Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францыя дае лібійскім паўстанцам грошы, а Расея – прызнаньне


На вуліцах Трыпалі
На вуліцах Трыпалі
Міністар замежных справаў Францыі Ален Жупэ заявіў сёньня, што Францыя размарозіць лібійскія актывы вартасьцю каля 1,5 мільярда эўра і перадасьць іх у распараджэньне Нацыянальнай пераходнай рады Лібіі.

Заява была зробленая за некалькі гадзін да пачатку міжнароднай канфэрэнцыі ў Парыжы, падчас якой прадстаўнікі міжнародных арганізацый і палітыкі з 60 краінаў будуць абмяркоўваць будучыню Лібіі і магчымасьці размарозіць актывы рэжыму палкоўніка Муамара Кадафі ў іншых банках сьвету.

Тым часам афіцыйнае прызнаньне Нацыянальнай пераходнай рады Лібіі надышло з Масквы. Адпаведная заява была сёньня апублікаваная на сайце Міністэрства замежных справаў Расеі. У заяве адзначаецца, што дыпляматычныя адносіны паміж Расеяй і Лібіяй, устаноўленыя ў 1955 годзе, ніколі не перапыняліся, незалежна ад таго, хто знаходзіўся ва ўладзе ў Трыпалі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG