Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БХК абскардзіць папярэджаньне Мінюсту


9 сакавіка Вярхоўны суд пачне разгляд скаргі Беларускага хэльсінскага камітэту да Міністэрства юстыцыі.

Праваабаронцы маюць намер абскардзіць пісьмовае папярэджаньне Мінюста, вынесенае на адрас БХК 12 студзеня 2011 году. Гэтае папярэджаньне зьявілася пасьля таго, як праваабаронцы накіравалі спэцыяльнаму дакладчыку ААН па пытаньнях незалежнасьці судзьдзяў і адвакатаў Габрыэле Кнаўль інфармацыю пра ціск уладаў на адвакатаў, што абараняюць абвінавачаных і падазраваных у арганізацыі масавых беспарадкаў 19 сьнежня.

Міністэрства юстыцыі палічыла, што ў гэтм паведамленьні «меў месца распаўсюд непраўдзівай інфармацыі, што дыскрэдытуе праваабарончыя органы і органы юстыцыі Рэспублікі Беларусь».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG