Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аргкамітэт Народнага сходу – пра магчымасьць перамоў з уладай


Belarus - Round table, generic
Belarus - Round table, generic
"Прымусіць уладу да перамоў з грамадзтвам могуць толькі патрабаваньні масавых народных сходаў", лічыць нацыянальны аргкамітэт па правядзеньні Народнага сходу.

"8 кастрычніка грамадзяне Беларусі ў многіх гарадах зьбяруцца на народныя сходы, дзе абмяркуюць і выставяць свае прапановы і патрабаваньні да улады. Народныя сходы пройдуць у адпаведнасьці з Канстытуцыяй і законам "Аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах", — гаворыцца ў распаўсюджанай 1 верасьня заяве за подпісам сустаршыняў нацыянальнага аргкамітэта Віктара Івашкевіча і Генадзя Фядыніча.

"Усе грамадзяне, у тым ліку ўсе без выключэньня палітычныя зьняволеныя, павінны мець права бесьперашкодна браць удзел у народных сходах. Народныя сходы неабходныя цяпер таму, што ўлады давялі Беларусь да сацыяльна-эканамічнага крызісу і паставілі на карту незалежнасьць нашай дзяржавы. Лёс краіны павінны вырашаць адказныя грамадзяне, а не чыноўнікі, якія страцілі давер народа", — перакананыя члены аргкамітэта.

Плянуецца, што народныя сходы абяруць паўнамоцных прадстаўнікоў і даручаць ім перадаць патрабаваньні органам улады. Такім чынам, "паўнамоцныя прадстаўнікі народных сходаў будуць легітымнымі перагаворшчыкамі з уладай ад імя грамадзян Беларусі", — адзначаецца ў заяве.

Нагадаем, Аляксандар Лукашэнка 29 жніўня ў Мінску на нарадзе пэдагагічнага актыву выступіў з ініцыятывай грамадзкага дыялёг. Ён прапанаваў "усім разважным людзям, якія любяць сваю краіну, да якога б палітычнага лягеру яны ні належалі, сесьці за круглы стол, паглядзець адзін аднаму ў вочы і рэальна ацаніць, хто чаго варты і што можа зрабіць для эфэктыўнага паляпшэньня сытуацыі ў краіне". "Хочаце ваяваць і змагацца — калі ласка: змагайцеся ў адкрытай дыскусіі, даказвайце сваю праўду, адстойвайце свой пункт гледжаньня", — дадаў Лукашэнка.

На наступны дзень яго прапанову абмеркавалі на сустрэчы ў Мінску лідары Аб'яднанай грамадзянскай партыі, Партыі БНФ, Беларускай партыі левых "Справядлівы сьвет", рухаў "За Свабоду" і "Гавары праўду!", аргкамітэта па стварэньні партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя". Журналістаў на сустрэчу не запрасілі. Па выніках перамоў было заяўлена, што лідары апазыцыі прыйшлі да адзінага меркаваньня — без вызваленьня палітзьняволеных перамовы з уладай немагчымыя, -- паведамляе БелаПАН
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG