Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Трыпалі руйнуюць усё, што належала Кадафі


У сталіцы Лібіі Трыпалі пачаўся знос рэзыдэнцыі зрынутага дыктатара Муамара Кадафі.

Дом руйнуюць два бульдозэры, якімі кіруюць ўзброеныя людзі. Паводле камандзіра брыгады вайскоўцаў, занятых на гэтай працы, на месцы рэзыдэнцыі будзе парк.

Пасьля захопу рэзыдэнцыі войскамі Нацыянальнай пераходнай рады ў канцы жніўня, жыхары Трыпалі арганізавалі там продаж сувэніраў мінулай эпохі.

Праціўнікі Кадафі кажуць, што ня спыняцца, пакуль ня зьнішчаць усё, што належала былому дыктатару.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG