Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Кобец: прымусілі падпісаць паперу пра супрацоўніцтва з КДБ


Уладзімер Кобец
Уладзімер Кобец
Уладзімер Кобец, кіраўнік перадвыбарчага штабу Андрэя Саньнікава, у сваімі лісьце напісаў пра катаваньні ў турме КДБ і вярбоўку.

Кобец піша, што цяпер знаходзіцца за межамі Беларусі.

“Прыйшоў час даць адказ на пытаньне, на якое я ня мог адказаць, працягваючы заставацца ў краіне: на якіх жа ўмовах адпускалі зь СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыезьдзе… Адкажу наўпрост – на ўмовах, аб якіх распавёў Алесь Міхалевіч – расьпіска пра «добраахвотнае» садзейнічаньні органам дзяржбясьпекі ў рэалізацыі імі канстытуцыйных абавязкаў... Іншага шляху зь СІЗА ў тыя дні проста не было”, – піша Кобец.

“Тое, што рабілася ў СІЗА КДБ мой розум былога дзяржаўнага служачага і цяпер адмаўляецца ўспрымаць як рэальную рэчаіснасьць. Толькі прафэсійная дапамога спэцыяліста па псыхалёгіі катастрофаў дазволіла з часам пазбавіцца ад перасьледу жахаў”, – піша Ўладзімер Кобец.


Прызнаньні Ўладзімер Кобеца


Уладзімер Кобец напісаў для сайту charter97.org артыкул, у якім падрабязна распавёў, праз што яму давялося прайсьці пасьля арышту 21 сьнежні 2010 года.

Ужо паўтара месяца я знаходжуся па-за межамі Беларусі, тут і даведаўся, што ў дачыненьні да мяне «спынены крымінальны перасьлед". Неўзабаве высьветлілася, што такое рашэньне было прынята ў дачыненьні да тых абвінавачаных і падазраваных па справе аб так званых "масавых беспарадках» 19 сьнежня 2010 года, справы якіх так і не дайшлі да суду.

Ліст за подпісам старэйшага сьледчага Мінгарвыканкаму капітана міліцыі Дышчанкі кінулі проста ў паштовую скрыню, нібы паштоўку з навагоднім віншаваньнем, а не важны дакумэнт.

Прыйшоў час даць адказ на пытаньне, на які я не мог адказаць, працягваючы заставацца ў краіне: на якіх жа ўмовах адпускалі зь СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыезьдзе?

Адкажу прама – на ўмовах, пра якія распавёў Алесь Міхалевіч – расьпіска
Іншага шляху зь СІЗА ў тыя дні проста не было.

аб «добраахвотным» садзейнічаньні ворганам дзяржбясьпекі ў рэалізацыі імі канстытуцыйных абавязкаў...».

Іншага шляху зь СІЗА ў тыя дні проста не было.

Без такія паперак адпусьцілі толькі жаночыя камэры (Натальлю Радзіну, Ірыну Халіп і Насту Палажанку), перад гэтым атрымаўшы ад іх адмовы ў «супрацоўніцтве».

Чаму я кажу пра гэта толькі цяпер?

Па-першае, тое, што рабілася ў СІЗА КДБ мой розум былога дзяржаўнага служачага і цяпер адмаўляецца ўспрымаць як рэчаіснасьць. Толькі прафэсійная дапамога спэцыяліста па псыхалёгіі катастрофаў дазволіла з часам пазбавіцца ад перасьледу жахаў.

Па-другое, я вельмі сур'ёзна паставіўся да пагрозаў, якія прагучалі ў дачыненьні да маёй сям'і, мяне, а таксама маіх сяброў. Пагрозы гучалі і пасьля «вызваленьня», іх мэта – прымусіць працаваць на КДБ.

Па-трэцяе, я ведаў, што калі справа дойдзе да суду, у мяне будзе
Выйшаўшы зь СІЗА КДБ, я распавёў пра ўсё праваабарончаму цэнтру "Вясна".

магчымасьць пра ўсё распавесьці там.

Выйшаўшы зь СІЗА КДБ, я распавёў пра ўсё праваабарончаму цэнтру "Вясна". Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч ўсе гэтыя месяцы падтрымлівалі мяне і імкнуліся дапамагчы.

Упэўнены, да кожнага з палітвязьняў быў абраны індывідуальны падыход, таму можна толькі здагадвацца, што адбывалася з тымі, каго адпусьцілі адразу (самі яны пра гэта публічна не кажуць) ці з тымі, хто выйшаў пры канцы 2010 году.

Пра тое, што рабілася ў былой унутранай турме НКУС, ужо распавялі Алесь Міхалевіч, Аляксандр Атрошчанкаў, Андрэй Саньнікаў, Ірына Халіп, Натальля Радзіна.

Катаваньні


Палітвязьням вырашылі паказаць, што і ў XXI стагодзьдзі былая ўнутраная турма НКУС – "амэрыканка", нібы машына часу, лёгкім рухам рукі вяртаецца ў 30-я гады мінулага стагодзьдзя.

Мы былі ў поўнай інфармацыйнай ізаляцыі. Над намі зьдзекаваліся байцы невядомага падразьдзяленьня ў масках, узброеныя электрашокерамі і дубінкамі. Нас абшуквалі, прымушаючы распранацца дагала і прысядаць, ставілі на расьцяжкі і білі ботамі па нагах, ганялі па крутой лесьвіцы ў кайданках, абражаючы і зноў наносячы ўдары па нагах.

Тое, што «маска» набліжаецца, вызначаеш па частым подыху, які нарастае. У гэтым дыханьні чуваць узбуджэньне, задавальненьне ад гарантаванай беспакаранасьці. У гэты момант чакаеш ўдару – і атрымліваеш яго, некалькі разоў за «сэанс».

Пасьля такога стаяньня падчас ператрусу ў халодным спартзале пад роў: «разчэй!!!» Цяжка трапіць у вопратку, цягліцы зусім не слухаюцца. А некалькі (ад трох да пяці) «масак», сеўшы на складзеныя матрацы, як у тэатры, атрымліваюць асалоду ад відовішча, памахваючы паміж ног дубінкамі і пакрыкваючы.

У свой час я скончыў Беларускі дзяржаўны унівэрсытэт і прывык з належнай павагай ставіцца да кіраўніцтва сваёй альма-матэр. Калі наступным у чарзе прымушалі разьдзецца былога прарэктара БДУ, кіраўніка Мінскай арганізацыі АГП Анатоля Паўлава, асацыяцыя з нацысцкім канцлягерам станавілася амаль поўнай – заставалася разьвесьці вогнішча з кнігаў.

Вандроўкі ў «каменных мяхах» ператварыліся ў зьдзек – ён пачынаўся з
Часам мы заўважалі сьляды крыві – хто-небудзь зь вязьняў «амэрыканкі» не ўтрымаўся на лёдзе, упаў і разьбіўся ў кроў.

прагону ўніз па лесьвіцы пад роў: «Не расьцягвацца!!!» «Глядзець у падлогу!!!» «Рукі за сьпіну!!!». Нам загадвалі хадзіць па крузе, не спыняючыся, не размаўляць. Калі ты пажылы (а такія былі) ці ў цябе праблемы з нагамі, хадзіць на працягу гадзіны-двух практычна немагчыма. Стаяць, рабіць практыкаваньні забаронена.

Калі пасьля адлігі прыйшлі маразы, панадворкі для шпацыраў ператварыліся ў коўзанку. Часам мы заўважалі сьляды крыві – хто-небудзь зь вязьняў «амэрыканкі» не ўтрымаўся на лёдзе, упаў і разьбіўся ў кроў.

Візыты нагляднага пракурору, пра якіх потым часта пыталіся журналісты, адбываліся ў суправаджэньні начальніка СІЗА. Менавіта ён, новы начальнік СІЗА КДБ Аляксей Арлоў, хітра ўсьміхаючыся, цікавіўся, ці няма скаргаў і пажаданьняў. Постаць жа пракурора маячыла дзесьці за дзьвярыма. У камэру пракурор не заходзіў, і праз дзьверы было відаць, як ён верне нос – пах камэры быў яму агідны.

Мой сукамэрнік па наіўнасьці пацікавіўся, калі ж ўключаць тэлевізар? "Уключаць" – паварочваючыся сьпінай, паабяцаў начальнік СІЗА. Адразу па сканчэньні візыту пракурора, у камэру ўварваліся кантралёры і людзі ў масках: «Плянавы ператрус! Усе на выхад! Рукі за сьпіну!». Хацелі відовішчаў – атрымаеце шмон.

Галоўнай задачай катаў было выкруціць чалавеку псыхіку так, каб яму
Галоўнай задачай катаў было выкруціць чалавеку псыхіку так, каб яму было ўжо ўсё роўна, што падпісваць.

было ўжо ўсё роўна, што падпісваць і каб ён паверыў, што наперадзе доўгія гады туляньні па турмах і лягерах.

Вытанчаны цынізм – выкарыстоўваць у гэбэшных гульнях сям'ю, уключаючы дзяцей. Так, на трэція суткі пасьля допыту мне паведамілі, што адпускаюць пад падпіску, што зьяўлюся на першае патрабаваньне. Адваката папрасілі сысьці, дазволілі зрабіць званок дахаты.

Аднак замест вызваленьня мяне пад канвоем адвезьлі ў гарадзкую пракуратуру, дзе сівавалосы чалавек сталага веку, не адрываючыся ад папер, абвясьціў: «Усё вы ведаеце, былі ў штабе, усё чулі».

У перапоўненую камэру № 18, куды мяне кінулі, шконка папросту не ўвайшла. Замест новенькага камплекту (матрац, падушка, коўдра), якія ў мяне забралі, выдалі іншы - зьбіты ў камякі тонкі матрац, плед, які рассыпаўся ў руках і падушку ў брудна-карычневых разводах.

Спаць давялося на бэтоннай падлозе ля дзьвярэй. Да раніцы суставы ледзь разгіналіся, і моцна балела замерзлая сьпіна ...

Вярбоўка


Менавіта ў гэты пэрыяд пачаліся актыўныя допыты без адваката і вярбоўка. Яшчэ раней адзін з апэратыўных супрацоўнікаў празрыста даў зразумець, што ў «распрацоўцы» знаходжуся ня толькі я – зьбіраецца апэратыўная інфармацыя на маю жонку, маіх блізкіх сяброў. Цяпер усе яны, уключаючы сям'ю, станавіліся закладнікамі маёй лініі паводзінаў.

На ўсіх наступных «допытах» апэратыўны супрацоўнік рангам вышэй
На ўсіх наступных «допытах» апэратыўны супрацоўнік рангам вышэй працаваў у пары з псыхолягам.

працаваў у пары з псыхолягам. Ён адразу пацікавіўся: «Як вы думаеце, чаму ўсе астатнія кіраўнікі ініцыятыўных груп ужо на волі і толькі вы тут?»

Вядома, я не мог гэтага ведаць, але падвох ў пытаньні заўважыў. Далей пачаліся пагрозы: «Пойдзеце! Далёка паедзеце!». Дэманстравалася веданьне маёй біяграфіі, паказваліся нейкія фінансавыя дакумэнты, якія я бачыў упершыню.

Апэратыўнікаў цікавілі два пытаньні: фінансы і пляны апазыцыі на 19 сьнежня. Уразіла, што яны падрабязна ведалі хто, калі і што казаў у нашым выбарчым штабе. Уотэргейт ў той момант здаўся нявіннай свавольствам, пра што я і заявіў ім. Высьветлілася, што за Андрэем Саньнікавым і сябрамі ягонага выбарчага штаба вялося сталае вонкавае назіраньне – усе перасоўваньні і кантакты зь людзьмі былі зафіксаваныя апэратыўнікамі КДБ.

Апэратыўныя супрацоўнікі КДБ наўпрост заявілі, што ні пракуратура, ні
Апэратыўныя супрацоўнікі КДБ наўпрост заявілі, што ні пракуратура, ні суд нічога не вырашаюць – яны толькі аформяць тое, што вырашаць ў «канторы».

суд нічога не вырашаюць – яны толькі аформяць тое, што вырашаць ў «канторы». Пасьля ўсяго, што ўжо давялося ўбачыць і перажыць, у гэты верылася лёгка.

Пасьля шматгадзіннага сэансу прамываньня мазгоў, дэманстрацыі разнастайных, у тым ліку фінансавых, дакумэнтаў, сытуацыя здалася мне фатальна безвыходнай – прававое бязьмежжа душыла, апэляваць да здаровага сэнсу або законнасьці было бессэнсоўна.

Урэшце, была агучаная ўмова вызваленьня зь СІЗА пад падпіску аб нявыезьдзе – напісаньне расьпіскі «пра добраахвотную згоду на аказаньне садзейнічаньня ворганам дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь у ажыцьцяўленьні імі іх канстытуцыйных абавязкаў».

У той момант для сябе я вырашыў, што трэба, чаго б гэта не каштавала, вырвацца з КДБ. Тэкст пісаўся пад дыктоўку апэратыўнага супрацоўніка. Ніякіх абавязацельстваў, акрамя як захаваньня факту напісаньня такой расьпіскі ў таямніцы, папера не ўтрымлівала.

Абавязковай працэдурай стаў паліграф. Высьвятлялі, ці ёсьць у мяне іншае грамадзянства, акрамя беларускага, працую я на замежныя выведкі і ці трапляў я ў фінансавую залежнасьць ад замежных грамадзянаў. Асобнымі блёкамі ішлі пытаньні пра падзеі непасрэдна 19 сьнежня і, вядома ж, фінансавыя пытаньні.

«Вызваленьне»


Выпусьцілі позна ўвечары без дакумэнтаў, грошай і тэлефону. Празь дзень мне ў КДБ выдалі асобную сім-карту, абавязаўшы актываваць яе і быць пастаянна на сувязі зь імі.

Празь некалькі дзён я зьвярнуўся ў Праваабарончы цэнтар "Вясна", дзе распавёў аб тым, што са мной адбылося і адбываецца. Пазьней стала вядома пра ад'езд Міхалевіча. На жаль, я ня меў другога дзейнага
На наступны дзень пасьля ўцёкаў Наташы Радзінай, мне патэлефанавалі з КДБ, загадалі заставацца дома і выйсьці ў інтэрнэт.

пашпарту, як ён, ды і як бегчы, усьведамляючы, што ўцёкі можа стаць прычынай вяртаньня ў СІЗА Натальлі Радзінай, іншых, якія знаходзяцца пад падпіскай. Пагрозы ў адрас сям'і не дазвалялі знайсьці лёгкі і хуткі адказ, на пытаньне, што рабіць.

На наступны дзень пасьля ўцёкаў Наташы Радзінай, мне патэлефанавалі з КДБ, загадалі заставацца дома і выйсьці ў інтэрнэт. Кожныя паўгадзіны мне тэлефанавалі, правяраючы, ці ня ўцёк я. Напэўна, думалі, што ўцёкі будуць насіць масавы характар. Патрабавалі тэлефанаваць ўсім і пытацца, дзе журналістка.

Вядома, я нікому не тэлефанаваў і быў вельмі рады, што ў Наташы атрымалася абвесьці КДБ вакол пальца.


Прапановы ад КДБ


Уразіла некалькі прапаноў, якія паступілі ад КДБ. Перш за ўсё, яны прапаноўвалі ўдзельнічаць у парлямэнцкіх выбарах. Падобна на тое, там сабраліся стварыць фракцыю КДБ.

Прапаноўвалі таксама рэалізаваць уласны праект – усё адно які. Казалі:
Прапаноўвалі ўдзельнічаць у парлямэнцкіх выбарах.

атрымай фінансаваньне і можаш нічога не рабіць. На маю заўвагу, што атрымліваць зьнешняе фінансаваньне незаконна, рушыў усьлед адказ: у нас ёсьць багаты вопыт падобнай працы, ёсьць схемы...

Пасьля адмоваў і сабатажу «супрацоўніцтва» рушылі ўсьлед наўпроставыя пагрозы і шантаж. Цягнуць з ад'ездам больш было нельга.

Я выдатна разумею, што робячы гэтую заяву, я напэўна, буду мішэньню для нападаў з боку КДБ і іх агентуры. Мне абяцалі сур'ёзныя праблемы і кампрамэтацыя ў выпадку, калі я зраблю нешта падобнае. Пасьля заявы Алеся Міхалевіча мне паведамілі, што ў дачыненьні да мяне таксама вялася схаваныя здымкі. Усё гэта я разумею. Але па іншаму я і не плянаваў паступаць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG