Адзін з амаль 40 абвінавачаных па справе аб так званых масавых беспарадках нарадзіўся там, дзе зараз месьціцца рэзыдэнцыя прэзыдэнта — у вёсцы Дразды. Цяпер Дзьмітрый Дрозд сядзіць у камэры на «Валадарцы», нядаўна тэрмін утрыманьня пад вартай яму падоўжылі да 1 ліпеня.
Аўтамабіль старшыні АГП Анатоля Лябедзькі арыштаваны за няплату штрафаў. Навошта вязень «амэрыканкі» Андрэй Пратасеня просіць даведку пра тое, што займаўся дабрачыннасьцю? Сваякі Алеся Атрошчанкава мяркуюць, што ён напісаў заяву аб пераводзе ў калёнію зь СІЗА КДБ, не чакаючы разгляду касацыйнай скаргі.
Паводле разьлікаў Аляксандра Лукашэнкі, Беларусь субсыдуе кожнага грамадзяніна Расеі, прадаючы ім прадукцыі па заніжаных цэнах.
Наваполацкага актывіста, аднаго з ініцыятараў стварэньня грамадзкага аб’яднаньня «Свабодны рэгіён» Яўгена Парчынскага выклікалі ў КДБ.
Аляксандар Лукашэнка прызнаўся, што Беларусь доўга выбірала паміж варыянтамі будаўніцтва АЭС, дасланымі рознымі краінамі. Ён заявіў, што свае прапановы, апроч расейцаў, падалі японцы, карэйцы, кітайцы.
Як стала вядома Радыё Свабода з пэўных крыніцаў, Алесь Міхалевіч прыбыў у Чэхію авіярэйсам. Яго сустрэлі прадстаўнікі чэскіх уладаў, якія займаюцца пытаньнямі палітычных уцекачоў.
«Нібыта адзін з экс-кандыдатаў, які знаходзіўся пад сьледзтвам, некуды зьбег… Няхай бягуць усе. Але яны там не патрэбныя нікому, яны тут патрэбныя».
Аляксандар Лукашэнка ня мае намеру весьці дыялёг з Захадам і папракае заходніх палітыкаў у непрыстойнасьці. Ён заявіў, што эўрапейскія і амэрыканскія палітыкі — «непарадачныя людзі»: гавораць адно, а думаюць іншае».
Падчас сустрэчы з рэдактарамі расейскіх СМІ Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ў Менск дзеля ўдзелу ў акцыі апазыцыі 19 сьнежня прыбылі дзьве групы расейцаў. Абедзьве паслаў, як сьцьвярджае Лукашэнка, Барыс Нямцоў
19–20 сакавіка ў Менску мелася адбыцца канфэрэнцыя «Роля і месца грамадзянскай супольнасьці ў стратэгіі будучыні». Але адміністрацыя Менскага міжнароднага адукацыйнага цэнтру, дзе меркавалася правесьці канфэрэнцыю, у апошні момант адмовіла ў памяшканьні.
18 сакавіка пракуратура Маскоўскага раёну Менску прыняла пастанову, паводле якой справа аб разглядзе скаргі Маі Абромчык працягнута яшчэ на месяц.
Грамадзкіх актывістаў у рэгіёнах працягваюць выклікаць на допыты ў КДБ, каб выведаць пра мінулыя і будучыя апазыцыйныя акцыі. Здараюцца выпадкі, калі спэцслужбы завабліваюць людзей на допыты хітрыкамі.
Аляксандар Лукашэнка правёў сустрэчу з кіраўнікамі шэрагу расейскіх друкаваных і электронных мэдыяў. У Нацыянальнай бібліятэцы сабраліся галоўныя рэдактары больш чым дзясятка газэт, часопісаў і радыёстанцый.
Сэнат ЗША аднагалосна прыняў рэзалюцыю, якая асуджае прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі як ашуканскія і заклікае беларускія ўлады да вызваленьня ўсіх палітычных вязьняў.
Для абароны экс-кандыдата Андрэя Саньнікава наняты яшчэ адзін адвакат. Дзьмітрый Вус быў бы сьведкам, калі б даў іншыя паказаньні адносна падзей на Плошчы. Зь Мікалаем Статкевічам упершыню за два месяцы сустрэлася адвакат.
Менгарвыканкам дазволіў правядзеньне 25 сакавіка мітынгу на плошчы Бангалор у Менску. Заяўнікі прасілі дазволу на збор удзельнікаў сьвяткаваньня Дня волі на плошчы Якуба Коласа, адтуль шэсьце да сквэру імя Янкі Купалы, дзе і меўся адбыцца мітынг.
У Менску пачалася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з кіраўнікамі шэрагу расейскіх друкаваных і электронных мэдыяў. У працоўную рэзыдэнцыю кіраўніка Беларусі былі запрошаныя галоўныя рэдактары 11 газэт, часопісаў і радыёстанцый.
17 сакавіка ў Кангрэсе ЗША адбыўся брыфінг за зачыненымі дзьвярыма для ўсіх сэнатараў, на якім некалькі прадстаўнікоў адміністрацыі прэзыдэнта Барака Абамы і высокіх афіцэраў арміі ЗША гаварылі аб магчымасьці і плянах амэрыканскай вайсковай інтэрвэнцыі ў Лібіі.
Менгарвыканкам адмовіў у правядзеньні Дня волі на плошчы Якуба Коласа ў Менску 25 сакавіка.
Прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных заявіў, што "Беларусь разглядае Раду бясьпекі ААН як цэнтральны элемэнт глябальнай сыстэмы бясьпекі. Мы лічым яе рашэньні абавязковымі для ўсіх краін-сябраў ААН".
Камэнтуючы сытуацыю вакол Лібіі, палітоляг Андрэй Фёдараў мяркуе, што ніякіх аналёгіяў зь Беларусьсю не праглядаецца.
МЗС Беларусі лічыць рашэньні Рады бясьпекі ААН абавязковымі для ўсіх краін-сябраў ААН. Паводле палітоляга А.Класкоўскага, "гэта галоўны ўрок і для кіроўных вярхоў Беларусі". А.Фёдараў лічыць рэзалюцыю ААН "абсалютна правільнай мерай".
Алесь Міхалевіч папрасіў палітычнага прытулку ў Чэхіі. Пра гэта паведаміў міністар замежных справаў Чэхіі Карэл Шварцэнбэрг. Прэс-сакратар МЗС Чэхіі Віт Колаж паведаміў, што "Міхалевіч чакае вырашэньня пытаньня пра палітычны прытулак у лягеры для ўцекачоў".
Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка правядзе сёньня сустрэчу з кіраўнікамі шэрагу расейскіх СМІ. Прамая трансьляцыя па тэлебачаньні і радыё непрадугледжаная.
Беларускае сьледзтва выставіла абвінавачаньне ў арганізацыі масавых беспарадкаў яшчэ двум экс-кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі Мікалаю Статкевічу і Дзьмітрыю Вусу. Пра гэта паведамілі ў МУС Беларусі.
Расейскі праваабаронца Андрэй Юраў па патрабаваньні беларускіх праваахоўных органаў пакінуў Беларусь раніцай 18 сакавіка. Беларускі МЗС пакуль не даў падрабязных тлумачэньняў адносна дэпартацыі Юрава.
Сэйм Літвы выказаў глыбокую заклапочанасьць у сувязі з тым, што зоны радыяцыйнага ўзьдзеяньня АЭС, якія плянуюць будаваць Расея і Беларусь, могуць пакрыць і тэрыторыю Літвы, дасягнуць Вільні й іншых гарадоў, паўплываць на басэйн ракі Нерыс.
Рада бясьпекі ААН прагаласавала за ўвядзеньне ў паветранай прасторы Лібіі вольнай ад палётаў зоны. У тэксьце рэзалюцыі аб Лібіі, падрыхтаваным Францыяй і Вялікай Брытаніяй, адзначаецца, што дапускаюцца “ўсе неабходныя захады” для абароны лібійскіх грамадзянаў ад удараў авіяцыі Муамара Кадафі.
Брусэль плянуе папоўніць сьпісы неўязных у Эўразьвяз амаль двума дзесяткамі беларускіх судзьдзяў і пракурораў. Міхаіл Пастухоў, Павал Знавец і Ўладзімер Мацкевіч пра пашырэньне сьпісу неўязных.
Дзьмітрыю Дароніну выставілі стандарнае абвінавачаньне па падзеях 19 сьнежня. Арыштаваны Андрэй Пратасеня не рабіў на Плошчы нічога незаконнага, кажуць праваабаронцы. Насце Палажанцы сьледчы вярнуў мабільны тэлефон.
Як стала вядома карэспандэнту Радыё Свабода ў Брусэлі, да сьпісу неўязных беларускіх афіцыйных асобаў Эўразьвяз дадасьць 19 прозьвішчаў.
Расейскага праваабаронцу Андрэя Юрава беларускія ўлады сёньня абавязалі пакінуць тэрыторыю краіны цягам 24 гадзін. Два наступныя гады ўезд у краіну яму забаронены.
Былы міністар абароны ЗША Доналд Рамсфэлд падзяліўся меркаваньнямі пра некаторыя аспэкты амэрыканскай замежнай палітыкі ў часе, калі ён кіраваў Пэнтагонам.
У Магілёве супрацоўнікі ваеннай контравыведкі скончылі трохдзённы допыт актывістак з грамадзянскай кампаніі "Наш дом" Крысьціны Шацікавай і Марыі Вайновай. Агулам абедзьве яны прабылі ў абласной управе КДБ сямнаццаць гадзінаў.
Сьпіс абвінавачаных і падазраваных па справе аб падзеях на Плошчы незалежнасьці Менска 19 сьнежня мінулага года вырас на два чалавекі – сёньня стала вядома, што ў сьледчых ізалятарах як фігуранты па справе аб масавых беспарадках знаходзяцца Андрэй Пратасеня і Дзьмітрый Даронін.
Беларускія музычныя гурты, унесеныя ў неафіцыйны "чорны сьпіс" дзеячаў культуры, чыя творчасьць у Беларусі падлягае цэнзураваньню, церпяць ад забаронаў і беспрычыннага скасаваньня канцэртаў. Ахвярамі ўжо сталі "Ляпіс Трубяцкой", "Нэйра Дзюбель", "Крамбамбуля".
Пасьля мінулых выбараў і разгону менскай плошчы на хвалі рэпрэсіяў Беларусь пакінулі дзясяткі апазыцыйных актывістаў. Сьледам за імі на гэтым тыдні за мяжу зьехаў экс-кандыдат на пасаду прэзыдэнта Алесь Міхалевіч.
Гэтую інфармацыю "Свабодзе" пацьвердзілі ў дыпляматычных колах Эўразьвязу. На ўмовах ананімнасьці вартая даверу крыніца паведаміла, што цяпер сьпіс з дадатковымі імёнамі ўдакладняецца і неўзабаве яго падпіша кіраўніцтва Зьвязу.
"У час, калі Нямеччына спыняе працу на АЭС, Расея прымяншае небясьпеку" – піша сёньняшняе выданьне International Herald Tribune ў сваім аглядзе эўрапейскіх рэакцый на аварыю Фукусімскай АЭС.
Як паведаміў сайт Беларускай асацыяцыі журналістаў, у хуткім часе будзе абнародаваная выніковая справаздача маніторынгавай групы БАЖ «СМІ ў Беларусі ў 2010 годзе». Цяпер асацыяцыя прапануе ўступную частку справаздачы.
На канфэрэнцыі ў Кіеве, прысьвечанай 25-гадавіне чарнобыльскай катастрофы, Беларусь будзе прадстаўленая прэм'ер-міністрам. Беларускі бок "зусім не цікавяць умовы", на якіх згодны ўзяць удзел у канфэрэнцыі кіраўнік Эўракамісіі Ж.М.Барозу.
У Ерэване на мітынг апазыцыі – Армянскага Нацыянальнага Кангрэсу – сабралася некалькі тысячаў чалавек. Прыхільнікі апазыцыі патрабуюць датэрміновых выбараў.
У Маскве абураныя затрыманьнем і выдварэньнем з тэрыторыі Беларусі кіраўніка Міжнароднай назіральнай місіі Камітэту міжнароднага кантролю за сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі, вядомага праваабаронцы Андрэя Юрава.
На хатні адрас экс-кандыдата ў прэзыдэнты Алеся Міхалевіча прыйшоў ліст з Генэральнай пракуратуры. Яго выклікаюць у 10 гадзін 18 сакавіка для дачы тлумачэньняў да сьледчага Пусташылы.
Кітайскі ўрад пасьля свайго пасяджэньня 16 сакавіка вырашыў адкласьці зацьверджаньне пабудовы заплянаваных раней 28 АЭС у краіне. Урадоўцы заявілі, што ўзроўні радыяцыі ў Кітаі застаюцца нармальнымі.
“Сьвет пераглядае стаўленьне да атамнай энэргіі, а Расея інвэстуе 9 млрд. даляраў у АЭС у Беларусі” – піша The Christian Science Monitor.
Аглядальнік Дэніэл Генінгер у сёньняшнім нумары Wall Street Journal рэзка крытыкуе адміністрацыю Барака Абамы за яе палітыку ў Лібіі. На думку аўтара, гэта вынік памылковай зьнешнепалітычнай стратэгіі адміністрацыі.
МЗС Беларусі пасьля затрыманьня расейскага грамадзяніна Андрэя Юрава своечасова ўведаміў пра гэта амбасаду Расеі.
Прэзыдэнт Эўрапейскай камісіі Жозэ Мануэль Барозу згодны ўзяць удзел у міжнароднай канфэрэнцыі ў Кіеве, але вылучыў умову – адсутнасьць Лукашэнкі.
Загрузіць яшчэ