Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віктара Івашкевіча аштрафавалі за Народны сход на паўтара мільёна


Віктар Івашкевіч напярэдадні Народнага сходу раздае газэту "Народная воля"
Віктар Івашкевіч напярэдадні Народнага сходу раздае газэту "Народная воля"
У судзе Савецкага раёну Менску прайшоў судовы працэс над адным з арганізатараў Народнага сходу, палітыкам Віктарам Івашкевічам. Суд доўжыўся амаль да начы.

Судзьдзя Кірыл Полулех прызнаў Віктара Івашкевіча вінаватым у парушэньні Закону аб масавых мерапрыемствах, не прыняўшы пад увагу існаваньня Закону “Аб мясцовых сходах”. Івашкевічу пагражаў буйны штраф альбо 15 сутак арышту. Судзьдзя прысудзіў 40 базавых велічыняў штрафу (1 мільён 400 тысячаў рублёў). Сам палітык прыйшоў у суд з рэчамі, бо чакаў, што атрымае тэрмін.

Віктар Івашкевіч некалькі разоў заяўляў хадайніцтва, каб яму далі магчымасьць прадставіць доказы сваёй невінаватасьці, у прыватнасьці, падпісныя аркушы, пратаколы ініцыятараў Народнага сходу. Івашкевіч тлумачыў, што гэта неабходна для таго, каб паказаць, што сход адбываўся не паводле Закону аб масавых мерапрыемствах, а паводле заканадаўства аб правядзеньні мясцовых сходаў, якія не патрабуюць дазволу ўладаў. Судзьдзя Кірыл Полулех не задаволіў шэсьць хадайніцтваў палітыка. Таму Івашкевіч выказаўнедавер самому судзьдзі. Адвакат Віктара Івашкевіча Дар’я Ліпкіна ў гэтым падтрымала свайго падабароннага.

Суд праходзіў да позьняга вечара.

Другі сустаршыня аргкамітэту Народнага сходу, Генадзь Фядыніч, захварэў і знаходзіцца на бальнічным.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG