"Зьміцер, хутчэй вяртайся да нас! Мы ўсе вельмі-вельмі чакаем цябе на свабодзе: з насычанаю чорнаю гарбатаю бяз цукру і гарою шакаляду, як ты любіш", зьвяртаецца да палітвязьня Зьмітра Дашкевіча Наста Палажанка.
21 сакавіка суд Ленінскага раёну Магілёва не задаволіў скаргу кіраўніка абласной арганізацыі Партыі БНФ Зьмітра Салаўёва на дзеяньні кіраўніка ўправы КДБ па Магілёўскай вобласьці Ігара Сергяенкі.
Кіраўнік расейскага ўраду Ўладзімер Пуцін, выступаючы на Воткінскім заводзе, асудзіў рэзалюцыю Рады бясьпекі ААН па Лібіі”. Яму запярэчыў прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў.
"З намі Бог!" — падпісвае напрыканцы ліста з турмы Эдуард Лобаў. Верым, што на судовым працэсе 21 сакавіка Божая любоў і ласка будзе апірышчам і дапамогаю для палітвязьняў", - лічыць паплечнік палітвязьня Юльян Місюкевіч.
Аргкамітэт сьвяткаваньня Дня Волі ў Менску вырашыў не праводзіць шэсьця і мітынгу. Пра гэта радыё «Свабода» паведаміў лідэр Партыі БНФ Аляксей Янукевіч пасьля сёньняшняга пасяджэньня аргкамітэту.
Каго судзяць за Плошчу: абвінавачаныя у крымінальнай справе аб масавых беспарадках 19.12.10 вачыма сяброў, калегаў, сваякоў. "З Мікітам пазнаёміліся, калі ён пасьля мінулых прэзыдэнцкіх выбараў зьявіўся ў Руху “За свабоду”. Быў яшчэ непаўнагадовым", згадвае актывістка руху Ірына Бохан.
21 сакавіка беларуская дэлегацыя накіроўваецца ў Маскву, каб пачаць перамовы зь віцэ-прэм’ерам, міністрам фінансаў Расеі Аляксеем Кудрыным пра расейскі дзяржкрэдыт на 1 мільярд даляраў і крэдыт антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС на 2 мільярды даляраў.
Каго асудзілі за Плошчу: абвінавачаныя у крымінальнай справе аб масавых беспарадках 19.12.10 вачыма сяброў, калегаў, сваякоў. 22 сакевіка 30 гадоў спаўняецца Алесю Атрошчанкаву, якога асудзілі за Плошчу на 4 гады турмы.
Літва будзе змагацца праз Эўрапейскі Зьвяз і АБСЭ супраць атамных электрастанцый, якія плянуюць пабудаваць побач зь яе мяжой.
Адмовы на правядзеньне акцый да Дня волі атрымалі актывісты з Полацку, Наваполацку і Мёраў. Віцебскі сябар АГП Сяргей Салодкін, які падаваў заяўку на пікет ад сябе асабіста, таксама не атрымаў дазволу.
Навіны палітвязьняў. Насту Палажанку папярэдзілі пра яшчэ адзін допыт. Мікалай Статкевіч з адвакатам пачалі знаёміцца з матэрыяламі справы. У "Макдональдсе" не пацьвердзілі матэрыяльныя прэтэнзіі да Дзьмітрыя Вуса.
У Гаазе каля будынку Міжнароднага суда прайшла акцыя салідарнасьці з палітычнымі зьняволенымі і ахвярамі рэпрэсій у Беларусі.
Беларускае МЗС заклікала ўдзельнікаў міжнароднай апэрацыі ў Лібіі неадкладна спыніць баявыя дзеяньні, бо яны "выходзяць за рамкі рэзалюцыі Рады бясьпекі ААН". Як у Беларусі рэагуюць на пачатак міжнароднай апэрацыі ў Лібіі?
Група апазыцыйных палітыкаў апублікавала маніфэст аб негвалтоўным супраціве уладзе і актыўным грамадзянскім супрацьстаяньні ўсім дзяржаўным інстытутам. Ці стане гэты дакумэнт чыньнікам, які аб'яднае або, наадварот, падзеліць апазыцыю?
Рада Эўразьвязу сёньня пашырыла сьпіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на сваю тэрыторыю, да 177. Тым часам у беларускім урадзе заявілі пра свае візавыя санкцыі ў адказ — супраць прадстаўнікоў Эўразьвязу і ЗША.
Найважнейшыя ангельскамоўныя газэты адзначаюць хуткія і рашучыя паветраныя ўдары міжнароднай кааліцыі па сілах Муамара Кадафі ў Лібіі 19 і 20 сакавіка, але адначасова ставяць пытаньне пра палітычную мэту гэтага ўмяшаньня, якая пакуль застаецца няяснай.
Рада Эўрапейскага зьвязу сёньня ўхваліла рашэньне аб пашырэньні абмежавальных захадаў супраць беларускіх чыноўнікаў, адказных за фальшаваньне выбараў і рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасьці.
Cтудэнты і звольненыя выкладчыкі падрыхтавалі зварот да міністра замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага і старшыні Эўрапарлямэнту Ежы Бузэка з прапановай уключыць у сьпіс неўязных у краіны Эўразьвязу рэктара БрДУ Мечыслава Часноўскага і дэкана факультэту замежных моваў Сяргея Севярына.
Беларусі падрыхтавала і ўжо рэалізуе захады ў адказ на рашэньне Эўразьвязу пра санкцыі ў дачыненьні да беларускіх чыноўнікаў.
Кіраўнік бабруйскай гарадзкой арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Віктар Бузінаеў адмовіўся адказваць на пытаньні сьледчага мясцовага ўпраўленьня ўнутраных спраў Сяргея Ўласава.
Апублікаваны Маніфэст групы палітыкаў аб негвалтоўным супраціве нелегітымнай уладзе і актыўным грамадзянскім супрацьстаяньні ўсім дзяржаўным інстытутам камэнтуе адзін зь ягоных аўтараў – палітык Віктар Івашкевіч.
Улёткі з заклікам адзначыць Дзень Волі на плошчы Якуба Коласа былі распаўсюджаныя актывістамі «Эўрапейскай Беларусі».
Інтэрвію Аляксандра Лукашэнкі расейскім выданьням і Маніфэст пра грамадзянскае непадпарадкаваньне некаторых лідэраў апазыцыі камэнтуе наш аглядальнік Віталь Цыганкоў.
Група беларускіх палітыкаў і грамадзкіх дзеячаў выступіла з маніфэстам. Галоўны тэзіс - негвалтоўны супраціў нелегітымнай уладзе і актыўны грамадзянскае супрацьстаяньне ўсім дзяржаўным інстытутам.
21 сакавіка былы кандыдат на прэзыдэнта Дзьмітры Вус пачне знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы, у якой ён абвінавачваецца ў арганізацыі масавых непарадкаў 19 сьнежня 2010 году.
21 сакавіка адбудзецца ўрачыстае адкрыцьцё паза чарговай адукацыйнай праграмы імя Кастуся Каліноўскага. Такая неабходнасьць зьявілася ў сувязі са шматлікімі фактамі адлічэньняў студэнтаў зь беларускіх ВНУ пасьля падзеяў 19 сьнежня.
Сёньня ў Брусэлі на сустрэчы міністраў замежных справаў Эўрапейскага Зьвязу мае быць прынятае рашэньне аб пашырэньні сьпісу беларускіх чыноўнікаў, якім забараняецца ўезд на тэрыторыю Эўразьвязу.
20 сакавіка МЗС Беларусі выступіў з заявай у сувязі з ракетна-бомбавымі ўдарамі па войсках Кадафі.
У Полацку і Наваполацку зноў зьявіліся ўлёткі з падтрымку зьняволеных пасьля менскіх падзеяў 19 сьнежня. Таксама ў Наваполацку быў вывешаны транспарант з патрабаваньнем “Свабоду Саньнікаву!”
19 сакавіка ў цэнтры Менску адбылася акцыя салідарнасьці з палітзьняволенымі. У ёй ўдзельнічала 25 чалавек, у тым ліку маці Мікіты Ліхавіда, Эдуарда Лобава і Паўла Севярынца.
Увечары 19 сакавіка аршанскія актывісты распаўсюдзілі па горадзе некалькі дзесяткаў улётак “Свабоду Паўлу Севярынцу!” і ўлёткі з партрэтам Зьмітра Дашкевіча.
22 сакавіка 1864 году ў Вільні загінуў нацыянальны герой Беларусі Кастусь Каліноўскі. Сёньня ў Вільні памяць змагара ўшанавалі шэсьцем.
19 сакавіка на другую палову дня ў Гомелі была заплянаваная сустрэча экс-кандыдата ў прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага з мясцовымі прыхільнікамі стваранай партыі БХД.
Аляксандар Лукашэнка возьме ўдзел у мерапрыемствах да 25-годзьдзя аварыі на ЧАЭС, якія пройдуць у красавіку ў Кіеве.
Партыя БНФ мае намер у судзе абскардзіць адмову падоўжыць арэнду офісу ў Менску.
Заяўнікі пікету ў падтрымку палітычных вязьняў рыхтуюць скаргу ў пракуратуру на адмову чыноўнікаў Берасьцейскага гарвыканкаму правесьці мерапрыемства 19 сакавіка на стадыёне "Лякаматыў" у Берасьці.
Госьць "Начной Свабоды" – член аргкамітэту па сьвяткаваньні Дня Волі, намесьнік старшыні АГП Леў Марголін.
У Гаазе ў суботу 19 сакавіка адбудзецца акцыя салідарнасьці з палітычнымі зьняволенымі ў Беларусі.
Так супала, што 19 сакавіка спаўняецца 5 гадоў прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году і тры месяцы пасьля апошніх выбараў 2010 году. Ці зьмянілася краіна за апошнія пяць гадоў, ці ёсьць зьмены пасьля 19 сьнежня?
Адзін з амаль 40 абвінавачаных па справе аб так званых масавых беспарадках нарадзіўся там, дзе зараз месьціцца рэзыдэнцыя прэзыдэнта — у вёсцы Дразды. Цяпер Дзьмітрый Дрозд сядзіць у камэры на «Валадарцы», нядаўна тэрмін утрыманьня пад вартай яму падоўжылі да 1 ліпеня.
Аўтамабіль старшыні АГП Анатоля Лябедзькі арыштаваны за няплату штрафаў. Навошта вязень «амэрыканкі» Андрэй Пратасеня просіць даведку пра тое, што займаўся дабрачыннасьцю? Сваякі Алеся Атрошчанкава мяркуюць, што ён напісаў заяву аб пераводзе ў калёнію зь СІЗА КДБ, не чакаючы разгляду касацыйнай скаргі.
Паводле разьлікаў Аляксандра Лукашэнкі, Беларусь субсыдуе кожнага грамадзяніна Расеі, прадаючы ім прадукцыі па заніжаных цэнах.
Наваполацкага актывіста, аднаго з ініцыятараў стварэньня грамадзкага аб’яднаньня «Свабодны рэгіён» Яўгена Парчынскага выклікалі ў КДБ.
Аляксандар Лукашэнка прызнаўся, што Беларусь доўга выбірала паміж варыянтамі будаўніцтва АЭС, дасланымі рознымі краінамі. Ён заявіў, што свае прапановы, апроч расейцаў, падалі японцы, карэйцы, кітайцы.
Як стала вядома Радыё Свабода з пэўных крыніцаў, Алесь Міхалевіч прыбыў у Чэхію авіярэйсам. Яго сустрэлі прадстаўнікі чэскіх уладаў, якія займаюцца пытаньнямі палітычных уцекачоў.
«Нібыта адзін з экс-кандыдатаў, які знаходзіўся пад сьледзтвам, некуды зьбег… Няхай бягуць усе. Але яны там не патрэбныя нікому, яны тут патрэбныя».
Аляксандар Лукашэнка ня мае намеру весьці дыялёг з Захадам і папракае заходніх палітыкаў у непрыстойнасьці. Ён заявіў, што эўрапейскія і амэрыканскія палітыкі — «непарадачныя людзі»: гавораць адно, а думаюць іншае».
Падчас сустрэчы з рэдактарамі расейскіх СМІ Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ў Менск дзеля ўдзелу ў акцыі апазыцыі 19 сьнежня прыбылі дзьве групы расейцаў. Абедзьве паслаў, як сьцьвярджае Лукашэнка, Барыс Нямцоў
19–20 сакавіка ў Менску мелася адбыцца канфэрэнцыя «Роля і месца грамадзянскай супольнасьці ў стратэгіі будучыні». Але адміністрацыя Менскага міжнароднага адукацыйнага цэнтру, дзе меркавалася правесьці канфэрэнцыю, у апошні момант адмовіла ў памяшканьні.
Загрузіць яшчэ