Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паштоўкі «Гавары праўду» канфіскуюць па другім крузе


Аксана Самуйлава
Аксана Самуйлава
У Магілёўскім раёне затрымалі машыну каардынатаркі кампаніі «Гавары праўду» па магілёўскай вобласьці Аксаны Самуйлавай. У якасьці прычыны ёй назвалі тое, быццам на падобным аўтамабілі было ўчынена дарожна-транспартнае здарэньне са сьмяротным зыходам.

Спадарыню Самуйлаву даставілі ў пастарунак, машыну абшукалі. У багажніку знайшлі друкаваную прадукцыю кампаніі «Гавары праўду» — буклеты, паштоўкі, улёткі. Уся гэтая прадукцыя, дарэчы, яшчэ летась у траўні была канфіскаваная, але пасьля суду над Уладзімерам Някляевым ды іншымі лідэрамі кампаніі сёлета вернутая судом.

Цяпер у пастарунак запрасілі панятых і пералічваюць некалькі тысяч паштовак.

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG