Эўрапейская асацыяцыя адвакатаў па крымінальных справах (ЕСBA) зьвярнулася да міністра юстыцыі Беларусі Віктара Галаванава з адкрытым лістом, у якім патрабуе спыніць перасьлед беларускіх адвакатаў і забясьпечыць юрыдычнай дапамогай арыштаваных па справе аб масавых беспарадках у Мінску 19 сьнежня.
У Магілёве пасьля пяці сутак адміністрацыйнага арышту выйшаў на волю старшыня абласной арганізацыі партыі БНФ Зьміцер Салаўёў.
Эўрапейскі Зьвяз патрабуе ад уладаў Беларусі безумоўнага вызваленьня і рэабілітацыі ўсіх абвінавачаных з палітычных матываў.
Праўладны Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі напісаў зварот кіраўніцтву Эўразьвязу, ЗША, Расеі, а таксама ў ААН.
У БНФ пакуюць рэчы. Кіраўніцтва партыі вырашыла вывезьці частку партыйнай маёмасьці зь сядзібы на праспэкце Машэрава, 8 — былой вуліцы Варвашэні. У партыі адбіраюць гэты офіс. <b>Дадалося відэа</b>.
Адвакат лідэра «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча, асуджанага на 2 гады зьняволеньня, мае намер падаць касацыйную скаргу на вырак суду Маскоўскага раёну Менску.
Расея выкарыстоўвае праект пабудовы Беларускай АЭС у палітычных мэтах. З такой заявай выступіў намесьнік міністра энэргетыкі Літвы Ромас Швэдас.
Выступаючы ў Тартускім ўнівэрсытэце (Эстонія), прэзыдэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі заявіў, што Польшча зьяўляецца прыхільніцай цьвёрдага курсу ў дачыненьні да ўладаў Беларусі.
Мікалай Статкевіч знаёміўся з матэрыяламі справы, упершыню карыстаючыся акулярамі. Да былога міліцыянта Аляксандра Класкоўскага ў вязьніцу не даходзяць лісты салідарнасьці. Стан здароўя Зьмітра Бандарэнкі непакоіць дактароў. Эдуарду Лобаву перадалі ў турму кнігі па гісторыі Беларусі.
ЗША ўвялі санкцыі супраць канцэрну «Беларуснафта». У той жа дзень Moody’s Investors Service зьнізіла крэдытны рэйтынг Беларусі. Ці існуе сувязь паміж санкцыямі і інвэстыцыйнай прывабнасьцю Беларусі ў сьвеце?
30 сакавіка сьледчае ўпраўленьне папярэдняга расьсьледаваньня ГУУС Менгарвыканкаму выставіла іншае абвінавачаньне Ўладзімеру Някляеву, Аляксандру Фядуту, Сяргею Вазьняку, Андрэю Дзьмітрыеву, Віталю Рымашэўскаму і Насьце Палажанцы.
Як рэагуюць у Менску на санкцыі ЗША супраць беларускага дзяржаўнага канцэрну "Беларуснафта" — за яго дзейнасьць у Іране?
31 сакавіка Канстытуцыйны суд Беларусі правядзе экспэртызу польскага закону "Аб карце паляка" на адпаведнасьць агульнапрызнаным прынцыпам і нормам міжнароднага права.
Беларусь можа ўвесьці візавы рэжым адносна Грузіі. Гэтае пытаньне разглядаецца ў рамках адзінай мытнай прасторы і найперш на ўзроўні Міністэрства замежных спраў. Гаворка ідзе пра ўніфікацыю пашпартна-візавага рэжыму, і ня толькі адносна Грузіі.
Журналістка Натальля Радзіна павінна прыехаць 31 сакавіка ў Менск з Кобрына, дзе яна знаходзіцца пад падпіскай аб нявыезьдзе. Сьледчы КДБ, які патэлефанаваў раніцай 30 сакавіка, сказаў, што яе выклікаюць для «правядзеньня сьледчых дзеяньняў».
У кампаніі "Беларуснафта" прадбачаць праблемы ў рэалізацыі замежных праектаў і інвэстыцыйнай праграмы аб'яднаньня ў зьвязку з уключэньнем "Беларуснафты" ў сьпіс кампаній, адносна якіх дзейнічаюць эканамічныя санкцыі ЗША.
У сувязі з пасьлявыбарчымі рэпрэсіямі ў Беларусі і падзеямі ў краінах Паўночнай Афрыкі Эўразьвяз вырашыў перагледзець сваю палітыку суседзтва. Перапрацаваны варыянт згаданай стратэгіі мае быць абнародаваны ў траўні.
ЖРЭА Савецкага раёну Менску адмовілася працягваць арэнду цэнтральнага офісу партыі БНФ, які разьмешчаны на праспэкце Машэрава, 8.
У цэнтры Прагі, на Вацлаўскай плошчы, адбыўся мітынг салідарнасьці з палітычнымі вязьнямі Беларусі.
Актывіст руху «За свабоду» Мікіта Ліхавід прызнаны Партызанскім судом Менску вінаватым ва ўдзеле ў масавых беспарадках 19 сьнежня і асуджаны да трох з паловай гадоў зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму.
Судзьдзя Натальля Пыкіна прызнала 20-гадовага актывіста руху “За свабоду” Мікіту Ліхавіда вінаватым ва ўдзеле ў масавых непарадках і пакарала трыма з паловай гадамі зьняволеньня ў калёніі строгага рэжыму. Госьця “Начной Свабоды” – маці Мікіты Ліхавіда Алена Ліхавід.
У аўторак 29 сакавіка Вышэйшы гаспадарчы суд Беларусі пакінуў у сіле рашэньне Рэспубліканскай камісіі па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні аб спыненьні вяшчаньня «Аўтарадыё».
Праваабарончая арганізацыя “Міжнародная амністыя” выступіла з асуджэньнем апошніх прысудаў, вынесеных беларускімі судамі палітычным актывістам Зьмітру Дашкевічу, Эдуарду Лобаву і Мікіту Ліхавіду.
Амаль чатыры гадзіны прабыў у Галоўным упраўленьні па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю МУС сябра АГП Аляксандар Жукаў. На допыт актывіста забралі з працы.
29 сакавіка ўпраўленьне папярэдняга расьсьледаваньня ГУУС Менгарвыканкама перадало ў пракуратуру Менску для накіраваньня ў суд матэрыялы крымінальнай справы ў дачыненьні да экс-кандыдатаў у прэзыдэнты Мікалая Статкевіча і Дзмітрыя Вуса.
Праваабарончая арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў» асудзіла затрыманьні ў Беларусі журналістаў Уладзімера Лапцэвіча, Алеся Асіпцова і Аляксандра Лашманкіна.
У аўторак супрацоўнікі офісу АБСЭ ў Менску выносілі з будынку мэблю і здымалі шыльды. 31 сьнежня беларускія ўлады заявілі пра закрыцьцё прадстаўніцтва АБСЭ ў Беларусі і далі час для тэхнічнага высяленьня.
Цягам гадзіны ў Горадні ў кватэры, дзе жыве зь сям’ёю журналіст "Газэты Выборчай" Андрэй Пачобут, трое супрацоўнікаў КДБ апісалі яго маёмасьць.
Офіс АБСЭ ў Менску спыняе сваю працу. 29 сакавіка з будынку выносілі мэблю і іншыя рэчы, здымалі шыльды.
28 сакавіка на Ўправе Партыі БНФ абмеркаваны плян абароны сядзібы БНФ па вуліцы Машэрава (раней – Варвашэні), 8, зь якой менскія ўлады патрабуюць выселіцца да 1 красавіка.
У кватэры, дзе жыве зь сям’ёю журналіст "Газэты выборчай" Андрэй Пачобут, супрацоўнікі КДБ апісалі маёмасьць.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама сказаў у звароце да народу 28 сакавіка, што мэтай амэрыканскай інтэрвэнцыі ў Лібіі не зьяўляецца зьвяржэньне Муамара Кадафі, а перш за ўсё абарона цывільнага насельніцтва.
Партыя БНФ настойвае на адмене рашэньня ЖРЭА Савецкага раёну аб адмове ў падаўжэньні дагавору арэнды офісу.
Cтаршыня праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесь Бяляцкі ў Парыжы заклікаў францускі МЗС ужыць эканамічныя санкцыі супраць беларускага рэжыму.
Судзьдзя Партызанскага райсуду Менску Натальля Пыкіна прызнала 20-гадовага актывіста руху «За свабоду» Мікіту Ліхавіда вінаватым ва ўдзеле ў масавых непарадках 19 сьнежня і пакарала яго трыма з паловай гадамі зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. <b>ВІДЭА</b>
Экс-кандыдат у прэзыдэнты, які заявіў пра катаваньні ў турме КДБ, палітуцякач Алесь Міхалевіч сёньня госьць “Начной Свабоды”.
Пасьля затрыманьня на Дзень Волі 25 сакавіка выйшла на волю актывістка БХД Ірына Губская. Прэсавага сакратара Саньнікава Алеся Артошчанкава адправілі з турму на вуліцы Валадарскага ў калёнію, не дачакаўшыся касацыі. У справе 19 сьнежня яшчэ адзін абвінавачаны – Алег Гнедчык.
У панядзелак у рэгіёнах судзілі ўдзельнікаў сьвяткаваньня Дня Волі. Як падлічылі праваабаронцы, у Магілёве, Берасьці ды іншых гарадох 25 сакавіка было затрымана 18 чалавек — грамадзкія актывісты і журналіст.
Як паведаміў праваабарончы цэнтар "Вясна", днямі быў зьмешчаны пад варту ўдзельнік мітынгу пратэсту 19 сьнежня мілулага года ў Менску актывіст «Маладога фронту» Алег Гнедчык.
На памежным пераходзе "Бераставіца" 28 сакавіка быў затрыманы стыпэндыят праграмы імя Каліноўскага Алег Коцкі, які навучаецца ў Торуньскім унівэрсытэце.
Карэспандэнт "Газэты Выборчай" у Беларусі Анджэй Пачобут атрымаў статус падазраванага па крымінальнай справе аб зьнявазе прэзыдэнта.
Памежнікі з аддзелу берагавой аховы Гомельскай памежнай групы затрымалі двух нямецкіх журналістаў — кіраўніка Маскоўскага карэспандэнцкага пункту "Deutschlandradio" Робэрта Баага й ягоную каляжанку з "Рэйнскай газэты" Дорыс Хэйман.
Суд Савецкага раёну Менску пакараў 15 суткамі арышту намесьніка старшыні "Маладога фронту" Міколу Дземідзенку. Моладзевага актывіста зьвінавацілі паводле артыкулу адміністрацыйнага кодэксу аб паўторным удзеле ў несанкцыянаванай акцыі.
Скасаваныя канцэрты гурту «Ляпіс Трубяцкой» у Менску, якія былі заплянаваныя на 1 і 2 красавіка ў клюбе «Рэактар».
Паводле статыстыкі Камісія па правах чалавека ААН, палітычны прытулак у 44 індустрыяльных краінах сьвету ў 2010 годзе хацелі атрымаць каля 359 тысячаў чалавек.
Паказаньні сьведак-міліцыянтаў судзьдзя палічыла вартымі даверу, а вось паказаньням сьведак з боку Івашкевіча не паверыла.
Жыхар Віцебску Сяргей Рыжоў, які спрабаваў удзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах у якасьці кандыдата, але ня быў зарэгістраваны, цяпер стварае новую партыю «Белая Русь». Тое, што яе назва выклікае асацыяцыю з праўладным грамадзкім аб’яднаньнем, стваральніка БКП «Белая Русь» не бянтэжыць.
Альянс НАТО стаў на чале вайсковай апэрацыі ў Лібіі. Скарыстаўшыся магчымасьцямі, якія ім дае ўсталяваная “беспалётная” зона, лібійскія паўстанцы перайшлі ў контарнаступ на пазыцыі войск, верных Кадафі. Яны ўжо ўзялі пад свой кантроль гарады на ўсходнім ўзьбярэжжы краіны Пок Лануф, Брэг, Агейла і Бен Джавад і вядуць наступ на горад Сірт, дзе нарадзіўся Кадафі.
7 сутак адміністрацыйнага арышту даў Ленінскі райсуд Магілёва журналісту інфармацыйнай кампаніі «БелаПАН» Уладзімеру Лапцэвічу.
Загрузіць яшчэ