Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сваяк сваяком, а грошыкі не радня


Беларусі дапамагаць трэба, Лукашэнку – не. Такое меркаваньне пачулі спэцыялісты Ўсерасейскага цэнтру вывучэньня грамадзкай думкі (ВЦИОМ) у часе апошняга апытаньня жыхароў РФ. Вынікі апытаньня апублікаваныя на сайце ВЦИОМ.

40% жыхароў расейскіх гарадоў лічаць: Аляксандар Лукашэнка вядзе недружалюбную палітыку ў адносінах да Расеі, і аказваць яму нейкую падтрымку нельга. Іншая частка расейцаў (37%) не атаясамліваюць беларускі народ і Лукашэнку і кажуць, што беларусаў трэба падтрымаць, як-ніяк брацкая рэспубліка. Ёсьць і тыя, хто лічыць Лукашэнку ледзьве не адзіным саюзьнікам Расеі, такіх набралася 11%.

Але сваяк сваяком, а грошыкі не радня: супраць ільготных коштаў на газ для Беларусі выказваюцца 57% расейцаў. А нядаўнюю зьніжку, якую атрымала краіна ад Газпрому, лічаць правільнай толькі 39% апытаных. 43% грамадзян такую шчодрасць не ўхвалілі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG