Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёўская апазыцыя зьбіраецца выставіць тры пікеты


Магілёўскі гарвыканкам
Магілёўскі гарвыканкам
10 сакавіка група грамадзян з дванаццаці чалавек падала ў Магілёўскі гарвыканкам заяву на правядзеньне трох пікетаў. Яны маюць адбыцца ў цэнтры Магілёва 25, 26 і 27 сакавіка. Заява пададзеная на імя старшыні гарадзкой выканаўчай улады Станіслава Барадаўкі.

Адзін зь пікетаў заяўнікі зьбіраюцца выставіць насупраць будынка абласной управы КДБ. Дзьве іншыя пляцоўкі для пікетаў падчас перадвыбарчай кампаніі актыўна выкарыстоўваліся ініцыятыўнымі групамі вылучэнцаў на прэзыдэнцтва для збору подпісаў і агітацыйных мерапрыемстваў. Адна зь іх — ля гарадзкога Дома быту, акурат насупраць гарвыканкаму, другая непадалёк — ля кінатэатру "Радзіма".

Адзін з заяўнікаў, каардынатар кааліцыі дэмакратычных сіл Магілёўшчыны Юры Новікаў, паведаміў, што пікеты маюць чатыры мэты:

"Першая: патрабаваньне неадкладнага вызваленьня экс-кандыдатаў у прэзыдэнты Мікалая Статкевіча й Андрэя Саньнікава, а таксама спыненьня крымінальнага перасьледу ўсіх экс-кандыдатаў у прэзыдэнты і актывістаў, арыштаваных за ўдзел у мірных акцыяў пратэсту супраць фальшаваньня вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў.

Другая: патрабаваньне неадкладнага расьсьледаваньня фактаў фальшаваньня прэзыдэнцкіх выбараў.

Трэцяя: пратэст супраць катаваньняў і нялюдзкага абыходжаньня з затрыманымі й арыштаванымі грамадзянамі.

Чацьвёртая: пратэст супраць перасьледу грамадзкіх і палітычных актывістаў".

Плянуецца, што ў кожным пікеце будуць удзельнічаць да дзесяці чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG