Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дашкевіч у Глыбоцкай калёніі чакае сустрэчы з адвакатам


Зьміцер Дашкевіч
Зьміцер Дашкевіч
28 верасьня адвакат Марына Кавалеўская павінна сустрэцца са зьняволеным кіраўніком “Маладога фронту” Зьмітром Дашкевічам у Глыбоцкай калёніі.

27-га верасьня Кавалеўскай у калёніі пацьвердзілі, што да іх этапавалі Дашкевіча. У той жа дзень адвакатка накіравала тэлеграму адміністрацыі калёніі, у якой папрасіла зьмясьціць Дашкевіча ў адзіночную камэры і захаваць яму здароўе.

Адрас: Папраўчая калонія № 13
211791, Віцебская вобласьць, г. Глыбокае, вул. Савецкая, 205


26 верасьня бацька Насты Палажанкі Ўладзімер атрымаў ліст ад Дашкевіча, у якім той прасіў пра тэрміновую сустрэчу з адвакатам. Дашкевіч пісаў ліст з транзытнай камэры ў Магілёўскім. СІЗА.

Сама Наста Палажанка, якая зьяўляецца намесьніцай Дашкевіча ў кіраўніцтве арганізацыі Малады фронт, адбывае 11 сутак арышту. 19 верасьня яе і былога палітвязьня Ўладзімера Яроменка затрымалі, калі яны меліся вывесіць у Менску нацыянальныя сьцягі.

Турэмны шлях Зьмітра Дашкевіча


Глядзець Турэмны шлях Зьмітра Дашкевіча на вялікай мапе

13 верасьня Дашкевіч паведаміў адвакату, што распачынае галадоўку ў Горацкай калёніі, дзе ён знаходзіўся на той момант. Такім чынам Дашкевіч спрабаваў дамагчыся, каб адміністрацыя калёніі выканала шэраг ягоных патрабаваньняў.

Зьмітра Дашкевіча асудзілі на 2 гады зьняволеньня нібыта за хуліганства. Суд прызнаў, што 18 сьнежня Зьміцер Дашкевіч і актывіст "Маладога фронту" Эдуард Лобаў зьбілі ў Менску мінакоў.

Дашкевіч і Лобаў сваёй віны не прызналі і заявілі, што гэта была правакацыя спэцслужбаў напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў.

Наста Палажанка была асуджаная за падзеі 19 сьнежня на 1 год пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай пакараньня на 1 год.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG