Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чацьвёрты памілаваны – Зьміцер Даронін


Зьміцер Даронін, суд, 12 траўня 2011 года
Зьміцер Даронін, суд, 12 траўня 2011 года
Сталі вядомыя прозьвішчы ўсіх чатырох памілаваных 1 верасьня вязьняў Плошчы: Алег Гнедчык, Андрэй Пратасеня, Алесь Кіркевіч і Зьміцер Даронін.

Пра Зьмітра Дароніна, які адбываў пакараньне ў калёніі Віцьба-3, звесткі дайшлі апошнімі. Прозьвішча Дароніна ў сьпісе памілаваных бачыў Алесь Кіркевіч. Родныя Зьмітра датэлефанаваліся ў калёнію, дзе ім пацьвердзілі пра вызваленьне сына.

Зьміцер ужо едзе ў Менск. Да зьняволеньня ён працаваў сьлесарам на МАЗе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG