Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МЗС Польшчы яшчэ ня вырашылі, ці пагадзіцца на ўдзел Гайсёнка ў Саміце Ўсходняга партнэрства


Віктар Гайсёнак
Віктар Гайсёнак
Прэсавы прадстаўнік МЗС Польшчы Марцін Басацкі заявіў сёньня, што размовы ў справе таго, каб Беларусь на Саміце прадстаўляў не міністар замежных справаў Сяргей Мартынаў, а амбасадар у Польшчы Віктар Гайсёнак «яшчэ працягваюцца».

«Да заўтра мы вырашым, як паступіць. Калі будзе згода, дык тады пабачым. у якой форме амбасадар, які ўсё ж зьяўляецца чыноўнікам значна ніжэйшага ўзроўню, зможа ўзяць удзел у Саміце Ўсходняга партнэрства», — заявіў Басацкі інфармацыйнаму радыёагенцтву IAR.
Саміт «Усходняга партнэрства» пройдзе ў Варшаве 29-30 верасьня пад кіраўніцтвам прэзыдэнта Рады Эўразьвязу Германа Ван Рампэя. У працы форуму возьмуць удзел прэзыдэнт Эўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу, вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу Кэтрын Эштан, эўракамісар у пытаньнях зьнешняй палітыкі Штэфан Фюле, прэзыдэнт Эўрапарлямэнту Ежы Бузэк. Гэтаксама на правах гаспадара ў саміце возьме ўдзел прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск.

На мерапрыемстве будуць прадстаўленыя кіраўнікі шасьці постсавецкіх краінаў, якія ўваходзяць ва «Ўсходняе партнэрства»:
  • прэзыдэнт Армэніі Серж Саргсян,
  • прэзыдэнт Азэрбайджана Ільхам Аліеў,
  • прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі,
  • прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч,
  • прэм’ер-міністар Малдовы Уладзімер Філат.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG