Генэральны дырэктар «Аўтарадыё» Юры Базан спадзяецца, што пры ўдалым зьбегу абставінаў радыё можа аднавіць эфірнае вяшчаньне ўжо на наступным тыдні.
У Вярхоўным судзе Беларусі пачаўся разгляд скаргі Беларускага Хэльсынскага камітэту да Міністэрства юстыцыі.
Часовы павераны ў справах Эўразьвязу ў Беларусі Жан-Эрык Хольцапфэль сустрэўся з абвінавачваемай па справе масавых беспарадкаў 19 сьнежня 2010 году.
І без таго складанае становішча незалежных рэгіянальных газэт яшчэ больш пагоршылася пасьля хвалі рэпрэсій па выніках прэзыдэнцкіх выбараў.
Вышэйшы гаспадарчы суд Беларусі прызнаў папярэджаньне Мінінфармацыі, вынесенае на адрас «Аўтарадыё», несапраўдным.
Бацька актывіста штабу Някляева Паўла Вінаградава атрымаў ліст ад былога прэм’ера Бэльгіі са словамі падтрымкі і салідарнасьці.
Брытанскія юрысты спрабуюць зьвярнуць на сябе ўвагу, карыстаючыся вядомасьцю беларускага лідэра і палітычнай вастрынёй сытуацыі, заявіў кіраўнік прэсавай службы прэзыдэнта Беларусі Павал Лёгкі.
У польскія СМІ патрапілі дакумэнты, якія выдаюцца за перапіску міністра замежных справаў Польшчы Радаслава Сікорскага з прадстаўнікамі польскай амбасады ў Беларусі.
Прэзыдэнт Кіргізстану Роза Атунбаева ў інтэрвію тэлеканалу "Эўраньюс" заявіла: паводле яе зьвестак, зрынуты экс-кіраўнік краіны Курманбек Бакіеў па-ранейшаму хаваецца ў Беларусі.
Праваабаронцы патрабуюць неадкладна і безь якіх-колечы ўмоў вызваліць асуджанага Аляксандра Атрошчанкава і іншых беларускіх вязьняў сумленьня.
Сьледзтва завяршыла расьсьледаваньне крымінальнай справы яшчэ аднаго ўдзельніка акцыі пратэсту 19 сьнежня ў Менску Мікіты Ліхавіда. Пракуратура мае разгледзець матэрыялы і прыняць рашэньне аб накіраваньні справы ў суд.
Брытанская юрыдычная фірма абвясьціла, што рыхтуецца ініцыяваць прыватнае судовае расьследаваньне адносна Аляксандра Лукашэнкі, піша сёньняшняя "The Independent". Сьледчыя правялі інтэрвію з сотнямі актывістаў, арыштаваных пасьля выбараў у Беларусі.
Позвы, каб зьявіцца ў Менск у КДБ Беларусі, сёньня атрымалі сябры БХД Уладзімер Качагур і Юры Казак.
Экс-прэзыдэнт Курманбек Бакіеў да гэтага часу знаходзіцца ў Беларусі, паведаміла прэзыдэнт Кыргызстана Роза Атунбаева ў інтэрвію тэлеканалу Еuronews.
Вайсковыя сілы Муамара Кадафі задзейнічалі танкі, авіяцыю і ракеты для нападаў на гарады, якія кантралююць паўстанцы. Апазыцыя патрабуе адстаўкі лібійскага лідэра, які кіруе краінай 41 год.
У Вярхоўным судзе Беларусі пачаўся працэс паводле пазову Беларускага хэльсінскага камітэту супраць Міністэрства юстыцыі.
Першыя чатыры назіральніка Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЭ маюць прыбыць у Беларусь 9 сакавіка, каб назіраць за ходам судовых пасяджэньняў па справе аб падзеях 19 сьнежня мінулага году.
9 сакавіка Вярхоўны суд пачне разгляд скаргі Беларускага хэльсінскага камітэту да Міністэрства юстыцыі.
Рэдакцыя «Нашай нівы» атрымала з Упраўленьня КДБ па Менску і Менскай вобласці адказ на хадайніцтва вярнуць выданьню кампутарную тэхніку, канфіскаваную падчас ператрусаў у сьнежні.
Сэрбія падтрымлівае рэзалюцыю Эўразьвязу пра ўвядзеньне санкцыяў у дачыненьні беларускіх службовых асобаў, аднак гэта не азначае спыненьня двухбаковых адносінаў, заявіла Міністэрства замежных спраў Сэрбіі.
Такое пытаньне ставіць у Wall Street Journal журналіст Брэт Стывэнс. Ён выступае за тое, каб ЗША ўсталявалі над Лібіяй зону, забароненую для палётаў, пакуль ня позна.
На вашыя пытаньні ў часе онлайн-канфэрэнцыі адказаў былы кандыдат у прэзыдэнты, намесьнік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.
Бюро па дэмакратычных інстытутах і правох чалавека (БДІПЧ) Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе (АБСЭ) накіруе ў Беларусь назіральнікаў на судовыя працэсы ў сувязі з падзеямі 19 сьнежня. Пра тое, як будуць працаваць назіральнікі, расказвае прэсавы сакратар БДІПЧ Енс-Хаген Эшэнбэхер.
Наста Палажанка адзначыла асаблівую ролю жанчын у дэмакратычным руху Беларусі. Сярод тых, хто перадаў кветкі Ірыне Халіп — экс-сьпікер Вярхоўнага Савету Станіслаў Шушкевіч. Марына Фядута разам з Аляксандрам Фядутам чытаюць вершы Мандэльштама. Анатоль Лябедзькі павіншаваў жонку з 8 сакавіка вершам.
Сэрбія забароніць уезд на сваю тэрыторыю Аляксандру Лукашэнку. Так прэзыдэнт Беларусі, які яшчэ ня так даўно быў у Сэрбіі дарагім госьцем, у будучыні стане непажаданым на падставе рашэньня, якое Эўрапейскі Зьвяз прыняў 31 студзеня.
Увечары 7 сакавіка амбасадар Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас сустрэўся з маці палітвязьняў.
“Ці зьбіраемся мы дазволіць вясковаму тырану перавесьці дух пры адсутнасьці кантролю і адказнасьці?” – ставіць пытаньне брытанскі драматург Том Стопард у прысьвечаным сытуацыі ў Беларусі артыкуле, што друкуе сёньня брытанская газэта “The Independent”.
Экс-кандыдат у прэзыдэнты Ўладзімер Някляеў пад хатнім арыштам. Відэа прыслаў у рэдакцыю невядомы.
Беларускія жанчыны з усіх рэгіёнаў Беларусі бралі актыўны ўдзел у мінулай прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі: яны зьбіралі подпісы, праводзілі агітацыю за дэмакратычных кандыдатаў на прэзыдэнта. Як далей склаўся лёс гэтых жанчын.
"БДІПЧ АБСЭ накіруе назіральнікаў у Беларусь – сачыць за судовымі працэсамі ў сувязі з падзеямі, што адбыліся пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі 19 сьнежня".
Беларусь запрашае назіральнікаў АБСЭ на працэсы ў справе 19 сьнежня. Пра значэньне гэтага рашэньня гутарка з палітолягам Андрэем Фёдаравым.
«Што тычыцца інфармацыі наконт таго, што Сярэдзіч адкрыта казаў, што, маўляў, давайце грошы за станоўчую публікацыю, я і зараз магу пацьвердзіць і запэўніць, што гэта інфармацыя праўдзівая».
Частка інтэрвію Лукашэнкі газэце Washington Post у варыянце БТ, дзе адсутнічаюць некаторыя істотныя моманты, адзначаныя ў амэрыканскай газэце.
Галоўны рэдактар «Народнай Волі» Іосіф Сярэдзіч адказаў на заяву былога кандыдата ў прэзыдэнты Рыгора Кастусёва пра тое, што быццам Сярэдзіч вымагаў за публікацыю грошы.
Дачка і ўнучка Уладзімера Някляева не змаглі зь ім сустрэцца. Ала Саньнікава адправіла сыну ў турму віншавальную тэлеграму з днём нараджэньня. Міколу Статкевічу адмовілі ў спатканьні з жонкай.
Палітыкі, акторы і сваякі беларускіх палітвязьняў будуць дамагацца ацэнкі дзеяньняў беларускай улады міжнароднымі інстанцыямі, такімі як ААН і міжнародныя суды.
8 сакавіка дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан уручыць 10 прэмій за мужнасьць жанчынам розных нацыянальнасьцяў і ўзростаў. Сярод тых, каму прысуджаная прэмія - намесьніца старшыні "Маладога Фронту" Наста Палажанка.
Мастак-карыкатурыст Андрэй Більжо зрабіў некалькі паштовак у падтрымку палітвязьняў. "Мне хацелася б адрадзіць ролю карыкатуры як зброі, баявога лістка," - кажа Андрэй Більжо.
Беларусь запрасіла назіральнікаў АБСЭ для ўдзелу ў судовых разглядах па справе непарадкаў 19 сьнежня. Раней беларускія ўлады вырашылі не працягваць мандат менскага офісу арганізацыі.
У Парыжы пачынаецца разгляд справы аб карупцыі, у якой фігуруе былы прэзыдэнт краіны Жак Шырак. Яго абвінавачваюць у фінансавых махінацыях.
Радыёстанцыя “Нямецкая хваля” наладзіла дыскусію паміж рэдактарам часопісу “Беларуская думка” Вадзімам Гігіным і былым кандыдатам у прэзыдэнты Віталём Рымашэўскім.
На зьезьдзе абласной арганізацыі Партыі БНФ у Гомелі былы кандыдат у прэзыдэнты Рыгор Кастусёў зрабіў шэраг нечаканых заяваў, а прысутныя на сходзе журналісты іх апублікавалі.
ЗША замарозілі фінансавыя актывы рэжыму Муамара Кадафі, якія знаходзяцца ў амэрыканскіх банках. Амэрыканскія фінансавыя інспэктары ўстанавілі, што пад гэтыя санкцыі падпадае значна большая сума, чым яны спачатку меркавалі.
Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Вугоршчыны ў Беларусі Фэрэнц Контра распавёў пра цяперашнюю палітыку Эўразьвязу ў дачыненьні да ўладаў РБ у сувязі з апошнімі падзеямі ў Беларусі ды ў сьвеце.
Маці палітвязьня распавяла, што раман называецца “Сэрца сьвятла”, і што з турмы КДБ Павал Севярынец перадаў ёй 84 старонкі накідаў.
Беларускія ўлады павінны "неадкладна вызваліць усіх палітычных зьняволеных і скасаваць абвінавачаньні супраць іх. Гэта стала б крокам у накірунку да аднаўленьня дыялёгу зь міжнароднай супольнасьцю".
Бабруйская актывістка стваранай партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя Таісія Кабанчук патрабуе прыцягнуць да дысцыплінарнай адказнасьці опэрупаўнаважанага КДБ Мікіту Бялянчанку.
5 сакавіка дэлегаты канфэрэнцыі дэмакратычных сіл Магілёўшчыны прынялі рашэньне байкатаваць выбары ў Палату прадстаўнікоў, якія маюць адбыцца у 2012 годзе. За гэтую пастанову прагаласавалі ўсе 40 дэлегатаў канфэрэнцыі з дванаццаці раёнаў вобласьці.
Праваабаронца Алег Воўчак атрымаў ліст ад свайго сябра, вязьня івацэвіцкай калёніі Мікалая Аўтуховіча, які адбывае пяцігадовы тэрмін зьняволеньня за захоўваньне ў хаце некалькіх патронаў.
Тацяна Севярынец: «Я пачытала і бачу, што гэта будзе сьветлы раман. Адлюстраваньне Паўла, а Павал сам сьветлы чалавек».
Загрузіць яшчэ