Старшыня абласной арганізацыі партыі БНФ Зьміцер Салаўёў атрымаў адказ на сваю скаргу зь Менскай пракуратуры. Актывіст аспрэчваў законнасьць правядзеньня супрацоўнікамі КДБ ператрусу ў яго кватэры 15 студзеня.
«У Беларусі чакаюць аб’ектыўнай і ўзважанай ацэнкі судовых працэсаў па масавых беспарадках ад экспэртаў АБСЭ», — гаворыцца ў паведамленьні, што разьмешчана на афіцыйным сайце ўстановы.
Кіраўніцтва Саюзу мастакоў не дазволіла выставіць два творы Аляксея Марачкіна, тры плякаты Ўладзімера Крукоўскага і карціну Віктара Мікіты.
У Наваградку дапыталі Ўладзімера Качагура, сябра БХД і выбарчага штабу Віталя Рымашэўскага, удзельніка Плошчы, пастара царквы «Новае пакаленьне». Таксама дапыталі актывістку Дар’ю Бахар.
У абласной управе КДБ, куды сябра партыі БНФ і зарэгістраванай у Чэхіі няўрадавай арганізацыі «Малады фронт» Валянцін Лабачоў прыйшоў па грошы, каб дабрацца ў Менск на допыт, яму заявілі, што грошай не дадуць.
Андрэю Дзьмітрыеву, нечакана прызначылі допыт у КДБ фактычна на час пахаваньня.
Трое актывістаў кампаніі «Гавары праўду» прыйшлі 11 сакавіка да дома па вуліцы Велікаморскай, 30, дзе ўтрымліваецца пад хатнім арыштам Уладзімер Някляеў.
Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн скрытыкаваў Беларусь за парушэньне правоў чалавека. Байдэн закрануў беларускае пытаньне у часе візыту ў Малдову.
Грамадзкія актывісты ў Менску і рэгіёнах рыхтуюцца да Дня Волі-2011. 11 сакавіка, — апошні дзень, калі можна было падаць заяўку ў выканкамы на правядзеньне ў гэты дзень масавых імпрэзаў.
21 сакавіка ў Маскоўскім судзе Менску пачнецца працэс над старшынём зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі «Малады фронт» Зьмітром Дашкевічам і ягоным намесьнікам у арганізацыі Эдуардам Лобавым.
12 сакавіка набываюць моц прысуды асуджаным Фрунзэнскім раённым судом сталіцы ўдзельнікам акцыі пратэсту 19 сьнежня Зьмітру Новіку і Аляксандру Малчанаву.
Тацяне Севярынец не ўдалося дамагчыся, каб яе сына Паўла напярэдадні посту наведаў сьвятар.
Эўрапарлямэнт на сэсіі ў Страсбуры прыняў рэзалюцыю, якая асуджае прымяненьне катаваньняў да затрыманых па справе 19 сьнежня 2010 году. Галасаваньне па рэзалюцыі адбылося вечарам у чацьвер.
11 сакавіка Вярхоўны суд завяршыў разгляд скаргі БХК да Міністэрства юстыцыі. Праваабаронцы абскардзілі папярэджаньне Мін’юста, вынесенае на адрас БХК 12 студзеня.
У Беларусі суд у чацьвер прысудзіў расейцам Брэўсу і Гапонаву, абвінавачаным ва ўдзеле ў масавых непарадках у Менску 19 сьнежня, штраф памерам тры з паловай тысячы даляраў кожнаму.
У абласную ўправу КДБ сябра партыі БНФ і зарэгістраванай у Чэхіі няўрадавай арганізацыі «Малады фронт» Валянцін Лабачоў ідзе, каб яму аплацілі праезд у Менск.
У Сэнат ЗША ўнесены праект рэзалюцыі па Беларусі ў сувязі зь перасьледам апазыцыі і дэмакратычных актывістаў. Сярод прапанаваных санкцыяў — ня толькі палітычныя і эканамічныя, але і спартовыя.
Ці ёсьць спадзяваньне, што пасьля ўчарашніх адносна мяккіх прысудаў удзельнікам Плошчы выракі на наступных працэсах за Плошчу таксама ня будуць жорсткімі?
10 сакавіка ў Сэнаце ЗША выступіў сэнатар Джозэф Лібэрман (незалежны, Канэктыкут), прадстаўляючы праект рэзалюцыі па Беларусі. Прапануем вам пераклад фрагмэнтаў ягонага выступу.
МЗС Расеі вітае судовае рашэньне аб вызваленьні двух грамадзянаў РФ, якіх абвінавацілі ва ўдзеле ў падзеях 19 сьнежня. Прадстаўнік МЗС Аляксандар Лукашэвіч заявіў, што «галоўнае, Арцём Брэўс і Іван Гапонаў знаходзяцца на волі».
Сілы лібійскіх паўстанцаў пад ціскам верных Кадафі танкавых і артылерыйскіх войскаў былі вымушаныя адступіць з раёну Рас Лануфу.
"У Беларусі павінны быць вызвалены ўсе палітзьняволеныя, заявіла прэзыдэнт швэдзкага Клюбу публіцыстаў Ульрыка Кнутсан. -- Непрымальна, што пад перасьледы трапілі таксама і беларускія незалежныя журналісты".
Уладзімір Качагур, сябра выбарчага штаба Віталя Рымашэўскага, удзельнік Плошчы, пастар царквы “Новае пакаленьне” пасьля наведваньня КДБ у Менску зрабіў выснову: там усё пра ўсіх усё ведаюць.
Грамадзяне Расеі Арцём Брэўс і Іван Гапонаў у першым інтэрвію ацанілі прысуд, распавялі пра захады беларускіх сьледчых і выказалі падзяку амбасадзе Расеі за падтрымку.
На волю выйшаў адзін з удзельнікаў мітынгу пратэсту 19 сьнежня 2010 года 51-гадовы менскі прадпрымальнік Дзьмітры Мядзьведзь. Суд Маскоўскага раёна Менска прызнаў яго вінаватым ва ўдзеле ў масавых беспарадках, але прызначыў пакараньне без утрыманьня пад вартай — 3 гады абмежаваньня волі
Часовы павераны ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан уручыў Міжнародную жаночую прэмію «За мужнасьць» намесьніцы старшыні «Маладога фронту» Насьце Палажанцы.
Папярэджаньне журналісту даслана10 cакавіка. Гарадзенскага журналіста пракуратура папярэджае за працу на польскую «Gazetu Wyborczu» без акрэдытацыі.
Улёткі з патрабаваньнем вызваліць Андрэя Саньнікава, Паўла Севярынца ды іншых зьняволеных у СІЗА КДБ, а таксама бюлетэні «ШОС» зьявіліся на адмысловых тумбах для афіш і на дошках аб’яў у жылых мікрараёнах.
«Сбербанк России» ня будзе выдаваць крэдытаў Беларусі для павялічэньня яе золатавалютнага рэзэрву альбо паляпшэньня гандлёвага балянсу.
У Сэнат ЗША 9 сакавіка быў унесены праект рэзалюцыі па Беларусі ў сувязі зь перасьледам апазыцыі і дэмакратычных актывістаў рэжымам Аляксандра Лукашэнкі.
У экспазыцыі працаў амэрыканскіх фотамастакоў — каля 40 рэпрадукцый найбольш значных мастацкіх твораў: жывапісу, графікі, архітэктуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
10 сакавіка група грамадзян з дванаццаці чалавек падала ў Магілёўскі гарвыканкам заяву на правядзеньне трох пікетаў. Яны маюць адбыцца ў цэнтры Магілёва 25, 26 і 27 сакавіка. Заява пададзеная на імя старшыні гарадзкой выканаўчай улады Станіслава Барадаўкі.
10 сакавіка ў шэрагу рэгіёнаў адбыліся суды, зьвязаныя з перасьледам грамадзкіх актывістаў за ўдзел мінулай выбарчай кампаніі і наступных грамадзкіх пратэстах.
З чарговых амэрыканскіх дыпляматычных дакумэнтаў, апублікаваных парталам Wikileaks, вынікае, што ў 2008 годзе пасьля расейска-грузінскай вайны Францыя рабіла ціск на Польшчу, каб зьмякчыць пазыцыю Варшавы адносна Масквы.
Сэнатары Дык Дэрбін і Джозэф Лібэрман унесьлі на разгляд Кангрэсу сымбалічную рэзалюцыю, якая асуджае нядаўнія выбары ў Беларусі як нелегітымныя і заклікае да неадкладнага вызваленьня ўсіх палітычных зьняволеных.
Паводле сайту EUObserver, дыпляматы Эўразьвязу рыхтуюць дадатковыя санкцыі супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Як паведамляе Прэс-служба ГА "БАЖ", мэта такога звароту – дасьледаваць публікацыі, што сталіся прычынай непаразуменьня паміж намесьнікам старшыні ПБНФ Рыгорам Кастусёвым і галоўным рэдактарам газэты «Народная воля» Іосіфам Сярэдзічам.
Расейскія палітыкі і грамадзкія дзеячы камэнтуюць ход судовага працэсу над грамадзянамі Расеі Арцёмам Брэўсам і Іванам Гапонавым, якія абвінавачваюцца ва ўдзеле ў "масавых беспарадках". Маладыя людзі, якім пагражае да 8 гадоў зьняволеньня, усе абвінавачаньні катэгарычна абвяргаюць.
Брытанская юрыдычная фірма H2O Law пацьвердзіла, што яна хоча прад’явіць прыватнае абвінавачаньне і грамадзянскі пазоў Аляксандру Лукашэнку за перасьлед беларускай апазыцыі і дэмакратычных актывістаў.
Камісія па палітычных пытаньнях ПАРЭ прыняла рашэньне запрасіць прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці і незалежных СМІ Беларусі для абмену думкамі са сваімі членамі ў ходзе сэсіі ПАРЭ 11-15 красавіка.
Падрабязная інфармацыя пра судовы працэс над Дзьмітрыем Мядзьведзем, Іванам Гапонавым і Арцёмам Брэўсам. Фота і відэа вызваленьня.
Скаргу Віктара Калесьніка супраць Полацкага гарвыканкаму пачала разглядаць судзьдзя Ірына Дародка, але падчас перапынку ў працэсе жанчыне стала блага і яе забрала “хуткая дапамога.
Cёньня Маскоўскім судзе Менску адновяцца працэсы над удзельнікамі мітынгу пратэсту 19 сьнежня. Судзяць грамадзянаў Расеі Івана Гапонава і Арцёма Брэўса, а таксама менскага прадпрымальніка Дзьмітрыя Мядзьведзя. А ў Вярхоўным судзе пачынаецца закрыты працэс над сьледчай Генпракуратуры Сьвятланай Байковай.
Госьць "Начной Свабоды" – расейскі мастак-карыкатурыст Андрэй Більжо, які намаляваў сэрыю паштовак у падтрымку беларускіх палітвязьняў.
9 сакавіка Вышэйшы гаспадарчы суд прызнаў несапраўдным рашэньне Рэспубліканскай камісіі па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні спыніць вяшчаньне станцыі.
Брытанская юрыдычная фірма H2О Law абвясьціла, што рыхтуецца ініцыяваць расьсьледаваньне адносна Аляксандра Лукашэнкі. Як ставяцца да гэтай ініцыятывы ў Беларусі?
Алесь Лукашоў далучыўся да дзейнасьці Маладога Фронту у Лідзе яшчэ ў школьным узросьце. Перад выбарамі Лукашоў працаваў у камандзе Ўладзіміра Някляева.
9 сакавіка маці Андрэя Саньнікава спрабавала перадаць сыну ў турму КДБ харчы. «Частку харчоў, якія раней перадаваць дазвалялі, зноў чамусьці не ўзялі», — паведаміла Ала Уладзіміраўна.
9 сакавіка ў Пухавіцкім раённым судзе пачаўся разгляд пазову былой настаўніцы гісторыі Натальлі Ільініч да адміністрацыі Талькаўскай школы. Настаўніца дамагаецца, каб яе аднавілі на працы.
Генэральны дырэктар «Аўтарадыё» Юры Базан спадзяецца, што пры ўдалым зьбегу абставінаў радыё можа аднавіць эфірнае вяшчаньне ўжо на наступным тыдні.
Загрузіць яшчэ