Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прозьвішчы 16 беларускіх чыноўнікаў, якія сталі неўязнымі ў Эўразьвяз


Прозьвішчы 16 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЭЗ і чые рахункі і актывы павінны быць замарожаныя, апублікаваў 11 кастрычніка афіцыйны часопіс Эўразьвязу.

Чорны сьпіс Эўразьвязу

Да сьпісу дадаліся:

  • Вольга Герасімовіч — пракурор, якая ўдзельнічала ў разглядзе ў Менскім гарадзкім судзе хадайніцтва абароны Бяляцкага аб зьмяненьні яму меры стрыманьня.
  • Сяргей Ермаліцкі — начальнік Шклоўскай калёніі, "адказны за бесчалавечнае абыходжаньне з асуджаным былым кандыдатам на прэзыдэнта Міколам Статкевічам".
  • Вікторыя Зайцава — судзьдзя Менскага гарсуду, якая разглядала касацыйныя скаргі Андрэя Саньнікава, Ільлі Васілевіча, Фёдара Мірзаянава, Алега Гнедчыка, Уладзімера Яроменка.
  • Людміла Ігнатовіч-Мішнёва — пракурор Менскага гарсуду, якая ўдзельнічала ў разглядзе касацыйнай скаргі Зьмітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава.
  • Аляксандар Кавалёў — начальнік калёніі ў Горках, "адказны за бесчалавечнае абыходжаньне з асуджанымі, асабліва — за перасьлед і катаваньні грамадзянскага актывіста Зьмітра Дашкевіча".
  • Вольга Камароўская — судзьдзя Менскага гарсуду, якая разглядала касацыйныя скаргі Андрэя Саньнікава, Ірыны Халіп, Сяргея Марцалева, Паўла Севярынца, Аляксандра Атрошчанкава, Зьмітра Новіка, Аляксандра Малчанава, Ільлі Васілевіча, Фёдара Мірзаянава, Алега Гнедчыка, Уладзімера Яроменка, Дзьмітрыя Дароніна, Сяргея Казакова, Уладзімера Лобана, Віталя Мацукевіча, Яўгена Сакрэта, Алега Федаркевіча.
  • Валеры Камісараў — судзьдзя Менскага гарадзкога суду, які разглядаў касацыйныя скаргі Зьмітра Дашкевіча, Эдуарда Лобава, Аляксандра Атрошчанкава, Зьмітра Новіка і Аляксандра Малчанава.
  • Уладзімер Корнаў — судзьдзя Менскага гарсуду, які адхіліў хадайніцтва абароны арыштаванага Алеся Бяляцкага аб зьмяненьні яму меры стрыманьня.
  • Ігар Крот — судзьдзя Менскага гарсуду, які разглядаў касацыйную скаргу Васіля Парфянкова.
  • Васіль Назаранка — судзьдзя Менскага гарсуду, які разглядаў касацыйныя скаргі Васіля Парфянкова, і як член калегіі — Зьмітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава.
  • Уладзімер Палуян — міністар падаткаў і збораў, які мае дачыненьне да крымінальнага перасьледу праваабаронцы Алеся Бяляцкага.
  • Уладзімер Сьцяпурка — судзьдзя Менскага гарсуду, які разглядаў касацыйныя скаргі Ірыны Халіп, Сяргея Марцалева, Паўла Севярынца, Зьмітра Бандарэнкі, Дзьмітрыя Дароніна, Сяргея Казакова, Уладзімера Лобана, Віталя Мацукевіча, Яўгена Сакрэта, Алега Федаркевіча.
  • Тамара Ўнукевіч — судзьдзя Менскага гарсуду, якая разглядала касацыйныя скаргі Ірыны Халіп, Сяргея Марцалева, Паўла Севярынца.
  • Уладзімер Хробастаў — судзьдзя Менскага гарсуду, які разглядаў касацыйную скаргу Васіля Парфянкова.
  • Сяргей Хрыпач — судзьдзя Менскага гарсуду, які разглядаў касацыйныя скаргі былых кандыдатаў на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава, Мікалая Статкевіча, Дзьмітрыя Вуса, Уладзімера Някляева, а таксама Андрэя Дзьмітрыева, Ільлі Васілевіча, Фёдара Мірзаянава, Алега Гнедчыка, Уладзімера Яроменка, Андрэя Пазьняка, Аляксандра Класкоўскага, Аляксандра Квяткевіча, Арцёма Грыбкова, Дзьмітрыя Буланава.
  • Максім Шастакоў — пракурор, які ўдзельнічаў у разглядзе ў судзе Першамайскага раёну Менску хадайніцтва абароны Бяляцкага аб зьмяненьні яму меры стрыманьня.

Такое рашэньне прынята 10 кастрычніка ў Люксэмбургу Радай ЭЗ, паведаміла Мая Кацыянчыч, прэсавы сакратар вярхоўнага прадстаўніка Эўразьвязу па замежных справах і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан.

Санкцыі ў дачыненьні да беларускіх уладаў Рада ЭЗ увяла ў студзені 2011 году ў адказ на жорсткі разгон дэманстрацыі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 году ў Менску. Цяпер у сьпісе чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЭЗ, — 208 прозьвішчаў.

21 верасьня літоўскі МЗС ініцыяваў уключэньне яшчэ 18 беларускіх чыноўнікаў у сьпіс асобаў, якім забаронены ўезд у Літву, і заклікаў іншыя краіны Эўразьвязу ўключыць іх у свае нацыянальныя сьпісы неўязных.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG