Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: акцыі па серадах не спыняюцца


Сорак пяць хвілінаў доўжылася сёньня ў Гомелі «маўклівая» акцыя пратэсту. Крыху больш за дзясятак маладых людзей сабраліся ля фантану, што побач з цыркам, каб абмяняцца апошнімі навінамі.

«Гэтым разам мы не стаялі, а сядзелі на лаўках. Побач стаялі спэцназаўцы, ажыўлена размаўлялі й часта сьмяяліся. Апэратар у атачэньні сілавікоў у цывільным здымаў нас на відэа», — паведаміў адзін з удзельнікаў акцыі.

Прыкладна праз сорак пяць хвілінаў удзельнікі «маўклівай» акцыі падняліся й рушылі да прыпынку «Фабрыка 8 Сакавіка». Іх суправаджалі два спэцназаўцы. На прыпынку ўдзельнікі купкамі разышліся ў розныя бакі. Інфармацыі пра затрыманьні не паступала.

Гомель, бадай, застаўся адзіным горадам у краіне, дзе працягваюцца «маўклівыя» акцыі. Яны нешматлікія, але на іх рэагуюць міліцыя й спэцслужбы.

Напярэдадні сёньняшняй акцыі чацьвёра невядомых бандытаў напалі на заўсёднага ўдзельніка акцыі Віталя Пратасевіча, калі ён вяртаўся з працы дадому. Зьбіты Віталь сёньня знаходзіўся на бальнічным і на акцыю не прыйшоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG