Папраўкі ў «Закон аб масавых мерапрыемствах» дэпутаты Палаты прадстаўнікоў надзвычай апэратыўна прынялі 3 кастрычніка адразу ў абодвух чытаньнях. Пра гэта паведамляе прэсавая служба Палаты.
Папраўкі былі распрацаваныя пасьля пасьпяховых летніх маўклівых акцыяў пратэсту. Праект зьменаў у закон, падрыхтаваны Саветам Міністраў, прадугледжвае неабходнасьць дазволу ня толькі на масавыя дзеяньні, але і на бязьдзейнасьць.
Прычым, папраўкі разглядаліся ўпотай. 3 кастрычніка, калі пачалася восеньская сэсія, журналісты не атрымалі, як звычайна, парадак дня першага паседжаньня. Ім быў раздадзены толькі агульны сьпіс з 39 пытаньняў, якія дэпутаты мяркуюць разгледзець цягам усёй восеньскай сэсіі.
Пасьля таго як дэпутаты прынялі ў першым чытаньні законапраект «Аб банкруцтве», было аб’яўлена, што будуць разглядацца кадравыя пытаньні (старшыня міжнароднай камісіі Палаты Прадстаўнікоў Ігар Карпенка напісаў заяву з просьбай вызваліць яго ад пасады ў сувязі з прызначэньнем намесьнікам старшыні Менгарвыканкаму). Быў абвешчаны перапынак для падрыхтоўкі бюлетэняў, а трансьляцыя паседжаньня ў прэсавы цэнтар была адключана.
Такім чынам, журналісты засталіся без інфармацыі і пакінулі сьцены Дому ўраду. Выглядае, што папраўкі ў «Закон аб масавых мерапрыемствах» былі разгледжаныя пасьля кадравага пытаньня.