Беларусь запрашае назіральнікаў АБСЭ на працэсы ў справе 19 сьнежня. Пра значэньне гэтага рашэньня гутарка з палітолягам Андрэем Фёдаравым.
«Што тычыцца інфармацыі наконт таго, што Сярэдзіч адкрыта казаў, што, маўляў, давайце грошы за станоўчую публікацыю, я і зараз магу пацьвердзіць і запэўніць, што гэта інфармацыя праўдзівая».
Частка інтэрвію Лукашэнкі газэце Washington Post у варыянце БТ, дзе адсутнічаюць некаторыя істотныя моманты, адзначаныя ў амэрыканскай газэце.
Галоўны рэдактар «Народнай Волі» Іосіф Сярэдзіч адказаў на заяву былога кандыдата ў прэзыдэнты Рыгора Кастусёва пра тое, што быццам Сярэдзіч вымагаў за публікацыю грошы.
Дачка і ўнучка Уладзімера Някляева не змаглі зь ім сустрэцца. Ала Саньнікава адправіла сыну ў турму віншавальную тэлеграму з днём нараджэньня. Міколу Статкевічу адмовілі ў спатканьні з жонкай.
Палітыкі, акторы і сваякі беларускіх палітвязьняў будуць дамагацца ацэнкі дзеяньняў беларускай улады міжнароднымі інстанцыямі, такімі як ААН і міжнародныя суды.
8 сакавіка дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан уручыць 10 прэмій за мужнасьць жанчынам розных нацыянальнасьцяў і ўзростаў. Сярод тых, каму прысуджаная прэмія - намесьніца старшыні "Маладога Фронту" Наста Палажанка.
Мастак-карыкатурыст Андрэй Більжо зрабіў некалькі паштовак у падтрымку палітвязьняў. "Мне хацелася б адрадзіць ролю карыкатуры як зброі, баявога лістка," - кажа Андрэй Більжо.
Беларусь запрасіла назіральнікаў АБСЭ для ўдзелу ў судовых разглядах па справе непарадкаў 19 сьнежня. Раней беларускія ўлады вырашылі не працягваць мандат менскага офісу арганізацыі.
У Парыжы пачынаецца разгляд справы аб карупцыі, у якой фігуруе былы прэзыдэнт краіны Жак Шырак. Яго абвінавачваюць у фінансавых махінацыях.
Радыёстанцыя “Нямецкая хваля” наладзіла дыскусію паміж рэдактарам часопісу “Беларуская думка” Вадзімам Гігіным і былым кандыдатам у прэзыдэнты Віталём Рымашэўскім.
На зьезьдзе абласной арганізацыі Партыі БНФ у Гомелі былы кандыдат у прэзыдэнты Рыгор Кастусёў зрабіў шэраг нечаканых заяваў, а прысутныя на сходзе журналісты іх апублікавалі.
ЗША замарозілі фінансавыя актывы рэжыму Муамара Кадафі, якія знаходзяцца ў амэрыканскіх банках. Амэрыканскія фінансавыя інспэктары ўстанавілі, што пад гэтыя санкцыі падпадае значна большая сума, чым яны спачатку меркавалі.
Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Вугоршчыны ў Беларусі Фэрэнц Контра распавёў пра цяперашнюю палітыку Эўразьвязу ў дачыненьні да ўладаў РБ у сувязі з апошнімі падзеямі ў Беларусі ды ў сьвеце.
Маці палітвязьня распавяла, што раман называецца “Сэрца сьвятла”, і што з турмы КДБ Павал Севярынец перадаў ёй 84 старонкі накідаў.
Беларускія ўлады павінны "неадкладна вызваліць усіх палітычных зьняволеных і скасаваць абвінавачаньні супраць іх. Гэта стала б крокам у накірунку да аднаўленьня дыялёгу зь міжнароднай супольнасьцю".
Бабруйская актывістка стваранай партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя Таісія Кабанчук патрабуе прыцягнуць да дысцыплінарнай адказнасьці опэрупаўнаважанага КДБ Мікіту Бялянчанку.
5 сакавіка дэлегаты канфэрэнцыі дэмакратычных сіл Магілёўшчыны прынялі рашэньне байкатаваць выбары ў Палату прадстаўнікоў, якія маюць адбыцца у 2012 годзе. За гэтую пастанову прагаласавалі ўсе 40 дэлегатаў канфэрэнцыі з дванаццаці раёнаў вобласьці.
Праваабаронца Алег Воўчак атрымаў ліст ад свайго сябра, вязьня івацэвіцкай калёніі Мікалая Аўтуховіча, які адбывае пяцігадовы тэрмін зьняволеньня за захоўваньне ў хаце некалькіх патронаў.
Тацяна Севярынец: «Я пачытала і бачу, што гэта будзе сьветлы раман. Адлюстраваньне Паўла, а Павал сам сьветлы чалавек».
Людміла і Вольга Класкоўскія, маці і сястра Аляксандра Класкоўскага, якога трымаюць у СІЗА КДБ паводле абвінавачаньня ва ўдзеле у масавых непарадках 19 сьнежня, накіравалі заяву ў пракуратуру Беларусі на імя генэральнага пракурора Рыгора Васілевіча.
Кастуся Шыталя вінавацяць у парушэньні выбарчага заканадаўства. Адміністрацыйны пратакол на актывіста склалі ў Глыбоцкім райвыканкаме. Раённы суд прызначыў разьбіральніцтва на 9 раніцы 10 сакавіка.
Дзяржаўнае агенцтва БелТА надрукавала вытрымкі з інтэрвію Аляксандра Лукашэнкі амэрыканскай газэце «Вашынгтон пост». Аналіз двух гэтых тэкстаў дазваляе адзначыць, што дзяржаўнае агенцтва перадрукавала далёка ня ўсе выказваньні кіраўніка дзяржавы.
Былы кандыдат у прэзыдэнты Алесь Міхалевіч 5 сакавіка разам з сваім адвакатам зьявіўся на допыт у КДБ. Допыт доўжыўся каля гадзіны, пасьля яго палітык вярнуўся дадому.
Для правядзеньня масавых акцый гарвыканкамам вызначана па адным месцы ў кожным з трох раёнаў абласнога цэнтру.
Госьць "Начной Свабоды" – Павал Сапелка, што быў адвакатам Саньнікава, Севярынца, Дашкевіча, і якога цяпер пазбавілі права займацца адвакацкай дзейнасьцю.
Прэсавы прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Філіп Кроўлі ў часе брыфінгу ў Вашынгтоне сказаў сёньня журналістам, што "ЗША па-ранейшаму сур’ёзна заклапочаныя тым, што ў Беларусі працягваюцца рэпрэсіі ўраду Беларусі супраць грамадзянскай супольнасьці, незалежных СМІ і палітычнай апазыцыі".
У Жэнэве абмеркавалі праект адмысловай рэзалюцыі па Беларусі, якая будзе прапанавана на разгляд Рады па правах чалавека ААН. Яе асноўнае патрабаваньне — вызваліць палітвязьняў.
Абвінавачаны ў справе 19 сьнежня Мікіта Ліхавід атрымаў спатканьне з маці. Дар’я Корсак паскардзілася ў пракуратуру на катаваньні яе мужа Алеся Атрошчанкава ў КДБ. Аляксандра Фядуту зноў дапыталі.
Старшы сьледчы па асабліва важных справах Генэральнай пракуратуры Беларусі Сьвятлана Байкова абвінавачваецца па пяці артыкулах Крымінальнага кодэксу.
Прадукцыя кампаніі Samsung перастала паступаць на беларускі рынак з-за пастановы ўладаў Беларусі, якая абмяжоўвае куплю замежнай валюты імпартэрамі шэрагу тавараў.
Алесь Міхалевіч заявіў, што ліст да кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі, вытрымкі зь якога апублікаваныя на сайце КДБ, быў напісаны пасьля катаваньняў і зьдзекаў у СІЗА КДБ.
4 сакавіка менчуку Сяргею Хіневічу прапанавалі звольніцца на ўласнае жаданьне.
5 сакавіка ў Менск прыяжджае старэйшая дачка Ўладзімера Някляева Ілона з дачкой і ўнучкай. Яна жыве ў Маскве.
Рашэньнем прэзыдыюму Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў Павал Сапелка выключаны з арганізацыі і праз гэта пазбаўлены права займацца адвакацкай дзейнасьцю. Такое рашэньне прынятае на прапанову Міністэрства юстыцыі.
На непаўналетнюю ўдзельніцу магілёўскай акцыі салідарнасьці Ганну Шкадун складзены пратакол адміністрацыйнага правапарушэньня.
Яшчэ дзевяць эўрапейскіх краінаў закрылі свае межы для групы службовых асобаў Беларусі, адказных за парушэньне дэмакратычных стандартаў на прэзыдэнцкіх выбарах 19 сьнежня 2010 году ды за перасьлед апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці.
У маці Андрэя Саньнікава не прынялі для яго звычайную харчовую перадачу. Маці Паўла Севярынца адмовілі ў спатканьні з сынам. Аляксандар Фядута ўяўляе, які будзе прысуд па ягонай справе.
Маскоўскі карэспандэнт часопісу TIME Сайман Шустэр, спасылаючыся на швэдзкага экспэрта, піша пра самалёты, золата, наёмнікаў і магчымасьць таго, што Менску зьявіцца бэдуінскі шацёр.
Цэнтар інфармацыі і грамадзкіх сувязяў КДБ назваў паклёпніцкай заяву Алеся Міхалевіча адносна катаваньняў у СІЗА. Тым часам жонка зьняволенага Аляксандра Атрошчанкава паведамляе пра падобныя ж катаваньні мужа.
4 сакавіка ў Беларусі адзначаецца Дзень міліцыі. У Беларусі міліцыя займаецца ня толькі пошукам злачынцаў, але і перасьледам палітычных апанэнтаў улады. Падзеі апошніх некалькіх месяцаў далі шмат прыкладаў гэтага.
На менскім форуме "Атамэкспа-2011" агучана, што пагадненьне з Расеяй пра крэдыт на будаўніцтва АЭС можа быць падпісанае 15 сакавіка на паседжаньні так званага саюзнага Саўміну.
Кантакты з рэжымам Муамара Кадафі давялі да адстаўкі дырэктара элітнай і рэспэктабэльнай Лёнданскай школы эканомікі (ЛШЭ).
Сёньня ў 14 гадзінаў у Палацы Нацыяў ААН у Жэнэве распачалася канфэрэнцыя “Сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі”, на якой выступіць беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі, а таксама будзе прадстаўлены даклад “Пасьлявыбарчы ціск у Беларусі”, падрыхтаваны экспэртамі Human rights Watch.
Павел Сапелка выключаны зь Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў (МГКА) за парушэньне патрабаваньняў Крымінальна-працэсуальнага кодэксу і правілаў прафэсійнай этыкі адваката. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні, разьмешчаным на сайце Міністэрства юстыцыі.
Сёньня раніцай у маці арыштаванага кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі не ўзялі прадуктовую перадачу.
Злучаныя Штаты Амэрыкі зноў заклікаюць Беларусь да неадкладнага і безумоўнага вызваленьня ўсіх асоб, затрыманых з палітычных матываў.
Упершыню за два месяцы з Дзьмітрыем Бандарэнкам, даверанай асобай кандыдата ў прэзыдэнты на выбарах 2010 Андрэя Саньнікава, сустрэлася ягоны адвакат Мар'яна Сямешка.
Сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалай Лазавік цяпер ня зможа ўехаць яшчэ ў дзевяць эўрапейскіх краінаў, якія далучыліся да санкцыяў Эўразьвязу.
Старшыня аргкамітэту па стварэньні Партыі свабоды і прагрэсу Ўладзімер Навасяд выступіў у швэдзкім парлямэнце з дакладам пра сытуацыю ў Беларусі.
Загрузіць яшчэ