Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз скасаваў візыт Януковіча ў Брусэль


Эўрапейскі Зьвяз адмяніў заплянаваны візыт ўкраінскага прэзыдэнта Віктара Януковіча пасьля заключэньня ў турму былога прэм'ер-міністра Юліі Цімашэнкі.

Мая Кацыянчыч, прэсавая сакратарска прадстаўніка ЭЗ па зьнешняй палітыцы Кэтрын Эштан, заявіла, што візыт Януковіча адбудзецца, калі "ўмовы будуць больш спрыяльныя для дасягненьня прагрэсу ў двухбаковых дачыненьнях".

Януковіч меўся сустрэцца з прэзыдэнтам ЭЗ Германам Ван Ромпэем і прэзыдэнтам Эўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу ў чацьвер (20 кастрычніка).

Дачыненьні паміж ЭЗ і Ўкраінай ускладніліся пасьля таго, як суд на мінулым тыдні асудзіў Юлію Цімашэнку да сямі гадоў пазбаўленьня волі за перавышэньне службовых паўнамоцтваў у сувязі з кантрактам, які Ўкраіна падпісала з Газпрамам у 2009 годзе, калі Цімашэнка кіравала ўрадам.

Эўразьвяз заявіў, што хоча ўбачыць "прагрэс" ў сытуацыі вакол Цімашэнкі і вяршэнства права ва Ўкраіне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG