Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Фінал Кадафі — гэта ўрок усім аўтарытарным і жорсткім кіраўнікам»

абноўлена
Інфармацыйныя агенцтвы сьвету паведамляюць, што былы лібійскі лідэр Муамар Кадафі памёр ад ран, атрыманых падчас захопу каля яго роднага горада Сірт. Гэтаму папярэднічала паўгода збройнага канфлікту паміж прыхільнікамі і праціўнікамі ягонай улады.

Уладзімер Някляеў: «Гэта лёс усіх рэжымаў, якія трымаліся на сіле, гвалце і рэпрэсіях»

Уладзімер Някляеў
«Зьдзейсьнілася тое, што і павінна было зьдзейсьніцца — абрынулася дыктатура і ня стала дыктатара. Гэта лёс усіх дыктатур і ўсіх рэжымаў, якія трымаліся на сіле, гвалце і рэпрэсіях. Вельмі вялікай цаной дасталася лібійскаму народу ягоная перамога. Вельмі вялікай. Мне б асабіста, і ня толькі мне, а нікому б з нас не хацелася б заплаціць за свабоду беларускага народу гэткай цаной. Таму, паколькі мы ўсё ж-такі крыху адрозьніваемся паводле нашага мэнталітэту, па сьвядомасьці, ад тых людзей, якія жывуць у Афрыцы, нам трэба думаць пра будучыню, думаць як пазьбегнуць такога разьвіцьця падзей. Каб усё ж-такі з тае сытуацыі, у якой мы сёньня знаходзімся, мы выйшлі больш бясьпечным шляхам».

Уладзімер Лабковіч: «Немагчыма застацца беспакараным за бесчалавечную дыктатуру»

Уладзімер Лабковіч
«Шкада, што чалавек, на якога выпісаны ордэр Міжнародным гаагскім трыбуналам, так і не паўстане перад гэтым трыбуналам. Бо вельмі важна, каб захоўваліся міжнародныя стандарты. Безумоўна, тыя парушэньні правоў чалавека, тыя дзеяньні, якія гэты чалавек учыняў падчас сваёй дыктатуры, заслугоўваюць поўнага і ўсебаковага разгляду ў межах міжнароднага трыбуналу. Але зь іншага боку ёсьць вялікае спадзяваньне, што гэта завяршэньне вялікай драмы, якая вось ужо некалькі месяцаў разгортваецца ў Лібіі. І што краіна, дзе, на жаль, гэтым чалавекам цалкам разбураныя і не змаглі нават крыху ўтварыцца структуры грамадзянскай супольнасьці, зможа іх стварыць з нуля і зможа стаць прыкладам для свайго рэгіёну — як ад крывавай і абсалютна бесчалавечнай дыктатуры можна перайсьці да адкрытага грамадзтва і дэмакратычнага ладу жыцьця.

Канечне, гэта знак усім іншым дыктатарам, якіх у сьвеце яшчэ хапае, што нават неабмежаваная ўлада, нават жорсткае ўжываньне сілы, нават парушэньне міжнародных законаў і зьдзяйсьненьне злачынстваў, якія караюцца міжнародным правам, не абараняюць чалавека ад такога пакараньня за свае ўчынкі. Хто б мог падумаць яшчэ год таму, калі ў чалавека была неабмежаваная ўлада, калі ён, нібыта самадур, мог вытвараць усё, што заўгодна, і ня толькі ў сваёй краіне, але і падчас візытаў у іншыя краіны, што ён скончыць гэткім чынам. Гэта, канечне, сыгнал пра тое, што немагчыма застацца беспакараным, калі ты абраў шлях усеагульнай улады і бесчалавечнай дыктатуры».

Дзьмітрый Вус: «І наш лідэр Лукашэнка павінен пра гэта задумацца»

Дзьмітрый Вус
«Кадафі — вельмі ўпарты і неадэкватны чалавек у сваіх паводзінах. За ўладу ён гатовы быў трымацца ўcімі сіламі і нават жыцьцём ахвяраваў дзеля таго, каб заставацца пры ўладзе. Няправільна ўтрымліваць уладу такім незаконным мэтадам. Ён мог зрабіць пераходны ўрад, адысьці ад улады, не даводзіць Лібію да грамадзянскай вайны. Ён кіраваў не дэмакратычна, таму і лёс яго напаткаў такі, як Мілошавіча і Хусэйна. Я думаю, што і наш лідэр Лукашэнка павінен пра гэта задумацца. А менавіта — перадаць уладу дэмакратычным шляхам і не даводзіць Беларусь да грамадзянскай вайны».

Аляксандар Класкоўскі: «Фінал Кадафі — гэта ўрок усім аўтарытарным і жорсткім кіраўнікам»

Аляксандар Класкоўскі
«Гэта заканамерны фінал дыктатара. Прычым гэта лідэр, які лічыўся харызматычным, які шмат гадоў у жалезным кулаку трымаў краіну. Да таго ж ён вынішчыў усялякую палітычную альтэрнатыву. І вось гэты ягоны фінал — гэта ўрок усім аўтарытарным і жорсткім кіраўнікам. Бо некаторым здаецца, што — вось яны заціснулі ўсе гайкі і схапілі Бога за бараду. Але сацыяльны выбух у выніку бывае зьнішчальны. У кожным разе — для таго чалавека, які будуе такую піраміду ўлады».

Эдуард Скобелеў (пісьменьнік, біёграф Аляксандра Лукашэнкі): «Сьмерць Кадафі — гэта выяўленьне разбою ў сьвеце»

«Сьмерць Муамара Кадафі — гэта выяўленьне разбою, які творыцца ў сьвеце. Яго выраклі на гэтыя пакуты толькі таму, што ён прапанаваў, каб гандаль нафтапрадуктамі адбываўся не за даляры, а за золата. Некаторыя колы спалохаліся за свае прыбыткі. Вось адсюль і ўвесь гэты непарадак, і ўся гэтая зараза. Вось усё, што магу сказаць».

Муамар Кадафі: шлях дыктатара


Муамар Кадафі: шлях дыктатара

У гэтым архіўным фота 1969 году Кадафі стаіць побач з прэм'ер-міністрам Эгіпту Гамалем Абдэль Насэрам.
1/17 У гэтым архіўным фота 1969 году Кадафі стаіць побач з прэм'ер-міністрам Эгіпту Гамалем Абдэль Насэрам.
Муамар Кадафі захапіў уладу ў Лібіі ў 1969 годзе і кіраваў гэтай паўночнаафрыканскай краінай да 2011 году, калі быў зрынуты.
Кадафі сустракаецца з кіраўніком Югаславіі Ёсіпам Броз Ціта падчас візыту ў Бялград 20 лістапада 1973 году.
2/17 Кадафі сустракаецца з кіраўніком Югаславіі Ёсіпам Броз Ціта падчас візыту ў Бялград 20 лістапада 1973 году.
Муамар Кадафі захапіў уладу ў Лібіі ў 1969 годзе і кіраваў гэтай паўночнаафрыканскай краінай да 2011 году, калі быў зрынуты.
Кадафі на саміце Арганізацыі афрыканскай еднасьці ў сталіцы Ўганды Кампале ў жніўні 1975 году.
3/17 Кадафі на саміце Арганізацыі афрыканскай еднасьці ў сталіцы Ўганды Кампале ў жніўні 1975 году.
Муамар Кадафі захапіў уладу ў Лібіі ў 1969 годзе і кіраваў гэтай паўночнаафрыканскай краінай да 2011 году, калі быў зрынуты.
Кадафі (у цэнтры) і савецкі кіраўнік Леанід Брэжнеў (справа ад Кадафі) усьміхаюцца пакуль чальцы іх дэлегацыяў падпісваюць дамовы падчас візыту ў Маскву ў сьнежні 1976 году.
4/17 Кадафі (у цэнтры) і савецкі кіраўнік Леанід Брэжнеў (справа ад Кадафі) усьміхаюцца пакуль чальцы іх дэлегацыяў падпісваюць дамовы падчас візыту ў Маскву ў сьнежні 1976 году.
Муамар Кадафі захапіў уладу ў Лібіі ў 1969 годзе і кіраваў гэтай паўночнаафрыканскай краінай да 2011 году, калі быў зрынуты.
Кубінскі лідэр Фідэль Кастра сустракаецца з Кадафі ў Трыпалі 8 сакавіка 1977 году.
5/17 Кубінскі лідэр Фідэль Кастра сустракаецца з Кадафі ў Трыпалі 8 сакавіка 1977 году.
Муамар Кадафі захапіў уладу ў Лібіі ў 1969 годзе і кіраваў гэтай паўночнаафрыканскай краінай да 2011 году, калі быў зрынуты.
Кадафі і яго жонка Суфія (у квяцістай сукенцы), вітаюць натоўп людзей падчас афіцыйнага візыту ў Сэнэгал ў сьнежні 1985 году.
6/17 Кадафі і яго жонка Суфія (у квяцістай сукенцы), вітаюць натоўп людзей падчас афіцыйнага візыту ў Сэнэгал ў сьнежні 1985 году.
Муамар Кадафі захапіў уладу ў Лібіі ў 1969 годзе і кіраваў гэтай паўночнаафрыканскай краінай да 2011 году, калі быў зрынуты.
Кадафі размаўляе з прэзыдэнтам Эгіпту Хосьні Мубаракам па прыбыцьці ў Каір на саміт арабскіх дзяржаваў 22 чэрвеня 1996 году. Мубарака зрынулі з пасады прызыдэнта сёлета ў лютым і цяпер ён пад судом ў Каіры.
7/17 Кадафі размаўляе з прэзыдэнтам Эгіпту Хосьні Мубаракам па прыбыцьці ў Каір на саміт арабскіх дзяржаваў 22 чэрвеня 1996 году. Мубарака зрынулі з пасады прызыдэнта сёлета ў лютым і цяпер ён пад судом ў Каіры.
Муамар Кадафі захапіў уладу ў Лібіі ў 1969 годзе і кіраваў гэтай паўночнаафрыканскай краінай да 2011 году, калі быў зрынуты.
Сырыйскі прэзыдэнт Башар аль-Асад, які цяпер жорстка душыць антыўрадавыя пратэсты, паціскае Кадафі руку на адкрыцьці саміту арабскіх дзяржаваў ў Дамаску 29 сакавіка 2008 году.
8/17 Сырыйскі прэзыдэнт Башар аль-Асад, які цяпер жорстка душыць антыўрадавыя пратэсты, паціскае Кадафі руку на адкрыцьці саміту арабскіх дзяржаваў ў Дамаску 29 сакавіка 2008 году.
Муамар Кадафі захапіў уладу ў Лібіі ў 1969 годзе і кіраваў гэтай паўночнаафрыканскай краінай да 2011 году, калі быў зрынуты.
Расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін на перамовах з Кадафі ў рэзыдэнцыі лібійскага кіраўніка ў казармах Баб аль-Азізія ў Трыпалі ў красавіку 2008 году.
