Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэвід Джонсан: нам патрэбен адзіны фронт


Амбасадар ЗША ў АБСЭ Дэвід Джонсан на сустрэчы зь беларускай апазыцыяй у Варшаве заявіў, што "прайшло шмат пазытыўных зьменаў у сьвеце, але, на жаль, гэта ня тычыцца Менску".

"Абнадзейвае, што ў беларускай апазыцыі ёсьць узгодненая пазыцыя. Добра таксама, што вы гледзіце наперад, што вы маеце пазытыўную альтэрнатыву для новай Беларусі.

Мы гатовыя і будзем працаваць на агульную з Эўразьвязам пазыцыю па Беларусі. Тут нам патрэбен адзіны фронт", — заявіў спадар Джонсан.

Ён таксама адзначыў, што для яго найважнейшым вынікам канфэрэнцыі па чалавечым вымярэньні было б тое, "калі б па яе выніках вы змаглі рэалізаваць свае канстытуцыйныя магчымасьці".

Сустрэча з Дэвідам Джонсанам адбылася ўвечары 28 верасьня, сказаў старшыня АГП Анатоль Лябедзька. У ёй бралі ўдзел Анатоль Лябедзька, Сяргей Калякін, Уладзімер Някляеў, Юрась Губарэвіч, Рыгор Кастусёў, сябра "Маладога фронту" Валер Мацкевіч і жонка палітвязьня Міколы Статкевіча Марына Адамовіч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG