Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі МЗС пагражае адмовіцца ад удзелу у саміце "Ўсходняга партнэрства"


Андрэй Савіных
Андрэй Савіных
Афіцыйны Менск прызначыў сваім прадстаўніком на саміце амбасадара Беларусі ў Польшчы Віктара Гайсёнка.

"Калі фармат удзелу або статус Віктара Гайсёнка будуць неяк абмежаваныя, беларускі бок пакідае за сабой права адмовіцца ад удзелу ў саміце".

Пра гэта заявіў начальнік упраўленьня інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных у сувязі з публікацыяй Польскага агенцтва друку са спасылкай на заяву прэс-сакратара МЗС Польшчы.

"Мы зьвярнулі ўвагу на публікацыю Польскага агенцтва друку са спасылкай на заяву прэс-сакратара МЗС Польшчы пра "намеры вызначыць форму ўдзелу" беларускай дэлегацыі ў саміце "Ўсходняга партнэрства".

У сувязі з гэтым лічым неабходным заявіць, што любая дзяржава - удзельнік партнэрства - валодае сувэрэнным правам самастойна вызначаць узровень, пэрсанальны склад і форму ўдзелу на мерапрыемствах "Усходняга партнэрства", - адзначае Савіных.

"Зь юрыдычнага пункту гледжаньня дакумэнты саміту, прынятыя без згоды кіраўніка беларускай дэлегацыі, ня будуць легітымныя".

Арганізатары саміту "Ўсходняга партнэрства" накіравалі запрашэньне міністру замежных спраў Беларусі Сяргею Мартынаву. Аднак кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства яго праігнараваў. Афіцыйны Менск вырашыў, што беларускую дэлегацыю на саміце ачоліць амбасадар у Польшчы Віктар Гайсёнак.

Прэсавы прадстаўнік МЗС Польшчы Марцін Басацкі заявіў 28 верасьня, што перамовы наконт таго, каб Беларусь на саміце прадстаўляў не міністар замежных справаў Сяргей Мартынаў, а амбасадар у Польшчы Віктар Гайсёнак «яшчэ працягваюцца».

«Да 29 верасьня мы вырашым, як паступіць. Калі будзе згода, дык тады пабачым, у якой форме амбасадар, які ўсё ж зьяўляецца чыноўнікам значна ніжэйшага ўзроўню, зможа ўзяць удзел у саміце "Ўсходняга партнэрства", — заявіў Басацкі інфармацыйнаму радыёагенцтву IAR.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG