«Сбербанк России» ня будзе выдаваць крэдытаў Беларусі для павялічэньня яе золатавалютнага рэзэрву альбо паляпшэньня гандлёвага балянсу.
У Сэнат ЗША 9 сакавіка быў унесены праект рэзалюцыі па Беларусі ў сувязі зь перасьледам апазыцыі і дэмакратычных актывістаў рэжымам Аляксандра Лукашэнкі.
У экспазыцыі працаў амэрыканскіх фотамастакоў — каля 40 рэпрадукцый найбольш значных мастацкіх твораў: жывапісу, графікі, архітэктуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
10 сакавіка група грамадзян з дванаццаці чалавек падала ў Магілёўскі гарвыканкам заяву на правядзеньне трох пікетаў. Яны маюць адбыцца ў цэнтры Магілёва 25, 26 і 27 сакавіка. Заява пададзеная на імя старшыні гарадзкой выканаўчай улады Станіслава Барадаўкі.
10 сакавіка ў шэрагу рэгіёнаў адбыліся суды, зьвязаныя з перасьледам грамадзкіх актывістаў за ўдзел мінулай выбарчай кампаніі і наступных грамадзкіх пратэстах.
З чарговых амэрыканскіх дыпляматычных дакумэнтаў, апублікаваных парталам Wikileaks, вынікае, што ў 2008 годзе пасьля расейска-грузінскай вайны Францыя рабіла ціск на Польшчу, каб зьмякчыць пазыцыю Варшавы адносна Масквы.
Сэнатары Дык Дэрбін і Джозэф Лібэрман унесьлі на разгляд Кангрэсу сымбалічную рэзалюцыю, якая асуджае нядаўнія выбары ў Беларусі як нелегітымныя і заклікае да неадкладнага вызваленьня ўсіх палітычных зьняволеных.
Паводле сайту EUObserver, дыпляматы Эўразьвязу рыхтуюць дадатковыя санкцыі супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Як паведамляе Прэс-служба ГА "БАЖ", мэта такога звароту – дасьледаваць публікацыі, што сталіся прычынай непаразуменьня паміж намесьнікам старшыні ПБНФ Рыгорам Кастусёвым і галоўным рэдактарам газэты «Народная воля» Іосіфам Сярэдзічам.
Расейскія палітыкі і грамадзкія дзеячы камэнтуюць ход судовага працэсу над грамадзянамі Расеі Арцёмам Брэўсам і Іванам Гапонавым, якія абвінавачваюцца ва ўдзеле ў "масавых беспарадках". Маладыя людзі, якім пагражае да 8 гадоў зьняволеньня, усе абвінавачаньні катэгарычна абвяргаюць.
Брытанская юрыдычная фірма H2O Law пацьвердзіла, што яна хоча прад’явіць прыватнае абвінавачаньне і грамадзянскі пазоў Аляксандру Лукашэнку за перасьлед беларускай апазыцыі і дэмакратычных актывістаў.
Камісія па палітычных пытаньнях ПАРЭ прыняла рашэньне запрасіць прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці і незалежных СМІ Беларусі для абмену думкамі са сваімі членамі ў ходзе сэсіі ПАРЭ 11-15 красавіка.
Падрабязная інфармацыя пра судовы працэс над Дзьмітрыем Мядзьведзем, Іванам Гапонавым і Арцёмам Брэўсам. Фота і відэа вызваленьня.
Скаргу Віктара Калесьніка супраць Полацкага гарвыканкаму пачала разглядаць судзьдзя Ірына Дародка, але падчас перапынку ў працэсе жанчыне стала блага і яе забрала “хуткая дапамога.
Cёньня Маскоўскім судзе Менску адновяцца працэсы над удзельнікамі мітынгу пратэсту 19 сьнежня. Судзяць грамадзянаў Расеі Івана Гапонава і Арцёма Брэўса, а таксама менскага прадпрымальніка Дзьмітрыя Мядзьведзя. А ў Вярхоўным судзе пачынаецца закрыты працэс над сьледчай Генпракуратуры Сьвятланай Байковай.
Госьць "Начной Свабоды" – расейскі мастак-карыкатурыст Андрэй Більжо, які намаляваў сэрыю паштовак у падтрымку беларускіх палітвязьняў.
9 сакавіка Вышэйшы гаспадарчы суд прызнаў несапраўдным рашэньне Рэспубліканскай камісіі па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні спыніць вяшчаньне станцыі.
Брытанская юрыдычная фірма H2О Law абвясьціла, што рыхтуецца ініцыяваць расьсьледаваньне адносна Аляксандра Лукашэнкі. Як ставяцца да гэтай ініцыятывы ў Беларусі?
Алесь Лукашоў далучыўся да дзейнасьці Маладога Фронту у Лідзе яшчэ ў школьным узросьце. Перад выбарамі Лукашоў працаваў у камандзе Ўладзіміра Някляева.
9 сакавіка маці Андрэя Саньнікава спрабавала перадаць сыну ў турму КДБ харчы. «Частку харчоў, якія раней перадаваць дазвалялі, зноў чамусьці не ўзялі», — паведаміла Ала Уладзіміраўна.
9 сакавіка ў Пухавіцкім раённым судзе пачаўся разгляд пазову былой настаўніцы гісторыі Натальлі Ільініч да адміністрацыі Талькаўскай школы. Настаўніца дамагаецца, каб яе аднавілі на працы.
Генэральны дырэктар «Аўтарадыё» Юры Базан спадзяецца, што пры ўдалым зьбегу абставінаў радыё можа аднавіць эфірнае вяшчаньне ўжо на наступным тыдні.
У Вярхоўным судзе Беларусі пачаўся разгляд скаргі Беларускага Хэльсынскага камітэту да Міністэрства юстыцыі.
Часовы павераны ў справах Эўразьвязу ў Беларусі Жан-Эрык Хольцапфэль сустрэўся з абвінавачваемай па справе масавых беспарадкаў 19 сьнежня 2010 году.
І без таго складанае становішча незалежных рэгіянальных газэт яшчэ больш пагоршылася пасьля хвалі рэпрэсій па выніках прэзыдэнцкіх выбараў.
Вышэйшы гаспадарчы суд Беларусі прызнаў папярэджаньне Мінінфармацыі, вынесенае на адрас «Аўтарадыё», несапраўдным.
Бацька актывіста штабу Някляева Паўла Вінаградава атрымаў ліст ад былога прэм’ера Бэльгіі са словамі падтрымкі і салідарнасьці.
Брытанскія юрысты спрабуюць зьвярнуць на сябе ўвагу, карыстаючыся вядомасьцю беларускага лідэра і палітычнай вастрынёй сытуацыі, заявіў кіраўнік прэсавай службы прэзыдэнта Беларусі Павал Лёгкі.
У польскія СМІ патрапілі дакумэнты, якія выдаюцца за перапіску міністра замежных справаў Польшчы Радаслава Сікорскага з прадстаўнікамі польскай амбасады ў Беларусі.
Прэзыдэнт Кіргізстану Роза Атунбаева ў інтэрвію тэлеканалу "Эўраньюс" заявіла: паводле яе зьвестак, зрынуты экс-кіраўнік краіны Курманбек Бакіеў па-ранейшаму хаваецца ў Беларусі.
Праваабаронцы патрабуюць неадкладна і безь якіх-колечы ўмоў вызваліць асуджанага Аляксандра Атрошчанкава і іншых беларускіх вязьняў сумленьня.
Сьледзтва завяршыла расьсьледаваньне крымінальнай справы яшчэ аднаго ўдзельніка акцыі пратэсту 19 сьнежня ў Менску Мікіты Ліхавіда. Пракуратура мае разгледзець матэрыялы і прыняць рашэньне аб накіраваньні справы ў суд.
Брытанская юрыдычная фірма абвясьціла, што рыхтуецца ініцыяваць прыватнае судовае расьследаваньне адносна Аляксандра Лукашэнкі, піша сёньняшняя "The Independent". Сьледчыя правялі інтэрвію з сотнямі актывістаў, арыштаваных пасьля выбараў у Беларусі.
Позвы, каб зьявіцца ў Менск у КДБ Беларусі, сёньня атрымалі сябры БХД Уладзімер Качагур і Юры Казак.
Экс-прэзыдэнт Курманбек Бакіеў да гэтага часу знаходзіцца ў Беларусі, паведаміла прэзыдэнт Кыргызстана Роза Атунбаева ў інтэрвію тэлеканалу Еuronews.
Вайсковыя сілы Муамара Кадафі задзейнічалі танкі, авіяцыю і ракеты для нападаў на гарады, якія кантралююць паўстанцы. Апазыцыя патрабуе адстаўкі лібійскага лідэра, які кіруе краінай 41 год.
У Вярхоўным судзе Беларусі пачаўся працэс паводле пазову Беларускага хэльсінскага камітэту супраць Міністэрства юстыцыі.
Першыя чатыры назіральніка Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЭ маюць прыбыць у Беларусь 9 сакавіка, каб назіраць за ходам судовых пасяджэньняў па справе аб падзеях 19 сьнежня мінулага году.
9 сакавіка Вярхоўны суд пачне разгляд скаргі Беларускага хэльсінскага камітэту да Міністэрства юстыцыі.
Рэдакцыя «Нашай нівы» атрымала з Упраўленьня КДБ па Менску і Менскай вобласці адказ на хадайніцтва вярнуць выданьню кампутарную тэхніку, канфіскаваную падчас ператрусаў у сьнежні.
Сэрбія падтрымлівае рэзалюцыю Эўразьвязу пра ўвядзеньне санкцыяў у дачыненьні беларускіх службовых асобаў, аднак гэта не азначае спыненьня двухбаковых адносінаў, заявіла Міністэрства замежных спраў Сэрбіі.
Такое пытаньне ставіць у Wall Street Journal журналіст Брэт Стывэнс. Ён выступае за тое, каб ЗША ўсталявалі над Лібіяй зону, забароненую для палётаў, пакуль ня позна.
На вашыя пытаньні ў часе онлайн-канфэрэнцыі адказаў былы кандыдат у прэзыдэнты, намесьнік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.
Бюро па дэмакратычных інстытутах і правох чалавека (БДІПЧ) Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе (АБСЭ) накіруе ў Беларусь назіральнікаў на судовыя працэсы ў сувязі з падзеямі 19 сьнежня. Пра тое, як будуць працаваць назіральнікі, расказвае прэсавы сакратар БДІПЧ Енс-Хаген Эшэнбэхер.
Наста Палажанка адзначыла асаблівую ролю жанчын у дэмакратычным руху Беларусі. Сярод тых, хто перадаў кветкі Ірыне Халіп — экс-сьпікер Вярхоўнага Савету Станіслаў Шушкевіч. Марына Фядута разам з Аляксандрам Фядутам чытаюць вершы Мандэльштама. Анатоль Лябедзькі павіншаваў жонку з 8 сакавіка вершам.
Сэрбія забароніць уезд на сваю тэрыторыю Аляксандру Лукашэнку. Так прэзыдэнт Беларусі, які яшчэ ня так даўно быў у Сэрбіі дарагім госьцем, у будучыні стане непажаданым на падставе рашэньня, якое Эўрапейскі Зьвяз прыняў 31 студзеня.
Увечары 7 сакавіка амбасадар Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас сустрэўся з маці палітвязьняў.
“Ці зьбіраемся мы дазволіць вясковаму тырану перавесьці дух пры адсутнасьці кантролю і адказнасьці?” – ставіць пытаньне брытанскі драматург Том Стопард у прысьвечаным сытуацыі ў Беларусі артыкуле, што друкуе сёньня брытанская газэта “The Independent”.
Экс-кандыдат у прэзыдэнты Ўладзімер Някляеў пад хатнім арыштам. Відэа прыслаў у рэдакцыю невядомы.
Беларускія жанчыны з усіх рэгіёнаў Беларусі бралі актыўны ўдзел у мінулай прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі: яны зьбіралі подпісы, праводзілі агітацыю за дэмакратычных кандыдатаў на прэзыдэнта. Як далей склаўся лёс гэтых жанчын.
Загрузіць яшчэ