Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакуль Цянюта сядзеў за кратамі, тэрмін абскарджваньня арышту сышоў


Андрусь Цянюта
Судзьдзя Гомельскага абласнога суду Дзьмітры Ўлога адхіліў касацыйную скаргу грамадзкага актывіста Андруся Цянюты на пакараньне 10-суткавым арыштам за распаўсюд запрашэньняў на Народны сход.

Цянюта: «Судзьдзя заявіў, што скончыўся тэрмін абскарджваньня пакараньня. Пад увагу ня ўзяты той факт, што я 10 сутак знаходзіўся за кратамі і ня мог безь юрыдычнай дапамогі своечасова абскардзіць свой адміністрацыйны арышт».

Андруся Цянюту спэцназаўцы затрымалі 20 верасьня на вуліцы Юбілейнай у Гомелі. Ён разам з Васілём Такарэнкам раздаваў мінакам запрашэньні на Народны сход 8 кастрычніка. Цянюту і Такарэнку адвезьлі ў Чыгуначны РАУС, каб скласьці пратакол пра нібыта парушэньне закону пра масавыя мерапрыемствы, адтуль — у ізалятар. 21 верасьня Андруся Цянюту пакаралі 10-суткавым арыштам, Такарэнку — 350-тысячным штрафам.
XS
SM
MD
LG