Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нацыянальнай бібліятэцы адкрылася фотавыстава «Выявы Амэрыкі»


Адкрыцьцё фотавыставы «Выявы Амэрыкі». Майкл Скэнлан
Адкрыцьцё фотавыставы «Выявы Амэрыкі». Майкл Скэнлан
У галерэі «Панарама» Нацыянальнай бібліятэкі адбылося адкрыцьцё фотавыставы «Выявы Амэрыкі». У экспазыцыі працаў амэрыканскіх фотамастакоў — каля 40 рэпрадукцый найбольш значных мастацкіх твораў: жывапісу, графікі, архітэктуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Гэта тое, што адлюстроўвае гісторыю Амэрыкі ад часоў індзейцаў да сёньняшняга дня.

Адкрываючы выставу, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Раман Матульскі сказаў, што гэта ўжо ня першая выстава пра амэрыканскую сучаснасьць, пра жыцьцё Амэрыкі. Нядаўна ў бібліятэцы адбыўся вечар амэрыканскага джазу, прайшла выстава працаў беларускіх фотамастакоў «Амэрыка вачамі беларусаў».

Амбасада ЗША ў Беларусі перадала ў дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі больш за 800 кніг. Бібліятэка перадала ў бібліятэкі ЗША каля 200 кніг пра Беларусь. У сваю чаргу, часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан сказаў, што гэты культурны абмен будзе працягвацца.


Сёньня ўвечары Майкл Скэнлан уручыць міжнародную жаночую прэмію за мужнасьць Насьце Палажанцы, якая не змагла прыехаць у Вашынгтон, дзе прэміі ўручала дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG