяжоўваць дзейнасьць грамадзянскай супольнасьці.
У Менску 21 кастрычніка а 19-й гадзіне на Кастрычніцкай плошчы прайшла акцыя з патрабаваньнем вызваліць палітычных вязьняў. За падзеямі сачыў наш карэспандэнт Валер Каліноўскі.
Акцыя салідарнасьці з палітвязьнямі адбылася ў райцэнтры Дрыбін, што на Магілёўшчыне. У ёй узялі ўдзел двое мясцовых жыхароў — Тамара Юневіч і Мікалай Юркоў.
У Гомелі трое грамадзкіх актывістаў выйшлі а 19-й гадзіне ў сквэр Кірылы Тураўскага з плякатамі палітзьняволеных. Аднак міліцыя й спэцназ не дазволілі ім разгарнуць плякаты.
21 кастрычніка актывісты грамадзянскіх кампаній «Эўрапейская Беларусь» і «Наш дом» нагадалі жыхарам Магілёва пра беларускіх палітвязьняў. Паўтысячы каляровых плякатаў «Палітзьняволеныя Беларусі. Яны змагаліся за тваю свабоду» раздалі мінакам на Пушкінскім праспэкце.
Сёньня кіраўнік дзяржавы прызначыў начальнікам галоўнага ўпраўленьня ўнутраных спраў Менскага гарвыканкаму Аляксандра Барсукова, а кіраўніком найбуйнейшага банку краіны — «Беларусбанку» — Сяргея Пісарыка.
Перад сёньняшняй акцыяй салідарнасьці з палітвязьнямі ў Менску да многіх былых палітвязьняў і актывістаў прыйшлі міліцыянты.
Праваабаронцы стварылі службу бясплатнай і канфідэнцыйнай кансультацыі для «зорак», якіх запрашаюць выступіць на народзінах ці іншых прыватных мерапрыемствах.
Зрынуты лібійскі лідэр Муамар Кадафі, які кіраваў краінай цягам 42 гадоў, загінуў пасьля таго, як яго захапілі ў палон прыхільнікі Нацыянальнай пераходнай рады. Як камэнтуюць у Менску такі фінал праўленьня лібійскага дыктатара?
Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі зацьвердзіў папраўкі і зьмены ў некаторыя законы. Гаворка ідзе пра тыя заканадаўчыя акты, якія праваабаронцы і юрысты ўжо назвалі антырэвалюцыйнымі і недэмакратычнымі.
Судзьдзя Гомельскага абласнога суду Дзьмітры Ўлога адхіліў касацыйную скаргу грамадзкага актывіста Андруся Цянюты на пакараньне 10-суткавым арыштам за распаўсюд запрашэньняў на Народны сход.
Закон забараняе несанкцыянаваныя сходы, заклік да якіх ідзе ў тым ліку і праз інтэрнэт; арганізатарам акцыі ня можа быць асоба, якія якая раней ладзіла такія акцыі і цягам году атрымала папярэджаньне ад уладаў.
У Лібіі аднаму з сыноў Муамара Кадафі Саіф Аль-Ісламу, удалося ўцячы з гораду Сірт, дзе былі схопленыя і забітыя ягоныя бацька і брат. Рада НАТА абмяркоўвае сёньня ў Брусэлі сытуацыю ў Лібіі.
На вуліцы Беларуская ў Менску, дзе месьціцца амбасада Лібіі, увечары 20-га кастрычніка і ў першай палове дня 21-га кастрычніка было ціха.
Баранавіцкі гарвыканкам адмовіў прадпрымальніку Міколу Чарнавусу ў велапрабегу пратэсту.
"Лібійцы павінны устрымацца ад далейшых актаў помсты і скіраваць сваю жарсьць на пабудову аб’яднанай, свабоднай і плённай краіны», – піша ў рэдакцыйным матэрыяле сёньняшняе выданьне New York Times.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Яўген Мельнікаў запэўнівае, што зьмены ў закон аб правілах выезду і ўезду на тэрыторыю Беларусі не ствараюць дадатковых перашкодаў ні грамадзянам РБ, ні замежнікам.
Нямецка-швайцарская праваабарончая арганізацыя Libereco заклікае беларускія ўлады гарантаваць фізычную бясьпеку і псыхічнае здароўе палітвязьняў.
Палітоляг Сяргей Богдан у праграме «Вынікі дня» разважае пра лёс забітага былога кіраўніка Лібіі Муамара Кадафі і пра пэрспэктывы зьменаў у іншых арабскіх краінах.
Гомельскі грамадзкі актывіст Валер Сляпухін, аштрафаваны судом Чыгуначнага раёну на мільён 400 тысяч рублёў за Народны сход на вуліцы Юбілейнай, аспрэчыў сёньня пастанову на пакараньне ў абласны суд.
Андрэя Саньнікава трымаюць у памяшканьні камэрнага тыпу Бабруйскай калёніі. Больш за два месяцы няма лістоў і тэлефанаваньняў ад Міколы Статкевіча. Зьміцер Дашкевіч пакуль у карантыне, і лісты ад яго таксама не даходзяць. У Зьмітра Бандарэнкі зноў праблемы са здароўем, ён у мэдсанчастцы.
Брытанскі міністар па справах Эўропы Дэйвід Лідынгтан заявіў, што ён глыбока занепакоены папраўкамі ў беларускім заканадаўстве, якія абмяжуюць дзейнасьць грамадзянскай супольнасьці і палітычнай апазыцыі.
Беларусь сёньня вярнулася да рынкавага фармаваньня курсу нацыянальнай валюты. На міжбанкаўскай валютна-фондавай біржы скасаваныя таргі па ільготным курсе для імпартэраў энэрганосьбітаў і мэдыкамэнтаў.
Інфармацыйныя агенцтвы сьвету паведамляюць, што былы лібійскі лідэр Муамар Кадафі памёр ад ран, атрыманых падчас захопу каля яго роднага горада Сірт. Камэнтары беларускіх экспэртаў.
Былы лібійскі лідэр Муамар Кадафі памёр ад ран, атрыманых падчас яго захопу каля роднага гораду Сірт на досьвітку ў чацьвер. Прэзыдэнт ЗША Барак Абама назваў сьмерць Кадафі "заканчэньнем доўгага і пакутлівага пэрыяду гісторыі лібійскага народу".
Расейскі палітоляг Глеб Паўлоўскі, у мінулым адзін з аўтараў перадвыбарчай стратэгіі Ўладзімера Пуціна і Дзьмітрыя Мядзьведзева, параўноўвае вылучэньне Пуціна на выбарах 2012 году з гульнёй у рулетку.
Суд над старшынём праваабарончага цэнтру "Вясна", віцэ-прэзыдэнтам Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Алесем Бяляцкім прызначаны на 2 лістапада. Разглядаць справу будзе суд Першамайскага раёну (судзьдзя Бандарэнка), але ў будынку суду Маскоўскага раёну.
У парадку дня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу на 20 кастрычніка няма пытаньня пра зьмены ў закон пра КДБ. Аднак ёсьць тры пытаньні, якія дэпутаты разгледзяць на закрытым паседжаньні.
Прэм'ер-міністру Расеі Ўладзімеру Пуціну спадабаўся артыкул Аляксандра Лукашэнкі ў газэце "Известия".
Падатковая інспэкцыя Партызанскага раёну Менску аштрафавала намесьніка старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянціна Стэфановіча за няпоўную выплату падатку. Сёньня Стэфановіч – госьць Начной Свабоды.
У сераду шмат у якіх эўрапейскіх гарадах адбыліся акцыі пратэсту супраць удзелу "Дойчэ Банку" ў фінансаваньні рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Бел-чырвона-белы сьцяг і цыдулка з подпісам Мірона зьявіліся ў Віцебску каля 20-й гадзіны на лініі электраперадач у раёне вуліцы Церашковай.
Сорак пяць хвілінаў доўжылася сёньня ў Гомелі «маўклівая» акцыя пратэсту. Крыху больш за дзясятак маладых людзей сабраліся ля фантану, што побач з цыркам, каб абмяняцца апошнімі навінамі.
Падатковая інспэкцыя Партызанскага раёну Менску аштрафавала на 4 727 330 рублёў намесьніка старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянціна Стэфановіча за няпоўную выплату падатку.
Аналіз законапраектаў, якія маюць рэпрэсіўную накіраванасьць, прадстаўнік БХК у Горадні Раман Юргель перадаў чальцам Савету рэспублікі.
«Ёсьць небясьпека для пазыцыяў улады калі ня ў выніках галасаваньня, то ў камунікацыях апанэнтаў рэжыму з насельніцтвам. Тым больш што рэйтынг дзейнага кіраўніка краіны праз крызіс апусьціўся да гістарычнага мінімуму ў 20,5%».
Дзьве гадзіны прабылі ва ўправе ўнутраных спраў Бабруйску валянтэрка грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Валянціна Глухава й актывістка «Гавары праўду» Вольга Піманава.
Якое значэньне мае дамова аб зоне вольнага гандлю, падпісаная ўчора кіраўнікамі ўрадаў сямі краін СНД. З такім пытаньнем наша радыё зьвярнулася да экспэртаў у Маскве і ў Кіеве.
Вярхоўны суд Беларусі адхіліў пазоў грамадзкага аб’яднаньня «Гавары праўду» да Міністэрства юстыцыі аб адмове ў рэгістрацыі. Фармальная прычына —памылка ў дакумэнце, прадстаўленым уладальнікам офіса, у якім аб’яданьне хоча мець свой юрыдычны адрас. Заяўнікі кажуць пра палітычны характар рашэньня Мін’юста і Вярхоўнага суду.
Ці мяняе пагадненьне аб зоне вольнага гандлю эканамічныя ўмовы гаспадараньня для Беларусі? Ці становіцца інтэграцыйная тэма адной з ключавых для перадвыбарчай кампаніі Пуціна? Разважае палітоляг У.Мацкевіч.
Кіраўнікі ўрадаў краінаў - членаў Эўразійскай эканамічнай садружнасьці прынялі рашэньне аб далучэньні Кіргізстану да Мытнага саюзу.
Чарговай піяр-акцыяй Уладзімера Пуціна перад прэзыдэнцкімі выбарамі ў Расеі называюць многія экспэрты ўчорашняе падпісаньне Дамовы аб стварэньні зоны свабоднага гандлю ў СНД. Яны згадваюць, што першая такая спроба скончылася безвынікова, і асьцярожна ставяцца да пэрспэктываў паўторнай.
Намесьніка кіраўніка праваабарончага цэнтру "Вясна" Валянціна Стэфановіча аштрафавалі на 15% ад сумы нясплачанага падатку за 2009-2010 годы.
Расея настойвае на выкананьні Беларусьсю ўмоў, на якіх быў атрыманы крэдыт з антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС. Аб гэтым заявіў расейскі прэм'ер-міністар Уладзімір Пуцін на пасяджэньні Міждзяржаўнага савету ЭўрАзЭС.
Ці азначае адмена візыту Віктара Януковіча ў Брусэль запавольваньне інтэграцыі Украіны ў ЭЗ і ўцягваньне яе ў арбіту палітычных і эканамічных інтарэсаў Масквы?
На рашэньне суду Ўладзімер Някляеў зрэагаваў словамі: "Хто б сумняваўся!"
19 кастрычніка на паседжаньні ўдзельнікаў "пагадненьня шасьці" была абмеркавана сытуацыя, зьвязаная з заявай кіраўніка краіны пра тое, што выбарчае заканадаўства ў Беларусі мяняцца ня будзе. Выбары ў Палату прадстаўнікоў пройдуць не пазьней за верасень 2012 году.
Прадстаўніцтва Эўрапейскага Зьвязу ў Менску, са згоды кіраўнікоў місій краін ЭЗ, выступіла з заявай, у якой зьвярнулася да беларускіх уладаў з заклікам не прымаць законапраекты, якія могуць абмежаваць правы і свабоды грамадзян Беларусі.
У Санкт-Пецярбургу кіраўнікі шэрагу ўрадаў краін СНД падпісалі Дамову аб стварэньні зоны вольнага гандлю. Паводле заявы Ўладзімера Пуціна, гаворка ідзе аб стварэньні новага падмурку гандлёва-эканамічных адносінаў у рамках СНД.
Загрузіць яшчэ