У Гаазе ў суботу 19 сакавіка адбудзецца акцыя салідарнасьці з палітычнымі зьняволенымі ў Беларусі.
Як паведаміла Радыё Свабода прадстаўнік арганізацыі “Мы памятаем” Валерыя Красоўская, акцыю арганізоўвае мясцовая беларуская супольнасьць.
Красоўская: “Нідэрлянды, напэўна, адзіная эўрапейская краіна, дзе штомесяц адбываюцца акцыі салідарнасьці – і 16-га кожнага месяца, і ў іншыя дні. Мы лічым, што падобныя мерапрыемствы – гэта маральная падтрымка тым, хто змагаецца ў Беларусі, хто цяпер знаходзіцца за кратамі, а таксама іх сем’ям”.
Акцыя салідарнасьці ў Гаазе пройдзе калі будынку Міжнароднага крымінальнага суду з 13 да 14 гадзін.