9/17 Расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін на перамовах з Кадафі ў рэзыдэнцыі лібійскага кіраўніка ў казармах Баб аль-Азізія ў Трыпалі ў красавіку 2008 году.
Муамар Кадафі захапіў уладу ў Лібіі ў 1969 годзе і кіраваў гэтай паўночнаафрыканскай краінай да 2011 году, калі быў зрынуты.
Кадафі паціскае руку Аляксандру Лукашэнку падчас візыту ў Менск 2 лістапада 2008 году.
10/17 Кадафі паціскае руку Аляксандру Лукашэнку падчас візыту ў Менск 2 лістапада 2008 году.
Муамар Кадафі захапіў уладу ў Лібіі ў 1969 годзе і кіраваў гэтай паўночнаафрыканскай краінай да 2011 году, калі быў зрынуты.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама паціскае руку Кадафі падчас саміту "вялікай васьмёркі" у Італіі 9 ліпеня 2009 году.
11/17 Прэзыдэнт ЗША Барак Абама паціскае руку Кадафі падчас саміту "вялікай васьмёркі" у Італіі 9 ліпеня 2009 году.
Муамар Кадафі захапіў уладу ў Лібіі ў 1969 годзе і кіраваў гэтай паўночнаафрыканскай краінай да 2011 году, калі быў зрынуты.
Кадафі паказвае знак перамогі па прыбыцьці на саміт "вялікай васьмёркі" ў Італіі 10 ліпеня 2009 году.
12/17 Кадафі паказвае знак перамогі па прыбыцьці на саміт "вялікай васьмёркі" ў Італіі 10 ліпеня 2009 году.
Муамар Кадафі захапіў уладу ў Лібіі ў 1969 годзе і кіраваў гэтай паўночнаафрыканскай краінай да 2011 году, калі быў зрынуты.
Кадафі вітае аўдыторыю перад доўгай і заблытанай прамовай на Генэральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку 23 верасьня 2009 году. Гэта была яго першая прамова перад асамблеяй за чатыры дзесяцігодзьдзі кіраваньня.
13/17 Кадафі вітае аўдыторыю перад доўгай і заблытанай прамовай на Генэральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку 23 верасьня 2009 году. Гэта была яго першая прамова перад асамблеяй за чатыры дзесяцігодзьдзі кіраваньня.
Муамар Кадафі захапіў уладу ў Лібіі ў 1969 годзе і кіраваў гэтай паўночнаафрыканскай краінай да 2011 году, калі быў зрынуты.
Кадафі на прэсавай канфэрэнцыі ў Рыме 10 чэрвеня 2009 году.
14/17 Кадафі на прэсавай канфэрэнцыі ў Рыме 10 чэрвеня 2009 году.
Муамар Кадафі захапіў уладу ў Лібіі ў 1969 годзе і кіраваў гэтай паўночнаафрыканскай краінай да 2011 году, калі быў зрынуты.
Кадафі выступае на сэсіі Усясьветнага саміту па харчовай бясьпецы ў Рыме 16 лістапада 2009 году.
15/17 Кадафі выступае на сэсіі Усясьветнага саміту па харчовай бясьпецы ў Рыме 16 лістапада 2009 году.
Муамар Кадафі захапіў уладу ў Лібіі ў 1969 годзе і кіраваў гэтай паўночнаафрыканскай краінай да 2011 году, калі быў зрынуты.
Лібіец фатаграфуецца каля партрэту Кадафі на сустрэчы духоўных асобаў Лібіі ў Трыпалі 27 ліпеня 2011 году.
16/17 Лібіец фатаграфуецца каля партрэту Кадафі на сустрэчы духоўных асобаў Лібіі ў Трыпалі 27 ліпеня 2011 году.
Муамар Кадафі захапіў уладу ў Лібіі ў 1969 годзе і кіраваў гэтай паўночнаафрыканскай краінай да 2011 году, калі быў зрынуты.
Кадафі вітае прыхільнікаў у аэрапорце Трыпалі 10 красавіка 2011 году. Лібійскае дзяржаўнае тэлебачаньне перадала тады аўдыёзварот Кадафі, які заклікаў лібійцаў узяць зброю і змагацца супраць "здраднікаў і НАТО."
17/17 Кадафі вітае прыхільнікаў у аэрапорце Трыпалі 10 красавіка 2011 году. Лібійскае дзяржаўнае тэлебачаньне перадала тады аўдыёзварот Кадафі, які заклікаў лібійцаў узяць зброю і змагацца супраць "здраднікаў і НАТО."
Муамар Кадафі захапіў уладу ў Лібіі ў 1969 годзе і кіраваў гэтай паўночнаафрыканскай краінай да 2011 году, калі быў зрынуты.
Previous slide
Next slide
XS
SM
MD
LG