Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алесь Атрошчанкаў. Партрэт на фоне кратаў


Каго судяць за Плошчу: абвінавачаныя і асуджаныя ў крымінальнай справе аб масавых беспарадках 19.12.10 вачыма сяброў, калегаў, сваякоў.




Каго асудзілі за Плошчу: абвінавачаныя і асуджаныя ў крымінальнай справе аб масавых беспарадках 19.12.10 вачыма сяброў, калегаў, сваякоў.


22 сакавіка яму споўніцца 30 год. Але свой першы сапраўдны юбілей ён адзначыць у турме – СІЗА КДБ, вядомай як “амэрыканка”.

Ён – Алесь Атрошчанкаў – прэсавы сакратар кандыдата ў прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь Андрэя Саньнікава.

Алесю, аднаму з першых фігурантаў так званай “справы 19-га” ужо вынесены прысуд – чатыры гады пазбаўленьня волі з адбыцьцём пакараньня ў калёніі строгага рэжыму. На судзе паказалі відэа, дзе Алесь… стаіць у натоўпе. Гэтага аказалася дастаткова каб прызнаць чалавека вінаватым ва ўдзеле ў “масавых беспарадках”. У сваю чаргу “Міжнародная Амністыя” прызнала Атрошчанкава вязьнем сумленьня.
Алеся Атрошчанкава добра ведаюць ва ўсіх беларускіх незалежных выданьнях, у сусьветна вядомых агенцтвах.

Ён нарадзіўся ў Менску ў 1981 годзе. Навучайся на факультэце міжнародных зносінаў у БДУ, адкуль быў выключаны за актыўную грамадзянскую пазыцыю. Атрымаць вышэйшую адукацыю на Радзіме не ўдалося – Алесь паступіў у віленскі ЭГУ, дзе навучаецца па спэцыяльнасьці "міжнароднае права".

Упершыню СМІ напісалі пра Алеся ў 2000-м годзе. Тады падчас сьвяткаваньня Дня Волі яго схапілі людзі ў масках, запхнулі ў машыну і доўга недзе вазілі, прыгаворваючы, што адвязуць у Курапаты на расстрэл.

У рэшце, пазьдзекваўшыся, выкінулі проста ў сьнег далёка за горадам.
У 2001 годзе Алесь як звычайны валянцёр далучыўся да толькі што створанага руху “Зубр”, вельмі хутка ачоліў прэсавую службу руху, асьвятляў і браў удзел у шматлікіх вулічных акцыях пратэсту, у абароне Курапатаў.

На працягу 10 гадоў Алесь працаваў карэспандэнтам сайту www.charter97.org. Пасьля стварэньня ў 2008 годзе грамадзянскай кампаніі “Эўрапейская Беларусь” стаў яе прэсавым сакратаром.
Алесь заўсёды дэманстраваў асабістую мужнасьць і адданасьць справе, журналісцкі прафэсіяналізм, за што яго неаднаразова затрымлівалі і арыштоўвалі.

З пачаткам выбарчай кампаніі 2010 году Аляксандар стаў прэсавым сакратаром кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава. Выконваючы прафэсійныя абавязкі, ён удзельнічаў у паездках кандыдата па краіне, асьвятляў сустрэчы з выбарцамі. Фотарэпартажы з такіх сустрэч, што зьяўляліся на незалежных сайтах, былі зробленыя менавіта ім.

Нягледзячы на нэрвовую атмасфэру кампаніі, Аляксандар заўсёды заставаўся ўзважаным і надзвычай прафэсійным: яго тэлефон літаральна разрываўся, але ён знаходзіў час у шчыльным графіку кандыдата для кожнага журналіста, арганізоўваў інтэрвію з кандыдатам, з шараговымі актывістамі кампаніі.



19 сьнежня Атрошчанкаў быў адным з соцень беларускіх і замежных журналістаў, якія асьвятлялі падзеі ў дзень галасаваньня. Ён быў там, дзе і мусіў быць прэсавы сакратар кандыдата ў прэзыдэнты – побач з Андрэем Саньнікавым.

20 сьнежня Аляксандр быў схоплены ды кінуты ў СІЗА КДБ. Абвінавачаны па артыкуле 293 КК. 2 сакавіка 2011 г. Фрунзенскім судом Менску асуджаны на 4 гады зьняволеньня ў калёніі страгага рэжыму.



У Аляксандра вялікае сэрца, абвостранае пачуцьцё справядлівасьці. Ён адданы сябра і любячы муж.

Жонка Аляксандра Атрошчанкава Дар'я Корсак ля будынку КДБ


Таксама ў Аляксандра шмат сяброў, некаторыя зь іх прыехалі на суд здалёк, каб падтрымаць яго. Але як і многія іншыя мусілі чакаць пад дзьвярыма, бо маленькая заля суду мала каго ўмясьціла.

Вязьня сумленьня Аляксандра Атрошчанкава працягваюць трымаць у СІЗА КДБ у чаканьні разгляду касацыі судом вышэйшай інстанцыі.


Уладзімер Кобец
, кіраўнік перадвыбарнага штабу Андрэя Саньнікава (знаходзіўся пад вартай, з 26 студзеня – пад падпіскай аб нявыезьдзе)






Усе партрэты на фоне кратаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG